
- •Стылістыка
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Парадак стылістычнага аналізу тэкстаў афіцыйна-справавога стылю:
- •Навуковы стыль
- •Парадак стылістычнага аналізу тэкстаў навуковага стылю:
- •Публіцыстычны стыль
- •Парадак стылістычнага аналізу тэкстаў публіцыстычнага стылю:
- •Мастацкі стыль
- •Парадак стылістычнага аналізу мастацкага тэксту
- •Гутарковы стыль
- •Парадак стылістычнага аналізу гутарковага тэксту
- •Стылістычная афарбоўка слова
Парадак стылістычнага аналізу тэкстаў навуковага стылю:
1. Стыль.
2. Сфера выкарыстання (навука, вытворчасць, адукацыя).
3. Форма зносін (пісьмовая, вусная, маналагічная).
4. Мэта (паведамленне інфармацыі).
5. Характар узаемаадносін (афіцыйны).
6. Падстыль.
7. Жанр.
8. Лексічныя асблівасці.
9. Марфалагічныя асаблівасці.
10. Сінтаксічныя асаблівасці.
11. Сродкі выразнасці (калі ёсць).
Публіцыстычны стыль
Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, якая абслугоўвае палітычна-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і іншыя сферы грамадскіх зносін. З усіх стыляў ён самы разгалінаваны.
Вылучаюць тры падстылі:
1) Газетна-публіцыстычны.
2) Радыё- і тэлежурналісцкі.
3) Аратарскі.
Жанры публіцыстычнага стылю падзяляюцца на:
1) інфармацыйны (інфармацыя, рэпартаж, інтэрв’ю);
2) аналітычны (карэспандэнцыя, рэцэнзія, артыкул);
3) мастацка-публіцыстычныя жанры (нарыс, эсэ, замалёўка, фельетон, памфлет). Памфлет – твор сатырычнага характару, накіраваны супраць якой-небудзь асобы ці грамадскага ладу.
Асноўнай функцыяй публіцыстычнага стылю з’яўляецца паведамленне і ўздзеянне.
Функцыяй і сістэмай моўных сродкаў публіцыстычны стыль найбольш збліжаецца з мастацкім. Аднак існуюць адрозненні: 1) у мастацкіх творах аб’ект рэчаіснасці перадаецца ў вобразнай форме, праз фантазію пісьменніка. У публіцыстыцы жыццё адлюстроўваецца непасрэдна. Публіцыст адкрыта выражае сваю пазіцыю; 2) у мастацкай літаратуры аповед можа весціся ад 1-й асобы, аднак “я” апавядальніка не супадае з аўтарскай пазіцыяй. У публіцыстычных творах “я” або “мы” не стылізацыя, а сапраўдная аўтарская пазіцыя.
На лексічным узроўні ў публіцыстычным стылі вылучаюць:
1) грамадска-палітычныя словы (канстытуцыя, дэпутат, свабода);
2) шырокае выкарыстанне ацэначных слоў: гераічны, каштоўны; хабарніцтва, тэрор;
3) метафарычнае выкарыстанне тэрміналогіі: пульс часу, рытм працы, вытворчыя і экалагічныя рэсурсы.
На марфалагічным узроўні:
1) наяўнасць абстрактных назоўнікаў: асаблівасць, пераемнасць, супрацоўніцтва;
2) выкарыстанне назоўнікаў, якія ў форме мн. л. не абазначаюць колькасць: пошукі, перагаворы, правы;
3) Ужыванне дзеясловаў загаднага ладу.
На сінтаксічным узроўні функцыя ўздзеяння публіцыстычнага стылю ажыццяўляецца праз выкарыстаннеразнастайных стылістычных фігур – антытэзы, аксюмарана, інверсіі, анафары, эпіфары, паралелізма.
Т. ч., спецыфіка моўных сродкаў публіцыстычнага стылю звязана з перадачай актуальнай інфармацыі і разам з тым уздзеяннем на слухача (чытача).
Парадак стылістычнага аналізу тэкстаў публіцыстычнага стылю:
1. Стыль.
2. Сфера выкарыстання (грамадска-палітычная, культурная, спартыўная і г. д.).
3. Форма зносін (пісьмовая, вусная, маналагічная або пісьмовая ці вусная дыялагічная).
4. Мэта (інфармаванне і эмацыянальнае ўздзеянне).
5. Характар узаемаадносін (афіцыйны).
6. Падстыль.
7. Жанр.
8. Лексічныя асблівасці.
9. Марфалагічныя асаблівасці.
10. Сінтаксічныя асаблівасці.
11. Сродкі выразнасці і вобразныя сродкі.