
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
Свядомасць – адна з фундаментальных філасофскіх катэгорый, якая прайшла доўгі і складаны шлях фарміравання ад першых анімалістычных уяўленняў да сучасных навуковых канцэпцый. Свядомасць з’яўляецца асновай духоўнасці чалавека, выражае яго здольнасць да пазнання, выступае сродкам рэгуляцыі міжчалавечых адносін, абмену вопытам і перадачы яго ад пакалення да пакалення. Свядомасць аб’ядноўвае творчыя магчымасці чалавека, забяспечвае каштоўнасныя арыентацыі і з’яўляецца сродкам камунікацыі і ўмовай рацыянальных паводзін чалавека, што адрознівае яго ад усіх іншых жывых істот. Свядомасць – гэта вышэйшая, уласцівая толькі чалавеку і звязаная з мовай функцыя мозга, якая забяспечвае пазнанне і асэнсаванне свету і рэгуляцыю жыццядзейнасці чалавека.
У змесце паняцця свядомасці можна выдзяліць тры асноўныя аспекты: 1)кагнітыўны, які ўказвае на свядомасць як сродак пазнання, арганізацыі практычнай дзейнасці, рэгуляцыі і ацэнкі узаемаадносін паміж людзьмі, камунікацыі і перадачы вопыта. Гэты аспект раскрывае інструментальна-функцыянальны бок свядомасці; 2)фенаменалагічны аспект адлюстроўвае адметнасці структуры свядомасці, каардынацыі і субардынацыі разнастайных ідэальных з’яў (феноменаў), працэсаў і станаў свядомасці; 3)інтэнцыянальны аспект характарызуе скіраванасць свядомасці на пэўны аб’ект і выражае мэтазгоднасць яе і сувязь свядомасці з умовамі, сродкамі і формамі адлюстравання.
У гісторыка-філасофскім працэсе сфарміраваліся і на розных яго этапах абумоўлівалі разуменне свядомасці некалькі падыходаў. Гістарычна першым быў субстанцыянальны падыход. Вытокі яго знаходзім ужо ў Платона і Арыстоцеля, якія разглядалі свядомасць у якасці самастойнага духоўнага свету чалавека. Найбольш поўна гэты падыход рэалізаваны ў новаеўрапейскай філасофіі, дзе свядомасць разглядаецца як субстанцыяльны элемент быцця (Дэкарт), адмежаваная ад свету, самадастатковая суб’ектыўнасць як прынцып быцця (Лейбніц). Субстанцыянальны падыход арыентаваў філасофію на выяўленне і асэнсаванне разнастайных “пазнавальных здольнасцей” і спрыяў вывучэнню структуры свядомасці.
Натуралістычна-функцыянальны падыход сфарміраваўся ў працах матэрыялістаў-метафізікаў XVIII ст. як вынік асэнсавання дасягненняў фізіялогіі і медыцыны. Прыхільнікі гэтага падыходу (Ламетры, Гальбах) пад свядомасцю разумелі спецыфічную функцыю мозга, якая ўвасабляецца ў пазнанні і самапазнанні. У межах гэтага падыходу распрацоўвалася псіхафізіялагічная абумоўленасць свядомасці, залежнасць свядомасці ад цялеснай арганізацыі чалавека і знешняга асяроддзя. Крайняй формай натуралістычна-функцыянальнага падыходу стаўся “вульгарны матэрыялізм” ХІХ ст. (Фохт, Бюхнер, Молешот), які мысленне і яго вынік – думку лічыў матэрыяльнымі. Даследаванні прыхільнікаў гэтага падыходу спрыялі выяўленню сувязі, а таксама форм і спосабаў узаемадзеяння свядомасці і псіхафізіялагічных працэсаў, але не ўлічвалі сацыякультурныя ўмовы ўзнікнення і функцыянавання свядомасці.
Сацыякультурны падыход першапачаткова распрацаваны ў нямецкай класічнай філасофіі, дзе свядомасць разглядаецца як абумоўленая ўніверсаліямі культуры індывідуальная здольнасць мыслення, уяўлення, волі (Кант), альбо як дух, абумоўлены гістарычнымі формамі грамадскага жыцця (Гегель). Яшчэ адзін варыянт гэтага падыхода распрацаваны ў марксісцкай філасофіі. Маркс і Энгельс адмаўлялі субстанцыяльны характар свядомасці і разглядалі яе як функцыю мозга, што ўзнікае і развіваецца пад уздзеяннем сацыякультурных фактараў у працэсе практычна-прадметнай дзейнасці людзей.
Посткласічная філасофія прапануе розныя праграмы даследавання свядомасці, зададзеныя галоўным чынам экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай і псіхааналітчычнай традыцыяй. У межах першай традыцыі ўзнікае інтэнцыяналістская праграма даследавання свядомасці. Прыхільнікі гэтай праграмы адмаўляюцца ад традыцыйнага “суб’ект-аб’ектнага” тлумачэння свядомасці і звяртаюцца да аналізу інтэнцыянальнасці як скіраванасці свядомасці на аб’ект (прадмет, з’яву, працэс) і спосабаў дадзенасці яго праз акты і аперацыі. Інакш кажучы, інтэнцыянальная праграма скіравана не на тлумачэнне існасці свядомасці, а на выяўленне ўмоў і магчымасцей ажыццяўлення свядомых працэсаў.
Псіхааналітычная традыцыя стварае кандыцыяналістскую праграму (conditio – умова), якая арыентуецца на выяўленне прыхаваных фактараў цялеснай і псіхічнай арганізацыі чалавека, а таксама сацыяльнага асяроддзя і культуры, якія абумоўліваюць паводзіны чалавека і ўплываюць на яго свядомасць, хоць і не прысутнічаюць у ёй (у Фрэйда, Юнга, Фрома – персанальнае і калектыўнае неўсвядомленае ).
У структуралізме (Фуко) і філасофскай герменеўтыцы (Гадамер) праблема існавання свядомасці вырашаецца на падставе аналіза структур мовы, механізмаў прадукавання і трансляцыі безадрасных паведамленняў па каналах камунікацыі.
На падставе ўсяго сказанага можна выдзяліць тры асноўныя стратэгіі філасофскага даследавання свядомасці: па-першае, вывучэнне паходжання, структуры і функцый свядомасці, па-другое, выяўленне сацыякультурнай абумоўленасці свядомасці і сувязі яе са знакавымі сістэмамі, па-трэцяе, пошук “субстрата” свядомасці і шляхоў і сродкаў яе штучных мадыфікацый.