
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Структура філасофіі
Адначасова з працэсам фармавання і гістарычных мадыфікацый прадмета філасофіі адбываецца і яе структурызацыя, г.зн. станаўленне і развіццё асноўных раздзелаў філасофскіх ведаў. Ужо антычная натурфіласофія нараджае анталогію як навуку аб быцці (грэч. оntos – існае, logos – вучэнне), пошукі і аналіз першаасноў якога з непазбежнасцю паставілі пытанне аб пазнавальных магчымасцях чалавека. Сістэматычнае развязанне гэтых пытанняў вядзе да логікі і гнасеалогіі. Першая вывучае фармальныя правілы і сродкі рацыянальнага мыслення, другая выступае навукай аб межах, законах і шляхах ажыццяўлення пазнавальнай дзейнасці чалавека.
Актуалізацыя праблемы чалавека ў філасофіі абумовіла ўзнікненне і развіццё філасофскай антрапалогіі (грэч. аnthropos – чалавек, logos – вучэнне) – раздзела філасофіі, які вывучае існасць чалавека, формы яго існавання ў свеце, што непазбежна вядзе да станаўлення этыкі, эстэтыкі, палітыкі, аксіялогіі. У працэсе развіцця філасофіі ўзнікаюць і пашыраюць свой змест такія раздзелы філасофскіх ведаў, як філасофія навукі, філасофія культуры, філасофія тэхнікі, сацыяльная філасофія. Сучасная філасофія – гэта складаная сістэма ведаў, у якой адлюстраваны найбольш агульныя прынцыпы быцця і пазнання, універсальныя законы функцыянавання і развіцця свету, раскрываецца культурна-гістарычнае адзінства чалавецтва.
Метады філасофскага даследавання
Адметнасць прадмета філасофіі вымагае ад нас высновы аб тым, што 1)гэты прадмет істотна адрозніваецца ад прадмета канкрэтных навук і 2) што пазнанне яго патрабуе іншых, чым канкрэтна-навуковыя, метадаў. Метад – гэта сістэматызаваная і паслядоўная сукупнасць прыёмаў, сродкаў і працэдур, якія забяспечваюць дасягненне мэты ў практычнай дзейнасці альбо пазнанні. Сама праблема метада ўзнікае і свядома аналізуецца менавіта ў філасофіі.
Пільная ўвага гэтай праблеме надаецца ўжо ў старажытнасці. Сакрат, а найперш Платон, распрацавалі дыялектычны метад дыялога, які забяспечваў дасягненне ісціны шляхам прывядзення да супярэчнасці высноў апанента яго першапачатковаму тэзісу. У Новы час праблема метада набывае асаблівую актуальнасць. Ф.Бэкан стаў заснавальнікам новаеўрапейскага эмпірызма і стваральнікам індуктыўнага метада. Р.Дэкарт адкрывае рацыяналістычную традыцыю ў новаеўрапейскай філасофіі. Праблемам метада надавалі ўвагу Кант і Гегель. Не здымаецца з парадку дня гэтая праблема і ў посткласічнай філасофіі. Вынікам усіх гэтых намаганняў сталі дзве ідэі: адна сцвярджала рэфлексійны характар філасофскага пазнання, а другая выступала абгрунтаваннем адпаведнасці метада прадмету пазнання, што толькі і забяспечвае адэкватнасць і выніковасць пазнавальнай дзейнасці. Гэта азначае, што прадмет філасофіі спасцігаецца толькі розумам, яго нельга зафіксаваць у эксперыменце, уявіць у пачуццёвай форме. А таму і метады яго спасціжэння павінны быць адметнымі.
Гістарычна склаліся і шырока прымяняліся ў філасофіі два асноныя метады: дыялектычны і метафізічны. У сваёй развітай форме дыялектычны метад уяўляе сабой сістэму прынцыпаў, катэгорый і законаў, якія забяспечваюць змястоўнае адлюстраванне прадмета ў яго дынаміцы. Рух, зменлівасць, развіццё як вынік унутранай супярэчлівасці ўсяго існага – вось аснова дыялектычнага метада. Ён патрабуе разглядаць свет і асобныя з’явы як узаемазвязаныя і залежныя адзін ад аднаго. Крытычнасць ёсць істотнай рысай гэтага метада. Ён дае магчымасць асэнсаваць свет як разнастайнасць адзінства, у якім проціборства асобнага не знішчае адзінства, а вымушае яго да развіцця, да нараджэння новай якасці ў межах гэтага адзінства. Эўрыстычныя магчымасці гэтага метада распаўсюджваюцца не толькі на аб’ектыўную рэальнасць, але і на творчае мысленне, што надае яму ўніверсальнасць.
Метафізічны метад сфарміраваўся і набыў шырокае прымяненне ў новаеўрапейскай навуцы і філасофіі. Дакладней кажучы, ён узнікае ў новым эксперыментальным прыродазнаўстве, асновай якога была механіка. Яе поспехі, дакладнасць і ападыктычнасць яе ведаў прывялі да абсалютызацыі метадаў механікі і пераносу прынцыпаў механістычнага прыродазнаўства ў светапогляд і філасофскую метадалогію. Сфарміраваўся гэты метад на той стадыі развіцця навукі, калі перад ёю стаяла задача накаплення фактаў. Для гэтага асобныя прадметы неабходна было “вырваць” з іх сувязей і разгледзець такімі, якімі яны былі самі па сабе. Вось чаму метафізічны метад накіроўвае пазнанне на канкрэтныя адзінкавыя прадметы, ніяк паміж сабой не звязаныя, ізаляваныя адзін ад аднаго, статычныя. Калі метафізіка і прызнае зменлівасць і развіццё, то толькі як перамену месца ў прасторы пад уздзеяннем знешніх сіл, як простае павелічэнне і змяншэнне. Адсюль аднабокасць метафізічных ведаў, іх абмежаванасць, арыентацыя пазнання на фіксацыю нязменнай прыроды рэчаў, іх устойлівасці.Таму калі навука перайшла ад канстатацыі фактаў да выяўлення прычын зменлівасці і развіцця, то адразу відавочнай стала абмежаванасць гэтага метада і рост папулярнасці дыялектыкі.