
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
Незалежна ад арыентацыі на тую альбо іншую праграму даследавання, неабходна прызнаць, што грамадства – гэта і людзі, і іх дзейнасць, і яе вынікі. Жыццё і дзейнасць людзей нельга нават уявіць без прыроды і па-за ёю. Таму прырода выступае як неабходная натуральная перадумова існавання грамадства. Але адносіны грамадства да прыроды не прамыя, яны апасродкаваны прыладамі і вынікамі дзейнасці, гэта значыць – культурай. Пры гэтым важнай прыкметай, якая адрознівае прыроду ад грамадства, з’яўляецца тое, што прырода існуе і эвалюцыянуе ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі законамі, якія праяўляюцца ў выглядзе сляпых стыхійных сіл. Грамадства ж існуе і функцыянуе ва ўзаемадзеянні з прыродай як вынік свядомай і мэтанакіраванай дзейнасці людзей.
З прыведзенага вышэй азначэння грамадства вынікае, што гэта не проста супольнасць людзей, а найперш сувязі, узаемадзеянні, аб’яднанні, якія ўтвараюць складаную сістэму сацыяльных адносін паміж асобнымі індывідамі, сацыяльнымі групамі і супольнасцямі людзей. Гэта азначае, што грамадства існуе і развіваецца як арганізаваная сістэмная цэласнасць, якая ўнутры сябе стварае ўмовы і механізмы ўласнага развіцця. З гэтага, сістэмнага, пункту гледжання грамадства – гэта складанаарганізаваная і здольная да самаразвіцця сістэма, усе элементы якой знаходзяцца ў адносінах ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці. Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма характарызуецца: 1)разнастайнасцю элементаў і сувязей паміж імі; 2)інтэгратыўнасцю, якая забяспечваецца нормамі і схемамі паводзін надындывідуальнага кшталту (мараль, традыцыі, права); 3)самадастатковасцю, гэта значыць здольнасцю аднаўляць умовы свайго існавання; 4)дынамічнасцю і альтэрнатыўнасцю шляхоў развіцця; 5)нелінейным характарам сацыяльных працэсаў.
Грамадства як сістэмнае ўтварэнне ўключае ў сябе асобных індывідаў, сацыяльныя групы і супольнасці (сям’ю, класы, нацыі), дзяржаву з яе існстытутамі, мараль, рэлігію, мастацтва, навуку. Гэтыя элементы маюць больш альбо менш складаную прыроду і самі выступаюць як арганізаванае цэлае. Гэта так званыя структурныя падсістэмы, якія ўтвараюць сферы грамадскага жыцця – эканамічную, сацыяльную, палітычную і духоўную. Эканамічная сфера ўключае ў сябе матэрыяльную вытворчасць, а таксама адносіны паміж людзьмі, якія ўзнікаюць з нагоды вытворчасці, абмена, размеркавання і спажывання матэрыяльных каштоўнасцей. Элементамі сацыяльнай сферы з’яўляюцца малыя і вялікія сацыяльныя групы, слаі, класы і нацыі, а таксама формы і спосабы іх узаемадзеяння. Палітычная сфера аб’ядноўвае дзяржаву і яе інстытуты, прававую сістэму, палітычныя партыі і аб’яднанні. Менавіта тут ажыццяўляецца палітычная дзейнасць людзей і ажыццяўляюцца іх палітычныя інтарэсы. У духоўную сферу ўваходзяць мараль, рэлігія, мастацтва, навука, якія разам утвараюць духоўную культуру грамадства. Усе сферы грамадства не толькі ўзаемазвязаны, але і ўзаемаабумоўліваюць адна адну. Так, напрыклад, эканоміка нараджае і абумоўлівае прававыя адносіны, але апошнія самі могуць істотна ўплываць на сферу эканомікі: спрыяць альбо перашкаджаць прытоку інвестыцый, стымуляваць эканамічную актыўнасць людзей альбо стрымліваць яе.