
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
Агнастыцызм – філасофскае вучэнне, прыхільнікі якога адмаўляюць здольнасць чалавека да аб’ектыўна-ісціннага пазнання.
Аксіялогія – філасофскае вучэнне аб паходжанні і эвалюцыі каштоўнасцей, іх структуры і месцы ў грамадстве.
Антрапамарфізм – адна з фундаментальных характарыстык міфалагічнай свядомасці, якая заключаецца ў пераносе псіха-фізіялагічных якасцей чалавека на прадметы прыроды і ўпадабленні іх чалавеку.
Антрапацэнтрызм – характарыстыка філасофскіх канцэпцый, якія чалавека разглядаюць як цэнтр і вышэйшую мэту Сусвету.
Артэфакт – паняцце, якое азначае ўсё, што створана чалавекам.
Герменеўтыка (ад грэчаскага “тлумачыць”) – мастацтва і тэорыя тлумачэння тэкстаў, назва аднаго з напрамкаў у сучаснай філасофіі, які разуменне разглядае як умову сацыяльнага быцця.
Гнасеалогія – тэорыя пазнання, раздзел філасофіі, які вывучае магчымасці, формы і спосабы пазнання свету чалавекам.
Гуманізм – фундаментальная характарыстыка філасофіі Адраджэння, сістэма ўяўленняў аб самакаштоўнасці чалавека, яго праве на свабодную творчасць у сферы прыроднага і сацыяльнага асяроддзя з мэтай яго ўдасканалення паводле прынцыпаў розуму.
Дуалізм – філасофскае вучэнне, прыхільнікі якога прызнаюць існаванне двух раўнапраўных і незалежных адзін ад аднаго пачаткаў свету: духа і матэрыі.
Дыялектыка – філасофскае вучэнне аб фундаментальных заканамернасцях развіцця свету і чалавека, філасофскі метад, заснаваны на прынцыпах супярэчлівасці ўсяго існага, ўзаемасувязі, узаемаабумоўленасці і ўзаемазалежнасці з’яў і працэсаў.
Ідэалізм – паняцце для абазначэння філасофскіх вучэнняў, аўтары і прыхільнікі якіх адстойваюць першаснасць духоўнага (свядомасці) над матэрыяльным. Пачынальнікам ідэалізма ў філасофіі традыцыйна лічаць Платона.
Ірацыяналізм (ад лац. irrationalis – неразумны) – філасофскі прынцып, які абмяжоўвае альбо адмаўляе разумнасць чалавека і рацыянальнасць свету і сцвярджае алагічнасць быцця.
Крэацыянізм (ад лац. creatio – тварыць) – фундаментальны прынцып сярэдневяковай філасофіі, рэлігійна-філасофскае вучэнне аб тварэнні свету Богам з нічога.
Логас – паняцце старажытнагрэчаскай філасофіі, уведзенае Гераклітам для абазначння касмічнага закона, які надае свету адзінства, гармонію і прыгажосць.
Логіка – навука аб правілах і законах мыслення.
Манізм – філасофская канцэпцыя, якая прызнае існаванне аднаго і адзінага (матэрыяльнага ці ідэальнага) пачатку быцця.
Матэрыялізм – напрамак у філасофіі, прыхільнікі якога адстойваюць першаснасць матэрыі над духам (свядомасцю).
Метафізіка – філасофская тэорыя аб першых умовах быцця, пачатках усяго існага, якія спасцігаюцца не пачуццямі, а розумам. У новаеўрапейскай філасофіі выступае як метад, заснаваны на патрабаванні разглядаць рэчы адасобленымі, нязменнымі, пастаяннымі.
Міф – архаічны аповед аб дзеях багоў і герояў, у якіх адлюстраваны ўяўленні старажытных людзей аб паходжанні і існаванні свету. Гістарычна першы тып светапогляду, заснаваны на веры ў існаванне звышнатуральных сіл, характэрнымі рысамі якога з’яўляюцца антрапамарфізм, сінкрэтызм і супранатуралізм.
Наміналізм – філасофскае вучэнне сярэдневякоўя, якое сцвярджала, што рэальна існуюць толькі асобныя, адзінкавыя рэчы а паняцці (універсаліі) існуюць толькі ў мысленні як імёны (лац. nomen – імя) гэтых рэчаў.
Натурфіласофія – першая форма антычнай філасофіі, філасофія прыроды, аб’ектам якой выступалі спасцігаемыя розумам умовы яе існавання.
Пантэізм – філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае Бога і свет, растварае Бога ў свеце.
Плюралізм – філасофская канцэпцыя, якая прызнае і адстойвае наяўнасць некалькіх ці нават мноства субстанцыяльных пачаткаў быцця.
Правідэнцыялізм – адзін з фундаментальных прынцыпаў сярэдневяковай філасофіі, рэлігійна-філасофскае вучэнне аб прадвызначанасці ўсяго існага, яго падпарадкаванасці волі Бога, які перманентна правіць светам, людзкой гісторыяй і лёсам кожнага чалавека.
Псіхааналіз – уплывовы напрамак у посткласічнай філасофіі, які прыроду чалавека выводзіць з бессвядомага як галоўнага матыватара яго паводзін.
Рацыяналізм – спосаб філасофствавання, які асновай пазнання і паводзін чалавека прызнае розум.
Рэалізм – філасофскае вучэнне сярэдневякоўя, якое адстойвала рэальнае існаванне агульных паняццяў (універсалій), што ўтвараюць іерархію духоўных існасцей начале з Богам.
Рэвеляцыянізм – прынцып сярэдневяковай філасофіі, рэлігійнае вучэнне аб Боскім абвяшчнні як крыніцы ўсіх магчымых ісцін і самым надзейным спосабе пазнання.
Рэдукцыянізм (ад лац. reduktio – адсоўванне назад, вяртанне да пачатковага стану) – метадалагічны прынцып звядзення вышэйшых форм існавання да ніжэйшых.
Рэлігія – гістарычны тып светапогляду, заснаваны на веры ў існаванне іншага свету, заселенага звышнатуральнымі сіламі, якія абумоўліваюць існаванне свету і вызначаюць паводзіны чалавека.
Секулярызацыя – працэс вызвалення грамадскай і індывідуальнай свядомасці ад уплыву рэлігіі і царквы, сацыяльных адносін і інстытутаў ад рэлігійнага санкцыянавання.
Сенсуалізм – спосаб філасофствавання, які пачуцці абвяшчае адзінай крыніцай ісціннага пазнання.
Скептыцызм – філасофскае вучэнне, прыхільнікі якога адмаўляюць наяўнасць механізмаў суаднясення ведаў і аб’ектыўнай рэальнасці і на гэтай падставе сумняваюцца ў здольнасці чалавека да ісціннага пазнання і сцвярджаюць гіпатэтычнасць яго.
Субстанцыя (ад лац. substantia – існасць, тое, што ляжыць у аснове) – тое, што існуе само па сабе, залежыць толькі ад сябе, а не ад нечага іншага, і з’яўляецца ўмовай узнікнення, існавання і змянення разнастайных элементаў свету.
Суб’ектыўны ідэалізм – напрамак у філасофіі, прыхільнікі якога сцвярджаюць залежнасць свету і яго ўласцівасцей ад свядомасці чалавека. Крайнім выражэннем суб’ектыўнага ідэалізма з’яўляецца саліпсізм, які прызнае толькі існаванне аднаго Я.
Схаластыка – этап у развіцці сярэдневяковай філасофіі, форма рэлігійнага філасофствавання, для якой характэрна прынцыповае падпарадкаванне філасофіі, навукі і розуму багаслоўю і імкненне спалучыць рэлігійныя догматы з рацыяналістычнымі сродкамі пазнання.
Філасофія – тэарэтычная фарма светапогляду, навука аб універсальных законах развіцця прыроды, грамадства і мыслення.
Экзістэнцыялізм – уплывовы напрамак у посткласічнай філасофіі ХХ ст., філасофія існавання.
Эмпірызм – напрамак у тэорыі пазнання, прадстаўнікі якога прызнаюць вопыт крыніцай пазнання і сцвярджаюць, што змест яго ўяўляе сабой апісанне гэтага вопыту.