
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Біясацыяльная прырода чалавека
Пытанне аб паходжанні чалавека – гэта пачатак усіх разважанняў аб яго прыродзе. У вырашэнні гэтага пытання можна выдзяліць некалькі асноўных падыходаў. Крэацыянізм разглядае чалавека як тварэнне Бога, якое з’яўляецца недасканалым адлюстраваннем уседасканалай асобы Бога.
Уфалагічны падыход адстойвае ідэю незямнога, касмічнага паходжання чалавека і заснаваны на цяжкасцях і загадках, з якімі сутыкаецца навука ў вырашэнні праблемы антрапасацыягенеза.
Натуральна-эвалюцыйны падыход трактуе паходжанне чалавека як аб’ектыўна-заканамерны вынік прыроднай і сацыяльнай эвалюцыі.
Схематычна навуковыя ўяўленні аб анрапасацыягенезе выглядаюць наступным чынам. Прыкладна 3,5 – 5,5 млн. год назад прыродна-кліматычныя перамены на Зямлі (геамагнітныя інверсіі, змены тэмпературнага рэжыму планеты, змяненне флоры і фаўны) прывялі да фарміравання гамінід з антрапаморфнымі ўласцівасцямі (прамахаджэнне, адметная будова рук і складаная арганізацыя мозга). Яны разам і складалі прыродна-біялагічныя перадумовы фарміравання чалавека. Гэтыя фактары дапаўняліся зачаткамі сацыяльных умоў: эвалюцыяй і рэгуляваннем сямейна-шлюбных адносін, табу, мовай, што вяло да развіцця працоўнай дзейнасці, фарміравання сацыяльных праграм паводзін і ўзнікнення культуры. Працэс гэты выглядае так: 3,5 – 5,5 млн. год – гамініды, аўстралапітэкавыя; 0,5 млн. год – архантрапы (пітэкантрапы і сінантрапы); 50 – 40 тыс. год назад з’явіліся неандэртальцы; 45 – 15 тыс. год краманьёнцы як пачынальнікі сучаснага тыпу чалавека. На гэтым біялагічная эвалюцыя завяршылася, чалавек уступіў у паласу сацыяльнай эвалюцыі.
Адна з галоўных праблем прыроды чалавека гэта праблема душы і цела, іх узаемаадносін. Быццё асобнага чалавека ёсць непасрэдна дадзенае адзінства цела і духа. Чалавек з гэтай пазіцыі ёсць комплекснай матэрыяльна-духоўнай, аб’ектыўна-суб’ектыўнай рэальнасцю. Пры гэтым духоўнае і суб’ектыўнае значыць не меней, чым матэрыяльнае і аб’ектыўнае. Філасофскія пошукі чалавека гэта, найперш, пошукі сувязі паміж целам і духам, целам і думкамі, перажываннямі, воляй – тым што традыцыйная філасофія і тэалогія называла душой, а сучасная навука азначае як псіхіку. Праблема душы і цела – гэта вядомая псіха-фізіялагічная праблема, якая на розных этапах гісторыі чалавецтва вырашалася анімістычнымі, рэлігійнымі, філасофскімі сродкамі. У другой палове ХІХ ст. яна выдзелілася з філасофіі і стала асновай асобнай навукі – псіхалогіі. У філасофіі ж яна праяўлялася як праблема ідэальнага, як пытанне аб узаемасувязі біялагічнага і сацыяльнага ў чалавеку.
Чалавека можна разглядаць як біялагічную істоту. У гэтай сваёй якасці ён з’яўляецца арганізмам, часткай прыроды. Чалавека можна разглядаць і сацыяльна, тады ён паўстае як асоба. У рэальным жыцці рэальнага чалавека аддзяліць адно ад аднаго немагчыма. Біялагічнае ў чалавеку – гэта сукупнасць цялесных уласцівасцей, якія развіліся ад жывёльных продкаў і змяняліся пад уздзеяннем сацыяльных фактараў. Біялагічныя асаблівасці з’яўляюцца неабходнай умовай існавання чалавека і ствараюць прыродныя падставы для фармавання асобы. Яны, такім чынам, выступаюць асновай сацыяльнага бытавання чалавека.
Сацыяльнае – гэта ўсё тое, што чалавек набывае ў працэсе антрапасацыягенеза, што ўзнікае ў антагенезе ў выніку зносін з іншымі людзьмі. З гэтага пункту гледжання чалавек – гэта сацыяльна дэтэрмінаваная і сацыяльна інтэграваная жывая сістэма, біялагічныя асаблівасці якой кантралююцца сацыяльнымі якасцямі. Найбольш выразнай праявай сацыяльнасці чалавека з’яўляецца яго інтэнцыянальнасць, звязаная з жаданнямі, інтарэсамі, схільнасцямі, ідэаламі, нормамі, ацэнкамі, перакананнямі, светапоглядам. Паводзіны чалавека дэтэрмінаваны не прыроднымі законамі, а спецыфічна чалавечымі матывамі і ацэнкамі і ажыццяўляюцца паводле мэты як каштоўнасна арыентаванай інтэнцыянальнасці.
Чалавек, такім чынам, гэта біясацыяльная істота, існаванне якой падпарадкавана дзвюм праграмам: біялагічнай і сацыяльна-культурнай.