Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект лекцый па філасо.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі

Дзейнасць ёсць спосаб існавання чалавека, бо толькі ў дзейнасці і праз дзейнасць чалавек стварае неабходныя для свайго існавання ўмовы. Аб’ектам гэтай дзейнасці выступае не толькі прыроднае асяроддзе, але і грамадства, а мэтай – асэнсаванае пераўтварэнне прыроднага і сацыяльнага свету і задавальненне на гэтай аснове разнастайных патрэбнасцей. Дасягненне гэтай мэты немагчыма без шырокай сістэмы ведаў пра свет і грамадства. Вось чаму пазнавальныя адносіны чалавека да рэчаіснасці з’яўляюцца неабходным элементам усёй сістэмы яго адносін да свету. Пазнанне – гэта сацыяльна-гістарычны працэс арганізаванай духоўнай дзейнасці чалавека, скіраванай на адлюстраванне і асэнсаванне аб’ектыўнай рэальнасці з мэтай атрымання верагодных ведаў аб ёй..

Ужо гэтае азначэнне пазнання вымагае ад нас высновы аб тым, што пазнанне дзеля свайго ажыццяўлення патрабуе развітай свядомасці і культуры, якая ўтрымлівае сацыяльна значныя праграмы дзейнасці і паводзін чалавека. А гэта азначае, што змест пазнання, формы і спосабы яго ажыццяўлення залежаць ад асаблівасцей канкрэтна-гістарычных этапаў развіцця грамадства і культуры. На ранніх этапах антрапасацыягенеза пазнанне непасрэдна ўключана ў прадметна-практычную дзейнасць чалавека, ажыццяўляецца ў вобразна-пачуццёвай форме і скіравана на абагульненне і асэнсаванне непасрэднага жыццёвага досведу. Гэта духоўна-практычная форма пазнавальнай дзейнасці, якая ўвасабляецца ў штодзённым пазнанні альбо здаровым сэнсе. На больш позніх і развітых этапах гістарычнага развіцця пазнанне выдзяляецца са структур практычнай дзейнасці ў якасці адносна самастойнага віда духоўнай вытворчасці і набывае духоўна-тэарэтычную форму. На гэтай падставе можна выдзяліць міфалагічнае, рэлігійнае, эстэтычнае, філасофскае і навуковае пазнанне.

Пазнавальную дзейнасць нельга зводзіць толькі да акта мыслення. У пазнавальным працэсе ўдзельнічае ўся свядомасць, пачуцці, памяць, воля, мэты. У пазнавальных адносінах праяўляецца духоўная актыўнасць чалавека, у ёй прысутнічаюць перакананні, вера, памылкі і ілюзіі. Гэта з’яўляецца падставай для разнастайных, часта супярэчлівых інтэрпрэтацый пазнання. Але як бы ні адрозніваліся адна ад адной разнастайныя канцэпцыі пазнання, агульным для ўсіх было пытанне аб тым, ці магчыма пазнанне, ці здольны чалавек да змястоўнага і аб’ектыўна значнага пазнання. У гэтым пытанні – спецыфіка філасофскага падыходу да праблемы пазнання, які ўвасабляецца ў тэорыі пазнання альбо гнасеалогіі – спецыяльным раздзеле філасофіі, прысвечаным даследаванню пазнання.

У гісторыка-філасофскім працэсе праблема пазнавальнасці свету і адэкватнасці атрыманых ведаў аб’ектам рэальнасці вырашалася з пазіцый гнасеалагічнага аптымізма, скептыцызма і агнастыцызма. Прыхільнікі першай пазіцыі прызнаюць прынцыповую пазнавальнасць свету, наяўнасць у чалавека неабходных для гэтага здольнасцей і сродкаў і лічаць, што атрыманыя ў працэсе пазнання веды адэкватна адлюстроўваюць уласцівасці аб’ектаў знешняга свету. На пазіцыі гнасеалагічнага аптымізма стаялі Арыстоцель, Бэкан, Дэкарт, Спіноза Гегель, Маркс.

Складанасць пазнавальнага працэса, спецыфіка суб’ектыўных здольнасцей чалавека і неадназначнасць атрыманых вынікаў нараджае скептыцызм, які не адмаўляе здольнасці пазнання, але ставіць гэтую здольнасць пад сумненне. У чалавека, на думку скептыкаў, няма ніякіх сродкаў, з дапамогай якіх можна было б устанавіць сувязь нашых ведаў з прадметамі знешняга свету. На такіх пазіцыях у антычнасці стаялі Аркесілай, Секст Эмпірык, а ў Новы час скептыцызм вызнавалі Гасендзі, Бейль, а найперш Д.Юм, распрацаваўшы аргументаваную сістэму скептыцызма.

Ідэя скептыцызма сталася асновай, на якой узнікае агнастыцызм. Прыхільнікі яго (Берклі, Кант) абвяргаюць здольнасць чалавека да аб’ектыўна-змястоўнага ісціннага пазнання і зводзяць пазнанне да суб’ектыўных перажыванняў альбо апрыёрных канструкцый, не звязаных з аб’ектамі рэчаіснасці.

Так у гісторыі філасофіі ставілася праблема пазнання, спосабы і сродкі вырашэння якой утвараюць праблемнае поле гнасеалогіі, скіраванай на выяўленне статуса суб’екта ў пазнанні, аналіз структуры пазнавальных адносін, распрацоўку форм і метадаў пазнання, даследаванне ўмоў ісціннасці атрыманых ведаў. Як жа гэтая праблема вырашалася ў гісторыка-філасофскім працэсе?