Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект лекцый па філасо.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Сацыякультурная прырода свядомасці

Носьбітам свядомасці з’яўляецца асобны чалавек. Але фарміруецца гэтая індывідуальная здольнасць толькі ў грамадстве, у складанай сістэме сацыяльных адносін паміж людзьмі ў працэсе іх жыццядзейнасці. Прырода ў працэсе эвалюцыі стварае толькі біялагічныя перадумовы свядомасці, але гэтыя перадумовы рэалізуюцца толькі ў грамадстве.

Сацыякультурная прырода свядомасці можа быць абгрунтавана з пункту гледжання генетычнага. Біялагічная эвалюцыя стварае перадумовы перахода да працы як прадметна-практычнай дзейнасці, заснаванай на стварэнні і сістэматычным прымяненні прылад працы. Але праца – гэта перадусім працэс адносін паміж людзьмі, складаная сістэма ўзаемадачыненняў, звязаных са стварэннем і прымяненнем сродкаў дзейнасці, рэгуляваннем і арганізацыяй дзейнасці і размеркаваннем вынікаў яе. На гэтай падставе развіваецца і ўдасканальваецца псіхіка, фарміруюцца здольнасці стварэння паняццяў, лагічнага мыслення, рацыянальнага спасціжэння свету з дапамогай абстрактна-лагічных сродкаў. Працоўная дзейнасць патрабавала таксама новых, больш развітых і эфектыўных сродкаў рэгулявання і зносін, што вяло да ўзнікнення мовы. Развіццё працоўнай дзейнасці, гістарычныя падзелы працы нараджаюць мараль, мастацтва, навуку, рэлігію, фарміруюць сацыяльныя праграмы паводзін чалавека, вядуць да культуры як сферы спецыфічна чалавечай жыццядзейнасці.

Сацыяльная абумоўленасць свядомасці праяўляецца і функцыянальна. Свядомасць узнікае ў працэсе жыццядзейнасці чалавека, скіраванай на пераўтварэнне прыроднага асяроддзя і задавальнення на гэтай падставе сваіх патрэбнасцей. Таму свядомасць ёсць не што іншае, як адлюстраванне гэтай жыццядзейнасці і тых прадметаў, на якія яна скіравана. Свядомасць – гэта заўжды ўсвядомленае быццё, усвядомлены працэс жыцця людзей. Па свайму зместу і функцыях свядомасць абумоўлена сацыяльна-гістарычнай практыкай, з’яўляецца адлюстраваннем яе.

Сацыяльны характар свядомасці раскрываецца і ў камунікатыўным падыходзе да яе. Гэты падыход патрабуе выяўлення сувязі свядомсці з мовай як універсальным сродкам камунікацыі. Мова – гэта сістэма знакаў, з дапамогай якіх ажыццяўляюцца зносіны людзей, пазнанне свету і самога сябе, захаванне і перадача інфармацыі, а таксама кіраванне паводзінамі. З гэтага азначэння вынікаюць і асноўныя функцыі мовы: камунікатыўная, пазнавальная(кагнітыўная), экспрэсіўная, кумулятыўная і рэгулятыўная.

Нарэшце, сацыяльная прырода свядомасці выяўляецца ў яе творчым, актыўна-канструктыўным характары. Свядомасць не проста і не толькі адлюстроўвае прадметы, яна фармулюе праграмы дзейнасці, мэты і задачы яе, выступае асновай творчай дзейнасці чалавека.

Зробім высновы з усяго сказанага.

1)Свядомасць – гэта адкрытая сістэма, у якую ўключаны не толькі рацыянальныя паняцці, тэарэтычныя веды і аперацыянальныя дзеянні, але і эмацыянальна-валявыя і пачуццёва-вобразныя сродкі адлюстравання свету;

2)яна ўзнікае на падставе прыродна-біялагічных перадумоў у працэсе ўзнікнення і развіцця сацыяльнай практыкі і з’яўляецца яе адлюстраваннем;

3)важнейшымі фактарамі ўзнікнення і развіцця свядомасці былі прадметна-практычная дзейнасць з прымяненнем прылад працы, мова, гаспадарчы лад жыцця, супольнае існаванне;

4)свядомасць – гэта вышэйшая, уласцівая толькі чалавеку і звязаная з мовай функцыя мозга, якая заключаецца ў здольнасці да абагульненага, ацэначнага і мэтанакіраванага пазнання і канструктыўна-творчага пераўтварэння рэчаіснасці, папярэдняга мысленнага праектавання дзеянняў і прадбачання іх вынікаў, а таксама разумнага рэгулявання і кантралявання поводзін чалавека (Спіркін А.Г.).

ТЭМА 9. ПАЗНАННЕ ЯК ПРАДМЕТ ФІЛАСОФСКАГА АНАЛІЗА