
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
Тэма 1. ФІЛАСОФІЯ ЯК ФЕНОМЕН КУЛЬТУРЫ
Калі да філасофіі ставіцца, як да навукі, то неабходна прызнаць, што гэта гістарычна першая форма тэарэтычнага асэнсавання свету. Але ў якой ступені яна – навука? І ці навука яна наогул? Каб адказаць на гэтыя пытанні, неабходна сфармуляваць яшчэ адно: як, калі і чаму ўзнікла філасофія?
Першыя элементы філасофскіх ведаў узнікаюць у трох найбольш развітых цэнтрах старажытнай цывілізацыі: Індыі, Кітаі і Грэцыі. Адбылося гэта ў канцы VII – першай палове VI стст. да н.э. пад уплывам тых перамен, якім падверглася старажытнае грамадства пад час пераходу ад века бронзы да веку жалеза. Бліжэйшым наступствам гэтага пераходу сталася рэзкае павышэнне прадукцыйнасці працы і, як вынік, больш поўнае задавальненне чалавечых патрэбнасцей. Аседласць становіцца нормай жыцця, значна паляпшаецца якасць жылля, вытворчасць набывае таварную форму. Пашыраюцца межы і формы практычнай дзейнасці людзей, узнікаюць такія спосабы жыццядзейнасці, якіх не было раней і ажыццяўленне якіх патрабуе дастаткова шырокай сістэмы пазітыўных ведаў. Разгалінаваная сістэма рамёстваў, гандаль і звязаныя з ім мораплаванне і судабудаўніцтва выявілі неэфектыўнасць ранейшых форм духоўнага засваення свету і, з аднаго боку, патрабавалі для свайго ажыццяўлення шырокіх ведаў, а з другога – выступалі надзейным і эфектыўным стымулам развіцця пазнавальнай дзейнасці.
Перамены ў сферы гаспадарчай дзейнасці непазбежна вялі да перабудовы сістэмы сацыяльных адносін. Ускладняецца сацыяльная структура грамадства, узмацняецца сацыяльная няроўнасць. Адносіны асабістай залежнасці дапаўняюцца таварна-грашовымі, гэта значыць эканамічнымі адносінамі. Нараджаецца і пашыраецца рэспубліканска-дэмакратычная форма арганізацыі палітычнага жыцця. Узмацняецца і становіцца больш жорсткай барацьба за ўладу. Узнікае і развіваецца безасабовае пісанае права. У дэмакратычна арганізаваных рабаўладальніцкіх палітычных сістэмах вырашэнне найбольш значных сацыяльных праблем ажыццяўляецца ўсім вольным насельніцтвам. Усё гэта нараджае востры пазнавальны інтарэс да самога грамадства і дзяржавы, да чалавека, патрабуе ведаў, якія б дазвалялі доказна і абгрунтавана праводзіць у жыццё палітычна важныя рашэнні. У гэтых умовах фарміруюцца і самі працэдуры доказу і абгрунтавання, уласцівыя тэарэтычнаму мысленню.
Пашырэнне падзелу працы і павышэнне прадукцыйнасці вытворчасці вяло да ўскладнення сацыяльнай структуры і фарміравання разнастайных сацыяльных сувязей дзеля арганізацыі супольнай дзейнасці і дасягнення тых альбо іншых мэтаў. Адзначаныя фактары спрыялі выдзяленню ў грамадстве такіх сацыяльных груп, якія “прыватызавалі” разнастайныя віды духоўнай дзейнасці, што таксама спрыяла развіццю мыслення і пазнання. Завяршаецца фарміраванне інтэлектуальных здольнасцей чалавека. Эмацыянальна-пачуццёвая сфера дапаўняецца здольнасцю лагічнага мыслення: абагульнення, тыпізацыі, абстрагіравання. Узнікае сістэма гэтак званых ідэальных аб’ектаў, фарміруецца культура маніпулявання імі. Веды, хай сабе яшчэ данавуковыя ці пераднавуковыя, а дакладней было б назваць іх пазітыўнымі, пачынаюць усведамляцца як каштоўнасць і падрываюць аўтарытэт традыцыйнага рэлігійна-міфалагічнага светапогляду. Узнікае сацыяльная патрэбнасць у такім светапоглядзе, які б адпавядаў новым грамадскім рэаліям, новаму ладу жыцця, мэтам і інтарэсам новых сацыяльных груп. Усе гэтыя фактары разам робяць філасофію неабходнай і магчымай.