
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Праблема субстанцыі ў філасофіі
Першай і агульнай прыкметай быцця ёсць існаванне. Але што з’яўляецца яго першапрычынай, адзінай першаасновай? Для абазначэння такой першаасновы ў гісторыіі філасофіі карысталіся катэгорыяй субстанцыі (ад лацінскага substantia – існасць, тое, што ляжыць у аснове). Пад субстанцыяй разумелі тое, што існуе само па сабе, залежыць толькі ад сябе, а не ад нечага іншага і з’яўляецца ўмовай узнікнення, існавання і змянення разнастайных элементаў свету. Субстанцыя характарызуецца самадэтэрмінацыяй (нестваральнасць, незнішчальнасць), універсальнасцю (абазначае устойлівую, пастаянную, абсалютную, ні ад чаго незалежную першааснову), каузальнасцю (ёсць усеагульная прычына ўсіх з’яў).
Розныя філасофскія школы па-рознаму трактуюць прыроду субстанцыі. Гэта залежыць ад таго, як прадстаўнікі гэтых школ вырашаюць пытанне аб адзінстве свету і яго паходжанні. Тыя вучэнні, якія выводзяць свет з адной субстанцыі і, абапіраючыся на яе, будуюць карціну свету як адзінства разнастайныў прадметаў і з’яў, характарызуюцца філасофскім манізмам. Калі ў якасці першаасновы свету бяруцца дзве субстанцыі, то такая пазіцыя называецца дуалізмам. Калі ж паходжанне свету тлумачыцца дзеяннем некалькіх субстанцый, то такі пункт гледжання называецца плюралізмам. У гісторыі філасофіі існавалі два асноўныя падыходы да разумення субстанцыі: матэрыялістычны і ідэалістычны. Матэрыялістычны манізм заснаваны на перакананні ў тым, што свет адзіны, недзялімы, ад пачатку матэрыяльны і гэтая матэрыяльнасць заснавана на матэрыяльнасці субстанцыі. Дух, свядомасць, ідэальнае ў такіх канцэпцыях пазбаўлены субстанцыяльнага харатару і выводзяцца з матэрыяльнай субстанцыі як яе ўласцівасці і праявы (французскія асветнікі-матэрыялісты XVIII ст., Маркс). Ідэалістычны манізм прызнае матэрыю вытворнай ад духу, што з’яўляецца асновай усякага быцця, валодае вечным існаваннем і характарызуецца незнішчальнасцю. Пры гэтым адрозніваюць аб’ектыўна-ідэалістычны маніз (Бог у філасофіі Фамы Аквінскага, абсалютны дух Гегеля) і суб’ектыўна-ідэалістычны манізм (суб’ектыўная свядомасць Берклі, комплекс адчуванняў Маха).
Філасофскае вучэнне аб матэрыі
Субстанцыяльныя пошукі філасофіі прывялі да паняцця “матэрыі”, якое ў гісторыка-філасофскім працэсе неаднаразова мяняла свой змест. Першапачаткова пад матэрыяй разумелі пэўны канкрэтна-прадметны пачатак (зямля, вада, агонь, паветра), з якога ўсё нараджаецца і ў які ўсё ператвараецца. Затым матэрыя ператвараецца ў адзіную субстанцыю, якая ўяўляе сабой бясконцае мноства атамаў. У творчасці Платона матэрыя – гэта пасіўны пачатак, які набывае форму дзякуючы творчай ідэі. Арыстоцель лічыў матэрыю першапачаткам усяго існага, што актуалізуецца пры наяўнасці фармальнай і мэтавай прычыны.
У філасофіі Новага часу адраджаецца атамістычная канцэпцыя свету, у якой матэрыя паўстае як бясконцая сукупнасць атамаў, надзеленых атрыбутыўнымі ўласцівасцямі: працягласцю, масай, недзялімасцю, непранікальнасцю. Так фарміравалася ўяўленне аб матэрыі як будаўнічым матэрыяле, з якога ўсё “зроблена”, але які існуе і сам па сабе, у чыстым выглядзе. Такое разуменне матэрыі адпавядала прадметна-субстрактнаму падыходу да тлумачэння свету і аналітычнаму метаду навуковага пошуку.
Але ўжо французскія матэрыялісты XVIII ст. ставяць пад сумненне гэтыя ўяўленні, звяртаючы ўвагу на тое, што такую матэрыю ніхто нідзе не знаходзіў. Матэрыя, лічылі яны, гэта ўсё тое, што ўздзейнічае на нашыя органы пачуццяў і выклікае ў іх разнастайныя адчуванні. Гэтая ідэя атрымала сваё развіццё ў марксізме, які, па-першае, адмовіўся ад звядзення матэрыі толькі да прыроднага быцця і распаўсюдзіў яе на сацыяльную рэальнасць, а па-другое, звязаў паняцце матэрыі са свядомасцю як функцыянальнай уласцівасцю яе. Тут матэрыя – гэта аб’ектыўная рэальнасць, якая, будучы дадзенай свядомасці, існуе незалежна ад яе. У такой інтэрпрэтацыя паняцце матэрыі азначае 1)сукупнасць усяго мноства прадметаў, з’яў і працэсаў, узятых разам; 2)аб’ектыўную рэальнасць, што існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе; 3)агульную рысу ўсіх рэчаў і з’яў; 4)незнішчальны астатак, які захоўваецца пры любых зменах прадметаў. Пры гэтым матэрыя разглядаецца не як штосьці неакрэсленае, аморфнае, а як дынамічная сістэмная цэласнасць, арганізаваная ў прасторы і часе.