Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СТЫЛІСТЫКА.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
41.65 Кб
Скачать

Мастацкі стыль

Мастацкі стыль займае асобае месца сярод іншых функцыянальных стыляў. Некаторыя даследчыкі, напрыклад Максімаў, Шанскі, Шмялёў не лічаць мастацкі стыль асобным функцыянальным стылем. Большасць жа даследчыкаў – Вінаградаў, Булдагаў, Яфімаў, Цікоцкі, Юрэвіч – лічаць стыль мастацкай літаратуры раўнапраўным у сістэме функцыянальных стыляў мовы.

Мастацкі стыль выконвае эстэтычную функцыю, што дазваляе вылучыць яго як асобны функцыянальны стыль мовы.

Размежаванне мастацкага стылю на падстылі залежыць ад падзелу літаратуры на тры роды – лірыку, эпас і драму, таму вылучаюцца наступныя падстылі:

1) паэтычны (верш, паэма);

2) мастацка-празаічны (апавяданне, аповесць);

3) драматургічны (камедыя, драма).

Важнейшымі асаблівасцямі мастацкага стылю выступаюць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць. Адзінкі, якія заснаваны на пераносным ужыванні, называюцца тропамі. Сярод іх найбольш распаўсюджаны параўнанне, эпітэт, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраз (перыфраза). Вобразна-выяўленчыя сродкі, утвораныя сінтаксічна, называюцца стылістычнымі фігурамі. Да іх адносяцца інверсія, антытэза, паралелізм, умаўчанне.

Паняцце вобразнасць уключае славесны вобраз і мастацкі. Славесны вобраз выкарыстоўваецца ў навуковых і публіцыстычных тэкстах: блакіроўка артэрыі, рытм часу. Мастацкі вобраз – гэта спосаб пачуццёвага ўзнаўлення рэчаіснасці з пэўных эстэтычных пазіцый. У вобразнай сістэме пісьменніка можна вылучыць рух ад канкрэтнага сэнсу да абагульненага.

1. Вобраз-індыкатар (ужыванне прамога значэння слова).

2. Вобраз-троп (пераноснае значэнне, у аснове якога ляжыць метафарызацыя).

3. Вобраз-сімвал (абагульненае значэнне на асновепрыватных пераносных. Напрыклад, у тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” Вячаслава Адамчыка шэры колер выступае вобразам-індыкатарам; вобразам-тропам у творы выступае прырода; вобразам-сімвалам выступае змрочны і пануры час).

У мастацкіх тэкстах існуюць такія з’явы, як празаізацыя вершаваных тэкстаў (напрыклад, вершы ў прозе) і паэтызацыя празаічных (напрыклад, вершаваныя апавяданні).

Лексіка-семантычная структура мастацкай мовы залежыць і ад зместу літаратурнага твора, і ад задачы, што вырашаецца ў тым ці іншым творы або яго раздзеле. Выразны сацыяльна-ідэалагічны адбітак на моўных сродках пакідае час, уякі пісаўся твор. Таму мова мастацкай літаратуры стылістычна шматпланавая і тэматычна разнастайная.

Парадак стылістычнага аналізу мастацкага тэксту

1. Стыль.

2. Сфера выкарыстання (эстэтыка).

3. Форма зносін (маналагічная ці дыялагічная пісьмовая).

4. Мэта (сацыяльна-эстэтычнае ўздзеянне).

5. Характар узаемаадносін (неафіцыйны).

6. Падстыль.

7. Жанр.

8. Лексічныя асблівасці.

9. Марфалагічныя асаблівасці.

10. Сінтаксічныя асаблівасці.

11. Вобразна-выяўленчыя сродкі мовы (лексічныя і сінтаксічныя).

12.Сродкі стварэння вобразнасці (сінонімы, своеасаблівыя спалучэнні моўных сродкаў).

Гутарковы стыль

Гутарковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаных для абслугоўвання сферы бытавых зносін. Выступае звычайна ў вуснай форме, хоць можа функцыянаваць і ў пісьмовай: прыватныя пісьмы, дзённікі.

Гутарковы стыль актыўна ўплывае на іншыя функцыянальныя стылі, асбліва на мастацк і публіцыстычны.

На лексічным узроўні вылучаюць наступныя асаблівасці:

1) выкарыстанне нелітаратурных моўных адзінак, прастамоўнай лексікі, дыялектызмаў, жарганізмаў;

2) яркавыражаная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слоў і фразеалагізмаў: лежабока, язык высалапіўшы;

3) шырокае ўжыванне метафар, заснаваных на пераносе назваў жывёл, птушак, насякомых і іх дзеянняў на чалавека: жук (хітры).

На марфалагічным узроўні: ужыванне выклічнікаў, часціц, дзеясловаў са значэннем імгненнага дзеяння. Рэдкае ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

Сінтаксічны ўзровень:

1) наяўнасць эліптычных сказаў. Эліптычны сказ (ад грэч. еlleipsis –пропуск) – самастойныя няпоўныя сказы, у якіх апушчанымі адчуваюцца дзеяслоўныя выказнікі са значэннем існавання, наяўнасці, знаходжання, руху, дзеяння і інш.: На вуліцах – гоман;

2) выкарыстанне адваротнага парадку слоў;

3) пашыраны пытальныя і клічныя сказы;

4) Наяўнасць парцэляваных канструкцый. Парцэляцыя – (італ. parcella — часціца, ад лац. particula) — стылістычны прыём расчлянення фразы на часткі ці нават на асобныя словы; мэта П. – надаць маўленню інтанацыйную экспрэсію шляхам яе адрывістага вымаўлення. Словы, якія парцэлююцца, аддзяляюцца адно ад аднаго кропкамі або клічнікамі пры захаванні ўсіх астатніх сінтаксічных і граматычных правілаў;

5) наяўнасць сказаў, у якіх замест выказніка выкарыстоўваецца цэлы сказ: Пірог – пальчыкі абліжаш;

6) паўтор дзеяслова-выказніка для абазначэння працягласці дзеяння: ехалі мы ехалі.

Для гутарковага стылю характэрны жэсты, міміка, інтанацыя.