Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СТЫЛІСТЫКА.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
41.65 Кб
Скачать

Афіцыйна-справавы стыль

Афіцыйна-справавы стыль – сістэма моўных сродкаў, якая выкарыстоўваецца ў афіцыйна-справавой, канцылярскай, юрыдычнай, дыпламатычнай сферах грамадскай дзейнасці. У складзе гэтага стылю вылучаюцца падстылі:

1) уласназаканадаўчы (закон, статут, грамадзянскія і крымінальныя акты);

2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке).

Нота – афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да ўрада другой.

Мемарандум – дыпламатычны дакумент, у якім выкладзены погляды ўрада па якім-небудзь пытанні.

Камюніке – афіцыйнае паведамленне па пытанні міжнароднага значэння.

3) адміністрацыйна-канцылярскі (загад, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія і інш.).

Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі:

- інфармацыйная;

- пабуджальная.

Па ступені рэгламентацыі дакументы падзяляюцца на тры групы:

1) дакументы, якія павінны мець абавязкова стандартную форму: пашпарт, вадзіцельскія правы, пасведчанне аб нараджэнні і г. д.;

2) дакументы, якія не маюць стандартнай формы, але для зручнасці складаюцца па пэўным стэрэатыпе: дагаворы і інш.

3) дакументы, якія не патрабуюць абавязковай стандартнай формы: справаздача, пастанова, дзелавое пісьмо і г. д.

На лексічным узроўні ў афіцыйна-справавым стылі вылучаюцца тэматычныя групы:

1) назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справавых зносінах: арандатар, кватэранаймальнік, сведка, спажывец і інш.

2) назвы дакументаў і іх частак: пратакол, паведамленне, дадатак;

3) словы-канцылярызмы: вышэйадзначаны, ануліраваць, скасаваць;

4) словы этыкету: Яго Высокасць, прыміце запэўненні ў пашане.

У афіцыйна-справавым стылі ўжываюцца складанаскарочаныя словы: дзяржплан; графічныя скарачэнні: вул., вобл.

На марфалагічным узроўні:

1) высокая частотнасць іменных часцін мовы. Самыя ўжывальныя назоўнікі, сярод якіх пашыраны аддзеяслоўныя. Яны ўваходзяць ва ўстойлівыя спалучэнні: пастаноўка пытанняў, уручэнне ўзнагарод; у назвы дакументаў і іх частак: пастанова, прашэнне, удакладненне. Характэрны аддзеяслоўныя назоўнікі з прэфіксам не-: невыкананне, непрымяненне;

2) ужыванне складаных адыменных прыназоўнікаў: у мэтах, у адпаведнасці з, у адносінах, у сувязі;

3) ужыванне састаўных злучнікаў: у выніку чаго, для таго каб, з прычыны таго што;

4) пашыраны інфінітывы.

Для сінтаксісу афіцыйна-справавога стылю характэрна:

1) наяўнасць словазлучэнняў, пазбаўленых вобразнасці, у якіх адлюстравана імкненне да стандартнага маўлення: атэстат аб сярэдняй адукацыі, у мэтах забеспячэння, адзначаны наступныя недахопы;

2) простыя сказы, пераважна развітыя, з прамым парадкам слоў;

3) складаныя сказы поўна адлюстроўваюць паслядоўнасць фактаў, прычыны, матывы;

4) наяўнасць рубрыкацыі – графічна вылучаных частак тэксту, дзяленне тэксту на часткі, выкарыстанне нумарацыі.

Т. ч., афіцыйна-справавы стыль – замкнёная сістэма моўных сродкаў, якая выконвае дзве функцыі – інфармацыі і ўздзеяння.

Парадак стылістычнага аналізу тэкстаў афіцыйна-справавога стылю:

1. Стыль.

2. Сфера выкарыстання (афіцыйнае справаводства).

3. Форма зносін (пісьмовая ці вусная, маналагічная).

4. Мэта (загад, канстатацыя).

5. Характар узаемаадносін.

6. Падстыль.

7. Жанр.

8. Лексічныя асблівасці.

9. Марфалагічныя асаблівасці.

10. Сінтаксічныя асаблівасці.