Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СТЫЛІСТЫКА.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
41.65 Кб
Скачать

Парадак стылістычнага аналізу гутарковага тэксту

1. Стыль.

2. Сфера выкарыстання (бытавая).

3. Форма зносін (маналагічная, дыялагічная).

4. Мэта (камунікацыя).

5. Характар узаемаадносін (неафіцыйны).

6. Разнавіднасць (вусная ці пісьмовая.

7. Фанетычныя асаблівасці.

8. Лексічныя асблівасці.

9. Марфалагічныя асаблівасці.

10. Сінтаксічныя асаблівасці.

11. Сродкі выразнасці і вобразныя сродкі.

Стылістычная афарбоўка слова

Гэта дадатковая да асноўнага значэння функцыянальная ўласцівасць слова, якая вызначае заканамернасць яго ўжывання ў той ці іншай сферы і форме маўленчых зносін. У навуцы яна атрымала назву канатацыя (kon – разам, notace – адзначаць) – адно з цэнтральных паняццяў стылістыкі. Сёння адрозніваюць дзве разнавіднасці стылістычных афарбовак (канатацый):

- функцыянальна-стылістычная;

- эмацыянальна-экспрэсіўная (дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюць на іх прадметна-лагічнае значэнне) – мае тры віды:

1) словы і выразы, само значэнне якіх ужо ўтрымлівае элементы ацэнкі: скнара, вярзіла, боўділа, разява;

2) словы і выразы, значэнне якіх не ўтрымлівае эмацыянальнай-экспрэсіўнай афарбоўкі, таму з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі: дуб, елка, асёл, слон, мядзведзь;

3) словы і выразы, у якіх эмацыянальная афарбоўка дасягаецца граматычнымі сродкамі: дэкан – дэканчык, мама – мамачка, мамуся.

Функцыянальна-стылістычная афарбоўка вызначаецца заканамернасцямі ўжывання таго ці іншага слова ў розных стылях: ісці – нейтральнае ва ўсіх стылях, плыве павай, шкандыбае.

Паміж імі існуе адваротна-прапарцыянальная залежнасць: чым больш слова эмацыянальна-афарбаванае, тым больш звужаецца сфера яго стылістычнага выкарыстання.

Стылістычная афарбоўка часта не залежыць ад кантэксту, яна ўваходзіць у сэнсавую структуру адзінак мовы, з’яўляецца такой жа пастаяннай якасцю слоў, як іх значэнне, і таму рэгіструецца ў слоўніках так званымі стылістычнымі паметамі: прастам., жаратаўл., кніжн. і інш.

10