
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Асноўныя формы культуратворчасці
Асноўнымі формамі культуратворчасці з’яўляюцца мараль, мастацтва і рэлігія.
Мараль – гэта спецыфічная сфера культуры, у якой ствараюцца, назапашваюцца і абагульняюцца ідэі, нормы і правілы паводзін, што рэгулююць дзейнасць чалавека ў розных галінах грамадскага жыцця, ацэньваюць чалавека з пазіцый дабра і зла і карэлююць інтарэсы асобы і грамадства. Такое азначэнне маралі патрабуе адрозніваць яе ад маральнасці (нравственности), пад якой звычайна разумеюць сукупнасць правіл паводзін у штодзённым жыцці. Мараль арыентуе чалавека на тое, што і як ён павінен рабіць, а маральнасць паказвае як рэальна паводзіць сябе чалавек у канкрэтных умовах.
Мараль характарызуецца імператыўнасцю, яна патрабуе ад чалавека належных паводзін і ўказвае не на тое, што ёсць, а на тое, як павінна быць. Нормы маралі носяць абагульнены, светаўяўленчы характар і праяўляюцца ў маральным выбары і асабістай арыентацыі чалавека. Мараль закранае ўсе сферы жыццядзейнасці, таму яе патрабаванні маюць усеагульны і ўсёпранікальны характар. Яны адносяцца да ўсяго грамадства, да груп людзей, да кожнага чалавека: захоўвай сваю годнасць, будзь чалавекам.
Структура маралі носіць шматузроўневы характар. Найбольш простымі з’яўляюцца нормы паводзін: не забі, не ўкрадзь, не падмані. У нормах сканцэнтраваны шматвяковы досвед чалавецтва. Больш складаным элементам маралі выступаюць маральныя якасці (дабразычлівасць, разважлівасць, шчодрасць). З глыбокай даўніны ў чалавеку шануюцца мудрасць, памяркоўнасць, мужнасць, справядівасць. Значнае месца ў структуры маралі належыць маральным прынцыпам, якія звязваюць маральныя якасці ў адзіную сістэму і вызначаюць стыль паводзін. Гэта калектывізм, індывідуалізм, эгаізм, альтруізм. Прынцыпы надаюць устойлівасць маральным арыентацыям чалавека і не дазваляюць яму сыйсці з маральнага шляху. Маральныя прынцыпы суадносяцца з маральнымі ідэаламі, у якіх увасабляюцца канечныя мэты маральнага развіцця. Асновай маральнай арыентацыі асобы з’яўляюцца вышэйшыя маральныя каштоўнасці (дабро, зло, любоў, абавязак, сумленне), які выступаюць у якасці механізмаў маральнага самакантролю асобы.
Са структуры маралі вынікаюць і яе функцыі. Адной з найбольш значных з’яўляецца гуманізуючая функцыя, якая выяўляе здольнасць маралі надаваць адносінам паміж людзьмі чалавечнасць, рабіць годнымі нашы ўчынкі. Рэгулятыўная функцыя адлюстроўвае ролю маралі ў каардынацыі ўчынкаў, рэгуляванні паводзін. Каштоўнасна-арыенціровачная функцыя праяўляецца ў тым, што мараль прапануе чалавеку сістэму каштоўнасцей, якія надаюць жыццю сэнс і значэнне і вызначаюць адносіны чалавека да свету, іншых людзей і самога сябе. Пазнавальная функцыя маралі заключаецца ў спасціжэнні сэнсу з’яў навакольнага свету, у пазнанні мэтаў і каштоўнасцей чалавечага жыцця. З гэтым цесна звязана фукцыя выхавання. Некаторыя даследчыкі выдзяляюць таксама імператыўную, прагнастычную і камунікатыўную функцыі.
Такім чынам, мараль – гэта сукупнасць норм, прынцыпаў і ідэалаў, якія рэгулююць адносіны паміж людзьмі з пазіцый дабра і зла. Гэтыя нормы фарміруюцца гістарычна і залежаць ад асаблівасцей будовы грамадства і ўзроўню яго развіцця. Яны ахопліваюць усе бакі жыцця грамадства, гуманізуюць чалавечыя адносіны і з’яўляюцца абавязковымі для выканання паводле грамадскай думкі, звычаяў і традыцый і рэалізуюцца ў працэсе маральнага выбару асобы.
У працэсе практычнага пераўтварэння свету чалавек не толькі задавальняе свае жыццёвыя патрэбнасці, але і заўважае сіметрыю, уладкаванасць, гарманічнасць свету і яго элементаў. Пачуцці, якія ўзнікаюць у чалавека ў працэсе ўспрыняцця і перажывання гармоніі і суладдзя свету, называюцца эстэтычнымі пачуццямі. У гэтых пачуццях зафіксавана не прагматычная карыснасць прадмета, а яго здольнасць нараджаць задавальненне, асалоду, спецыфічнае здавальненне. Гэтыя пачуцці – адметнасць эстэтычных адносін да свету. Эстэтычнымі называюцца такія адносіны, якія пазбаўлены ўтылітарна-прагматычнага характару і нараджаюць мастацкія вобразы, што маюць для чалавека самастойную каштоўнасць.
Вышэйшай формай эстэтычнай дзейнасці з’яўляецца мастацтва. Паняцце мастацтва ўжываецца ў шырокім і вузкім значэнні. У шырокім значэнні мастацтва азначае вышэйшы ўзровень майстэрства незалежна ад сферы яго праяўлення. У вузкім значэнні пад мастацтвам разумеюць спецыфічную форму духоўнай дзейнасці, у працэсе якой ствараюцца эстэтычныя каштоўнасці. Мастацтва як феномен культуры дзеліцца на шэраг відаў, якія характарызуюцца спецыфічнай мовай, уласнай знакавай сістэмай, адметнымі сродкамі выяўлення. Мастацкая дзейнасць з’яўляецца ўмовай узнікнення і асновай існавання мастацкай культуры. Яе існаванне абумоўлена двума фактарамі. З аднаго боку, мастацтва існуе ў межах арганізацыйных структур, якія забяспечваюць тварэнне, функцыянаванне і трансляцыю эстэтычных каштоўнасцей. Гэта адукацыйныя і выдавецкія ўстановы, навукова-даследчыя арганізацыі, музеі, сродкі масавай камунікацыі. З другога боку, мастацтва немагчыма без творчай эстэтычнай дзейнасці і па-за ёю. Гэта выяўленчыя сродкі, мастацкія тэхналогіі, стылі, асаблівасці адносін паміж творамі мастацтва і рэцыпіентамі.
Асаблівасцю мастацкай культуры з’яўляецца яе пачуццёва-вобразны характар. Мастацтва адлюстроўвае свет не ў сухіх і абстрактных паняццях, як навука, а ў жывых, канкрэтных, прывабных мастацкіх вобразах. Пры гэтым мастацтва не капіруе свет, а творча пераасэнсоўвае яго, стварае сваю ўласную рэчаіснасць, у якой аб’ектыўныя ўласцівасці прадметаў арганічна спалучаюцца з перажываннямі чалавека-творцы. У мастацкім вобразе прадмет адлюстраваны не такім, якім ён ёсць, а такім, якім яго бачыць, ці хоча бачыць чалавек. Дзякуючы гэтаму ў мастацтве нават звычайныя прадметы набываюць эстэтычную значнасць, здольнасць выклікаць у нас эстэтычныя пачуцці.
Мастацтва праз эстэтычнае ўздзеянне ўключае людзей у актыўнае грамадскае жыццё, фарміруе імкненне змяніць гэтае жыццё ў адпаведнасці з эстэтычнымі і маральнымі ідэаламі. Яно фарміруе эстэтычны густ і развівае эстэтычныя здольнасці чалавека, узвышае яго, выступае сродкам зносін паміж людзьмі. Мова мастацтва, наднацыянальная па самой сваёй сутнасці, дапамагае пераадолець моўныя, нацыянальныя адрозненні, збліжае людзей, узбагачае іх зносіны.
Такім чынам, мастацкая культура з’яўляецца вынікам эстэтычнай дзейнасці, у аснове якой ляжыць свабодная творчасць і развітая эстэтычная свядомасць. Эстэтычная дзейнасць – гэта пазбаўленая прагматызма і спажывальніцтва дзейнасць паводле законаў прыгажосці. Вышэйшай праявай гэтай дзейнасці з’яўляецца мастацтва як адлюстраванне прыроднага і сацыяльнага свету ў мастацкіх вобразах. Функцыі, якія выконвае мастацтва, робяць яго надзвычай важным элементам культуры, які спрыяе гуманізацыі і эстэтызацыі міжчалавечых адносін.
Важнае месца ў духоўнай культуры чалавецтва належыць рэлігіі. Рэлігія – гэта светапогляд і адпаведны яму тып паводзін, заснаваны на веры ў існаванне звышнатуральных сіл. Структурна рэлігія складаецца з трох асноўных узаемазвязаных элементаў: рэлігійнай свядомасці, рэлігійнага культа і рэлігійнай арганізацыі. Злучаюцца гэтыя элементы ў адзінае цэлае верай – асновай любой рэлігіі. Сутнасць рэлігійнай свядомасці праяўляецца ў імкненні дзяліць свет на прыродны і звышнатуральны, супрацьпастаўляць іх адзін аднаму. Гэтая свядомасць пераканана ў перавазе звышнатуральнага над прыродным і магчымасці ўстанаўлення сувязі паміж імі на падставе веры і культавых дзеянняў.
Рэлігія выконвае шэраг значных як для вернікаў, так і для ўсяго грамадства функцый. Важнейшымі сярод іх з’яўляюцца светаўяўленчая, кампенсаторная, камунікатыўная, рэгулятыўная, культуратрансляцыйная. Рэлігія прапануе людзям сістэму поглядаў на будову свету і месца ў ім чалавека, вызначае формы і спосабы адносін да свету, іншых людзей і свамога сябе і забяспечвае арыентацыю ў свеце, выбар жыццёвага шляху. Рэлігія даазваляе кампенсаваць недахопы рэчаіснасці, пераадолець уласную слабасць. Яна аб’ядноўвае людзей, забяспечвае іх зносіны паміж сабой і з Богам, прадпісвае нормы і правілы паводзін. Нарэшце, рэлігія назапашвае, зберагае і перадае ад аднаго пакалення да другога культурныя каштоўнасці. Яна дае чалавеку надзею, напаўняе яго ўпэўненасцю, стымулюе імкненне да маральнай чысціні. Назапашаны рэлігіяй духоўны патэнцыял спрыяе гуманізацыі грамадства.
Такім чынам, рэлігія выступае арганічным элементам духоўнай культуры, заснаваным на фантазіі і інтуіцыі. Яна таму не можа характарызавацца ў катэгорыях ісціны і ілжы, а яе ацэнка магчыма толькі з пункту гледжання той ролі, якую рэлігія выконвае ў жыцці асобнага чалавека і грамадства. Дастаткова таго, што ў веры людзі знаходзяць суцяшэнне і надзею, вера дае ім свае адказы на пакутлівыя пытанні аб сэнсе жыцця, смерці і бессмяротнасці.
Зробім высновы са сказанага:
1)культура з’яўляецца вынікам дзейнасці чалавека і спосабам выяўлення яго творча-актыўнай канструктыўнай прыроды, паказчыкам чалавечнасці чалавека і крытэрыем яго свабоды;
2)пад культурай разумеюць складаную сістэму гістарычна зменлівых праграм дзейнасці людзей, іх зносін і паводзін, заснаваных на сацыяльнай інфармацыі. Гэтыя праграмы забяспечваюць адпаведныя гістарычным умовам спосабы рэгуляцыі, захавання, аднаўлення і развіцця як грамадства, так і асобнага чалавека;
3)у залежнасці ад спосабаў вытворчасці культурных каштоўнасцей і спецыфікі патрэбнасцей, якія яны задавальняюць, выдзяляюць культуру матэрыяльную і духоўную. Гэтыя каштоўнасці ўтвараюць сферы культурыі, якія з’яўляюцца асновай тыпаў культур: дамінуючай, элітарнай, народнай, масавай і субкультуры;
4)асноўнымі фармамі культуратворчасці з’яўляюцца мараль, мастацтва і рэлігія.