
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
ТЭМА 5. МЕТАФІЗІКА І АНТАЛОГІЯ
У першым раздзеле ўжо ішла гаворка аб тым, што з самага пачатку філасофія скіравана не на даследаванне канкрэтных прадметаў, а на выяўленне і тлумачэнне фундаментальных умоў існавання свету, першых прынцыпаў усякага быцця. Гэтае імкненне да спасціжэння ўсеагульнага, арыентацыя на пазнанне ўсеагульных характарыстык рэчаіснасці робіць філасофію “першай філасофіяй”, метафізікай. Метафізіка – гэта філасофская навука аб першых умовах быцця, пачатках усякага існавання, якія спасцігаюцца не пачуццямі, а розумам. На розных этапах існавання метафізіка па-рознаму вырашала сваю асноўную задачу: пошук і тлумачэнне прычын адзінства свету. Антычная натурфіласофія мела на мэце пошук натуральных элементаў, якія з’яўляюцца субстанцыяльнымі пачаткамі свету – зямлі, вады, агню, паветра, атамаў, з якіх усё ўзнікае і ў якія ўсё ператвараецца. Свет – гэта адзіны космас, які мае агульную аснову. Мноства з’яў і прадметаў космаса, звязаных паміж сабой разастайнымі сувязямі, сведчыць пра тое, што гэта не штосьці завершанае, а працэс, станаўленне, у яго ёсць мінулае і будучае, яму ўласціва развіццё.
Сярэдневяковая філасофія асновай свету, пачаткам і ўмовай яго існавання лічыць Бога – быццё вышэйшае, дасканалае, ісціннае, да якога і па-за якім няма і не можа быць чаго-небудзь іншага. Гэта вечны і нязменны пачатак, а ўсё зменлівае створана Богам і імкнецца да небыцця.
Метафізіка Новага часу пераарыентуе сваю ўвагу з першаасноў свету на даследаванне механізмаў і прынцыпаў пазнання яго і становіцца, такім чынам, не гэтак формай філасофскага спасціжэння свету, колькі метадам. Можна сказаць, што філасофія як метафізіка, як навука аб першых асновах свету, эвалюцыянавала ад натурфіласофіі да філасофіі духу, што найбольш поўна ўвасобілася ў нямецкай класічнай філасофіі.
Арыентацыя метафізікі на выяўленне першых умоў існавання свету і чалавека цесна звязана са спробай асэнсавання быцця. А быццё – гэта прадмет анталогіі як часткі метафізікі. Анталогія даследуе не быццё асобных прадметаў, а быццё само па сабе, быццё як існае. Анталогія – гэта навука аб паходжанні свету, прынцыпах і законах яго будовы і існавання.
Філасофскае вучэнне аб быцці
Свет утварае бясконцае мноства разнастайных прадметаў, з’яў і працэсаў, агульнай рысай якіх з’яўляецца тое, што яны існуюць. Гэтыя прадметы змяняюцца, злучаюцца з іншымі прадметамі, раз’ядноўваюцца, рухаюцца. Але гэта магчыма толькі тады, калі ёсць нейкая прычына, якая рухае, злучае, нараджае і змяняе гэтыя прадметы. Гэта і ёсць быццё. Яно прыпісваецца ўсяму, што ёсць і ўказвае на тое, чым яно ёсці і якім яно ёсць. Паняцце быцця, сцвярджаючы наяўнасць чагосьці (штосьці ёсць), адачасова сведчыць аб тым, што яно сабою ўяўляе (указвае на існасць прадмета) і якім яно бывае (фіксуе яго характарыстыкі). Быццё – гэта філасофская катэгорыя, якая абазначае існаванне разнастайнасці свету ў яго адзінстве і цэласнасці.
Традыцыйна паняцце быцця ў філасофіі мае два значэнні: па-першае, яно азначае ўсё тое, што калі-небудзь існавала, існуе цяпер і мае ўнутраную патэнцыю для рэалізацыі ў будучым; па-другое, пад быццём разумеюць пачатак і аснову свету, яго сутнасць. Быццё ў першым значэнні гэта космас, сусвет, Універсум, у другім жа значэнні быццё – гэта аснова Універсума, прычына яго адзінства, цэласнасці і вечнасці. Універсум існуе як непарушнае адзінства па-за воляй і свядомасцю і незалежна ад іх. У яго ўваходзіць і свет духоўны, чалавечы, ідэальны. Яны вельмі розныя, але паміж імі агульнае тое, што абодва ёсць, існуюць. Універсум не проста існуе, ён рэальны, сапраўдны і ў гэтай якасці перад-стаіць чалавеку ў выглядзе рэчаў, працэсаў, створаных чалавекам прадметаў, іншых людзей. Гэта рэчаіснасць, якая рэальна перад-стаіць свядомасці як аб’ект пазнання і практычнай дзейнасці асобных індывідаў і пакаленняў людзей.
Такім чынам, паняцце быцця азначае:
1)рэальнасць саму па сабе;
2)існаванне існага;
3)агульную рысу ўсяго, якая надае свету адзінства і цэласнасць.
Быццё дзеліцца на аб’ектыўнае (матэрыя, рэчы, з’явы, людзі) і суб’ектыўнае (разнастайнасць пачуццяў, мысленне, свядомасць).