
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Заключэнне
Так выглядае філасофія ў яе канспектыўным выкладанні. І гэты выгляд вымушае нас да высновы: філасофія – гэта рэфлексія над пакутамі душы і пошукамі духа. І гэтая рэфлексія пераконвае нас у тым, што ніхто не ведае адзінай і поўнай праўды пра чалавека, бо такой праўды не існуе. Чалавек – істота ўніверсальная, а яе рацыянальнасць – адна з праяў шматмернага і разнамернага быцця чалавека ў свеце.
Філасофія не можа і не павінна быць сродкам тэарэтычнага абгрунтавання “рэвалюцыйнай перабудовы свету”, як і апалогіяй “наяўнай сацыяльнасці”. Галоўнае не ў тым, каб звяргаць ці абараняць, галоўнае – пазнаваць, каб разумець і на падставе разумення ствараць такія ўмовы, якія спрыяюць кожнаму чалавеку дасягнуць магчымасці жыць вольным ад дадзенай знешнасці, незалежна ад таго, з’яўляецца гэтая знешнасць прыроднай ці сацыяльнай.
Філасофія паказвае нам, што жыць і заставацца вольным разумны чалавек можа толькі ў адносным свеце культуры, якая не прэтэндуе на канчатковасць. У гэтым свеце няма апошняй ісціны, бо яна нічым не адрозніваецца ад звычайнай ілжы. Гэты свет не ведае неабмежаванай свабоды, бо такая свабода вядзе толькі ў няволю. Гэта адносны свет нашай духоўнасці.
Да гэтага часу мы часта духоўнасць падмянялі ідэалагічнымі клішэ. Апошнія звонку навязваюць чалавеку пэўны лад жыцця (найчасцей не адпавядаючы прызначэнню чалавека). Духоўнасць жа – гэта ўнутраны выбар уласнага лёсу, гэта сустрэча чалавека з сабой як з чалавекам. Духоўнасць – гэта той адзіны свет, у якім чалавек упершыню знаходзіць сябе як асобу і ставіцца да сябе менавіта як да асобы. Духоўнасць – гэта сфера, у якой індывідуальнасць дасягае максімальнага самаўсведамлення і адначасова – сваёй злучнасці з Сусветам. Такі чалавек паўстае не як элемент саборнасці альбо калектыўнасці, а як персона, асоба, для якой агульначалавечыя каштоўнасці набываюць сэнс праз яе асабовасць. Прапушчаныя праз полымя асабовасці агульначалавечыя запаветы не толькі самі набываюць сэнс адносна індывідуальнага існавання чалавека, але і напаўняюць ім само гэтае існаванне, заахвочваюць чалавека да “быцця-насуперак-смерці”. Абсалютныя і безумоўныя каштоўнасці Ісціны, Дабра і Прыгажосці – гэтыя найвышэйшыя агульначалавечыя максімы – толькі тады выяўляюць сваё існаванне, калі чалавек пажадае адкрыць іх для сябе, калі яго асоба адчувае патрэбу ў іх, калі яго воля імкнецца да сустрэчы з імі. Філасофія і заклікана дапамагчы чалавеку ў яго пошуку шляхоў да Праўды і Свабоды.