Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СТЫЛІСТЫКА.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
41.65 Кб
Скачать

Навуковы стыль

Навуковы стыль сістэма моўных сродкаў, прызначаных для перадачы і захавання навуковых ведаў. Гэта стыль спецыяльнай навуковай інфармацыі, які падзяляецца на тры падстылі:

1) уласнанавуковы (манаграфіі, дысертацыі, аўтарэфераты, даклады і г. д.);

2) навукова-вучэбны (падручнікі, лекцыі, семірскія даклады, курсавыя працы);

3) навукова-папулярны (брашуры, выступленні, дапаможнікі, артыкулы).

Некаторыя даследчыкі вылучаюць навукова-справавы падстыль: анатацыі, рэфераты і інш.

Асноўная функцыя навуковага тэксту інфармацыйная. Яна вызначае сукупнасць камунікацыйных якасцей: лагічнасць, дакладнасць, яснасць навуковага маўлення. Лагічнасць забяспечваецца несупярэчлівасцю навуковай аргументацыі, якая адлюстроўваецца развіццём думкі ад прыватнага да агульнага або наадварот. Яснасць забяспечваецца паслядоўнасцю выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнасць разумення навуковага тэксту.

Навукова-папулярны тэкст мае на мэце зацікавіць неспецыялістаў навуковай інфармацыяй, таму ў ім выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы. Перадача лагічна абгрунтаванай інфармацыі ў навукова-вучэбных тэкстах падпарадкоўваецца метадычным задачам. У такіх тэкстах спалучаюцца моўныя сродкі ўласнанавуковага і навукова-папулярнага падстыляў з перавагай першага ці другога ў залежнасці ад узроўню навучэнцаў.

На лексічным узроўні ў навуковым стылі супрацьпастаўляюцца тэрміналагічныя і стылістычна нейтральныя словы. Да першай групы лексікі адносяцца нейтральныя словы, якія маюць тое ж значэнне, што замацавана і ў мове: стагоддзі, вынік, больш-менш. Другую групу складаюць словы, якія не ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму, аднак іх ужыванне характэрна для навуковых прац па розных галінах ведаў: аналіз, сінтэз, эксперымент. У гэтую ж групу уваходзяць словы, якія пашыраны семантычна і побач з агульнаўжывальным значэннем маюць яшчэ і тэрміналагічнае:

Метэарыты – цвёрдыя целы касмічнага паходжання.

Да трэцяй групы адносяцца словы, якія, акрамя навуковага стылю, нідзе не ўжываюцца. Гэта вузкаспецыяльная тэрміналогія: конфікс – лінгвістычная камбінацыя з прэфікса і постфікса, якія сумесна ўдзельнічаюць ва ўтварэнні слова (напрыклад: падаконнік).

На марфалагічным узроўні:

1) ужыванне формы 1-й асобы мн. л.: мы мяркуем, на наш погляд;

2) актыўнае выкарыстанне назоўнікаў, што тлумачаць іх намінатыўную накіраванасць. У навуковым стылі пераважаюць формы роднага склону назоўнікаў у субстываваных спалучэннях тыпу: вынікі эксперыменту, дасягненні навукі, хвароба сэрца;

3) ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах: просты сказ, лакальнае поле;

4) выкарыстанне ў ролі прыназоўнікаў поўназнамянальных слоў: на працягу, па меры, у галіне, адносна, шляхам.

На сінтаксічным узроўні ўласцівы наступныя асаблівасці:

1) ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый. Сярод простых сказаў пераважаюць ускладненні аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. У навуковым стылі складаназалежныя сказы пераважаюць над складаназлучанымі. Ужываюцца і шматкампанентныя сінтаксічныя структуры, у якіх разам з падпарадкавальнай сувяззю прысутнічае і злучальная;

2) расшчапленне выказніка: калі дзеяслоў з канкрэтным лексічным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дзеясловам з аслабленай семантыкай. Параўн.: Аўтобус спыняецца і Аўтобус робіць прыпынак;

3) наяўнасць разнастайных сродкаў сувязі сказаў у навуковым тэксце. Выкарыстоўваецца лексічны паўтор, указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы, пабочныя словы.

Стылеўтваральныя рысы навуковага тэксту вызначаюцца ў залежнасці ад падстыляў і жанраў.