Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект лекцый па філасо.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Культура як аб’ект філасофскага аналіза

Цікаўнасць да культуры ў нашы дні вызначаецца шматлікімі акалічнасцямі. Сучасная цывілізацыя імкліва пераўтварае навакольнае асяроддзе, сацыяльныя інстытуты, сферу быта. У гэтым выпадку культура паўстае як фактар творчага ўладкавання жыцця, крыніца сацыяльных навацый. Адсюль імкненне выявіць патэнцыял культуры, яе ўнутраныя рэзервы, адшукаць магчымасці актывізацыі яе. Ставячыся да культуры як да сродка самарэаліацыі чалавека, можна выявіць новыя імпульсы, здольныя аказаць уплыў на гістарычны працэс, на самога чалавека. Таму сучасная філасофія ставіцца да культуры як да фактару сацыяльнага развіцця. Яна прыходзіць да высновы, што сацыяльна-гістарычная дынаміка вызначаецца духоўнымі рысамі грамадства.

Інтарэс філасофіі да культуры абумоўлены і тым разрывам, які ўзнікае паміж самаадчуваннем індывіда і безасабовай культурнай плынню. Як узнікае традыцыя, чаму непрадказальнымі з’яўляюцца наступствы культурных акцый, які вынік развіцця цывілізацыі? Гэтыя пытанні на сучасным этапе маюць не толькі тэарэтычнае, але і вялікае практычнае значэнне.

Зварот да культуры інспіраваны таксама і сучаснай экалагічнай сітуацыяй. Разбурэнне асноўных сфер існавання чалавека з непазбежнасцю вядзе да пытання: “А ці не супярэчыць культура “натуры”? Ці ёсць спосаб гарманізацыі адносін паміж культурай і прыродай?”

Актуальны і яшчэ адзін аспект філасофскага аналіза – культура і грамадства. Як культурны працэс уплывае на сацыяльную дынаміку? Што нясе культурны рух гісторыі? У мінулым сацыяльны цыкл быў значна карацейшы за культурны. Культура не мянялася на працягу стагоддзяў, паўставала перад кожным індывідам і генерацыяй як штосьці вечнае і нязменнае і надавала адзінства гістарычнаму працэсу. У ХХ ст. на працягу жыцця аднаго пакалення змяняецца некалькі культурных эпох. І вельмі важна ведаць, ці здолее чалавек адаптавацца да гэтых радыкальных перамен, ці зможа ён прыстасавацца да новых культурных імператываў.

У паняцці культуры знаходзіць адлюстраванне ўсведамленне чалавекам сваёй самастойнай ролі ў рэальным свеце, толькі яму ўласцівай актыўнасці, якая не зводзіцца да дзеяння ні прыродных, ні боскіх сіл. Культура, такім чынам, гэта культ чалавека. Культура – гэта ўзвышэнне чалавека і чалавечнасці да іх сапраўднай існасці. Культура аўтарытэт прыроды і ўлады падпарадкоўвае аўтарытэту чалавека, падначальвае праву чалавека на ўласную думку, уласную творчасць, уласны лёс. У культуры чалавек упершыню дасягае сваёй сапраўднай існасці – чалавечнасці і, пераадольваючы сваю абмежаваную прадметнасць, узвышаецца да духоўнай бессмяротнасці.

Галоўны прынцып культуры, якую стварае і кантралюе чалавек, заключаны ў формуле: “Чалавек – творца культуры”. Дзякуючы сваёй здольнасці паляпшаць, удасканальваць дадзенае прыродай, надаваць яму высакароднасць, чалавек узвышаецца над абмежаванасцю фізічнага існавання. Ад прыроды істота фізічна канечная, чалавек, дзякуючы сваёй дзейнасці, стварае тое, чаго няма ў прыродзе і гэтым як бы пераадольвае сваю канечнасць, далучаецца да гармоніі цэлага. Узнікненне паняцця культура фіксавала факт эмансіпацыі чалавека ад боскага і прыроднага свету. Гэтае паняцце азначала сферу рэчаіснасці, дэтэрмінаваную не прыроднай неабходнасцю і не боскай вышэйшай воляй, а ўласнай чалавечай дзейнасцю ў якасці самастойнай і свабоднай істоты. Свет культуры – гэта свет чалавека, ад пачатку і да канца створаны ім самім Культура ў класічным разуменні – гэта адмыслова чалавечая дзейнасць, яе прадметная і інстытуцыянальная аб’ектывацыя. Такі падыход дазваляў зразумець: 1)чаму практычная дзейнасць ёсць субстанцыяй культуры; 2)як у культуры і праз культуру адбываецца фарміраванне чалавечых якасцей; 3)як прыродныя схільнасці і патрэбнасці робяцца патрэбнасцямі і схільнасцямі чалавечымі.