
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
Праблема генезіса свядомасці сістэматычна распрацоўвалася ў межах сацыякультурнага падыходу, а найперш – у марксісцкай філасофіі. Тут свядомасць разглядаецца як вынік гістарычнай эвалюцыі ўласцівасці, характэрнай для ўсёй матэрыі, – адлюстравання (отражения). Адлюстраванне – гэта здольнасць адной матэрыяльнай сістэмы ў працэсе ўзаемадзеяння аднаўляць унутры сябе некаторыя ўласцівасці другой матэрыяльнай сістэмы і пры гэтым захоўваць сваю цэласнасць. Адлюстраванне ўласціва ўсёй матэрыі і праяўляецца ў разнастайных формах, якія залежаць ад узроўню структурнай арганізацыі яе. У працэсе развіцця на аснове фізіка-хімічных працэсаў, характэрных для неарганічнага свету, узнікаюць біялагічныя формы адлюстравання: раздражняльнасць, адчувальнасць і псіхіка.. На ўзроўні псіхікі, уласцівай вышэйшым жывым арганізмам, пад уздзеяннем разнастайных фактараў як прыродна-біялагічнага, так і, галоўным чынам, сацыяльнага кшталту сфарміравалася свядомасць як вышэйшая форма псіхічнага адлюстравання свету ў ідэальных вобразах. Сярод біялагічных фактараў, якія аказалі найбольш значны ўплыў на фарміраванне свядомасці, неабходна адзначыць прамахаджэнне, спецыфічную будову рук, гартані, складаны мозг, адсутнасць жорсткіх механізмаў інстынктаў. Найбольш значнымі сацыяльнымі фактарамі былі: прадметна-практычная дзейнасць на падставе сістэматычнага стварэння і прымянення прылад працы, калектыўны лад жыцця, узнікненне і развіццё мовы як сродка камунікацыі і перадачы вопыта, фарміраванне культуры як сферы спецыфічна чалавечай жыццядзейнасці.
Развіццё псіхалогіі, фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці, медыцыны дазволіла выявіць найбольш істотныя структурныя элементы свядомасці: інтэлект, эмоцыі, волю, увагу, памяць. Пад інтэлектам разумеюць здольнасць да мыслення і пазнання на падставе паняццяў. Важную ролю ў структуры свядомасці выконваюць эмоцыі. Эмацыянальныя працэсы адлюстроўваюць унутраны стан чалавека, яго адносіны да знешняга свету, іншых людзей і самога сябе. Прырода эмоцый дзвюхзначная: яны адначасова выступаюць і як пазнавальна-інфармацыйны сродак, і як інструмент ацэнкі. Воля забяспечвае рэгуляцыю чалавечай жыццядзейнасці і пераадоленне перашкод на шляху дасягнення мэтаў. Воля надае чалавеку здольнасць і гатоўнасць дзейнічаць, нараджае настойлівасць у дасягненні мэты. Памяць як фактар свядомасці дазваляе чалавеку захоўваць і аднаўляць свой жыццёвы вопыт, звязваць сябе са сваімі папярэднікамі, уключацца ў культуратворчы працэс. Але памяць нельга інтэрпрэтаваць як звернутасць да мінулага. Памяць – гэта сродак аднаўлення мінулага ў сучаснасці і прагназаванне на гэтай падставе будучага. Памяць надае свядомасці адзінства і цэласнасць.
Развіццё навукі ў ХХ ст. дазволіла выявіць у духоўным жыцці чалавека шырокую сферу неўсвядомленага, куды не пранікае свет розуму. Гэтая сфера неўсвядомленых і неасэнсаваных перажыванняў шмат у чым вызначае дзейнасць свядомасці і ўплывае на паводзіны чалавека. Гэта азначае, што свядомасць не зводзіцца толькі да мыслення і пазнання, а ўключае ў сябе шматлікія і разнастайныя формы і элементы псіхічнага жыцця чалавека.
У гэтым шырокім сваім значэнні свядомасць выконвае цэлы шэраг функцый, якія маюць важнае значэнне ў жыццядзейнасці чалавека. Пазнавальная функцыя праяўляецца ў здольнасці чалавека здабываць, назапашваць і захоўваць веды пра свет і пра сябе самога. Мэтавая функцыя адлюстроўвае здольнасць свядомасці фармуляваць мэты і распрацоўваць планы дзейнасці чалавека ў прыродным і сацыяльным асяроддзі. Рэгулятыўная функцыя дазваляе рэгуляваць і кантраляваць разнастайныя адносіны паміж людзьмі, а таксама паміж людзьмі і знешнім светам. Крэатыўная функцыя адлюстроўвае здольнасць свядомасці чалавека вызначаць каштоўнасці і каштоўнасныя арыентацыі існавання і творча пераўтвараць умовы свайго быцця.