
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
Праблема сутнасці і быцця чалавека – адна з “вечных” праблем філасофіі. Цікавасць да яе, вострая заўжды, асабліва абвастраецца ў крытычныя, пераломныя перыяды гісторыі. У такую адказную пару жыцця, як наша, калі патрабуюцца хуткія і індывідуальна адказныя рашэнні і ўчынкі, чалавек менш за ўсё давярае незалежным ад яго аб’ектыўным фактарам і сілам, нават калі ён і верыць у іх існаванне. Усё часцей ён звяртаецца да самога сябе, да сваіх “уласна чалавечых” сіл і магчымасцей і адначасова пытаецца, а што гэта такое “ўласна чалавечае”, якая ўвогуле прырода чалавека, у чым яго прызначэнне? І ў гэтых умовах спадзявацца на стыхійнае і натуральнае вырашэнне праблемы чалавека было б неразумна. Патрэбны радыкальныя змены ці не ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, неабходна па-новаму асэнсаваць змест і межы свабоды, усвядоміць далягляды новай маралі, а найперш – адмовіцца ад стыхійнасці, якая дагэтуль панавала ў людскім асяроддзі.
Ці можа чалавек стварыць такую мараль, ці здольны ён да тварэння новай духоўнасці? Ці знойдзе ён у сабе сілы і розум, каб прыняць новы вобраз свабоды – гэтай найвялікшай каштоўнасці? Вось чаму думка аб тым, што ХХІ ст. альбо будзе векам гуманітарным, альбо яго не будзе наогул, гэта не прыгожы афарызм, а вобразнае адлюстраванне тых працэсаў і тэндэнцый, якія маюць месца ў сучасным жыцці чалавецтва. Комплекснае даследаванне чалавека і распрацоўка на гэтай аснове мадэлі чалавека будучага – можа адна з самых практычных задач навукі. Практычных, бо яе вырашэнне патрабуе ўзважлівых і глыбока прадуманых адказаў на пытанні:
-ці з’яўляюцца сучасныя палітычныя і эканамічныя інстытуты грамадства неабходнымі стварэннямі і ці адпавядаюць яны чалавечай прыродзе?
-ці з’яўляюцца войны пастаяннным фактарам жыцця людзей, ці сведчыць гэта аб тым, што яны непазбежныя?
-ці караніцца імкненне да асабістай выгоды так глыбока ў прыродзе чалавека, што ўсе спробы пабудаваць грамадства на аснове іншай, чым канкурэнцыя, непазбежна церпяць крах?
-што вызначае паводзіны чалавека – спадчыннасць ці асяроддзе, стыхія ці свядомасць?
-ці паддаецца зменам прырода чалавека шляхам свядомых і мэтанакіраваных намаганняў звонку? У гэтых пытаннях ва ўсёй складанасці адлюстравана і актуальнасць праблемы чалавека ў філасофі, і яе практычная арыентацыя. Зразумела, што гэтыя пытанні цікавяць не толькі філасофію і, можа, найменш філасофію. Яе задача іншая: праблема сэнсу жыцця, ідэалаў і каштоўнасцей чалавека..Праўда, праблемы гэтыя вырашаліся па-рознаму на розных этапах гістарычнага развіцця філасофіі.
Усе філасофскія канцэпцыі чалавека можна падзяліць на дзве часткі: аб’ектывісцкія і суб’ектывісцкія. У канцэпцыях першай часткі чалавек, спосаб яго існавання і жыццёвае прызначэнне абумоўлены знешнім светам і пазнаюцца праз яго. Інакш кужучы, аб’ектывісты ідуць ад свету да чалавека, пры гэтым чалавек разглядаецца як істота, залежная ад аб’ектыўных сфер космаса, касмічнай разумнасці, боскай волі, гістарычнай неабходнасці.
У тэорыях другой часткі чалавек паўстае як істота аўтаномная, а яго спасціжэнне – гэта найперш самаспасціжэнне, якое адначасова ёсць і перадумовай спасціжэння свету. Шлях тут супрацьлеглы: ад чалавека да свету ў імя чалавека. Да аб’ектывістаў належалі Дэмакрыт, Платон, Фама Аквінскі, французскія асветнікі-матэрыялісты, Гегель, Маркс. Да суб’ектывістаў адносяцца сафісты, Эпікур, Берклі, Кант, экзістэнцыялісты, персаналісты.
Першапачатковыя ўяўленні пра чалавека складваюцца значна раней, чым нараджаюцца рэлігія, а тым больш філасофія. Старажытная міфалогія не расчляняе свет: прырода, чалавек і бог у міфалагічнай свядомасці злітныя. У гэтай свядомасці чалавек не разглядаецца самастойнай істотай, чалавек і космас тут адзіны. Пытанне аб паходжанн6і свету ёсць адначасова і пытаннем аб паходжанні чалавека. Космас – гэта правобраз, чалавек жа – недасканалае адлюстраванне яго. Што ёсць у космасе, тое ёсць і ў чалавеку, а чалавечае прысутнічае ў космасе. У міфалагічнай свядомасці космас чалавечны, чалавек касмічны. Паміж космасам і чалавекам няма раздзелу, сувязі паміж імі прамыя і непасрэдныя. Чалавек гэта “мікракосм”, свет жа – “макракосм”.
Тэацэнтрычная сярэдневяковая філасофія парушае гэтае адзінства, злучнасць чалавека з космасам ліквідуецца, як ліквідуецца і характэрная для міфа і нават для антычнай філасофіі безасабовасць. Чалавек – тварэнне Бога, адлюстраванне яго абсалютнай асобы, таму ён таксама нясе ў сабе асабовае. Дзякуючы гэтаму ён не частка космасу, а самакаштоўная індывідуальнасць, супрацьпастаўленая космасу. Яго цялеснасць ёсць толькі непазбежнасцю, якая мусіць быць дапоўнена духоўнасцю і падпарадкавана ёй. Гармонія духа і цела тут асіметрычная ў нераўнапраўнасці аднаго і другога: цела дадзена толькі для жыцця духа, а сам дух – дзеля спасціжэння Бога. Таму задача чалавека – культываваць розум і ўдасканальваць сэрца: з дапамогай аднаго дасягаецца разуменне Бога, праз другое – любоў да яго. Але ж розум і пачуцці разам робяць чалавека ўнікальнай непаўторнасцю, асобай. Агульны можа быць грэх, ачышчэнне ж ад яго праз разуменне Бога і любоў да яго можа быць толькі персанальным. Чалавек ва ўсёй непаўторнасці характэрных для яго псіхафізіялагічных рысаў ёсць вечная і бясспрэчная каштоўнасць. Хрысціянства сталася той глебай, на якой вырасла еўрапейская персаналісцкая традыцыя. Далейшае развіццё філасофіі было толькі пацвярджэннем, развіццём, абаронай гэтай традыцыі.
Гэтая традыцыя выразна праяўляецца ў рэнесанснай канцэпцыі чалавека як “творчага генія”, які стварае сябе і свет свайго існавання. Яна прасвечваецца ў новаеўрапейскіх рацыяналістычных канцэпцыях чалавека як разумнай істоты, якая, дзякуючы сваёй разумнасці, дасягае рацыянальнага панавання над светам, творыць дабро і імкнецца да шчасця. На гэтай традыцыі заснавана і кантаўская ідэя актыўнасці чалавека, уключанага як у прыродную неабходнасць, так і ў сферу маральнай свабоды і абсалютных каштоўнасцей. Гэтая традыцыя працягваецца і ў сацыяцэнтрычных канцэпцыях, якія падкрэсліваюць сацыяльную існасць чалавека. Напрыклад, марксізм разглядае чалавека як гістарычна зменлівую творча-актыўную істоту, якая ў працэсе практычнага пераўтварэння прыроды стварае ўмовы свайго існавання – соцыум.
Філасофія ХХ ст. імкнецца не да спасціжэння быцця самога па сабе, не законаў яго існавання. Яна звяртаецца да сферы чалавечай суб’ектыўнасці і праз усведамленне асноў свабоднай і творчай дзейнасці чалавека, яго сапраўднага быцця, сцвярджае значэння быцця ўсякага іншага. Сутнасць жа свабоды чалавека гэтая філасофія бачыць у тым, што чалавек як унікальная індывідуальнасць, злучаная са светам, паўстае не як рэч, якую фармуе прыроднае ці сацыяльнае асяроддзе, а як істота, што выбірае самога сябе, стварае сябе кожным сваім учынкам як рэалізацыю свайго ўласнага праекта. Менавіта таму свабодны чалавек нясе адказнасць за зробленае ім, а не апраўдвае свае дзеянні абставінамі. Экзістэнцыяльна-фенаменалагічны падыход, прадстаўлены ў посткласічнай філасофіі экзістэнцыялізмам, персаналізмам і фенаменалізмам, падкрэслівае непаўторнасць, унікальнасць быцця чалавека, якое набывае сэнс толькі ў сферы свабоды.
Натуралістычны падыход, уласцівы фрэйдызму, неафрэйдызму і інш., акцэнтуе ўвагу на аб’ектыўных і безасабовых асновах чалавека – сферы неўсвядомленага, бессвядомага, біялагічнай структуры, што робіць чалавека непаўнавартасным, а гэтая непаўнавартаснасць кампенсуецца дзейнасцю.
Сацыялагізатарскі падыход патрабуе ставіцца да чалавека як сукупнасці грамадскіх адносін, якія ствараюць яго і абумоўліваюць яго існасць (марксізм), альбо выводзіць чалавека з базісных мадэляў культуры (структуралізм), што дэтэрмінуе паводзіны, мысленне і дзейнасць чалавека.