
- •Частка і. Праграма курса лекцый па філасофіі
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Частка іі. Канспект лекцый па філасофіі Раздзел і. Філасофія ў сістэме культуры
- •Філасофія і светапогляд
- •Прадмет філасофіі ў яго гістарычнай дынаміцы
- •Структура філасофіі
- •Метады філасофскага даследавання
- •Статус філасофіі ў сучаснай культуры
- •Філасофская думка цывілізацый Старажытнага Усходу.
- •Асноўныя этапы развіцця антычнай філасофіі
- •Перыядызацыя антычнай філасофіі.
- •Філасофія еўрапейскага сярэдневякоўя
- •Філасофія Адраджэння: адметнасці і кола праблем
- •Новаеўрапейская філасофія
- •Ідэалы асветніцкай філасофіі
- •Нямецкая класічная філасофія
- •Марксізм і філасофская класіка
- •Традыцыі філасофскага класіцызма і посткласічная філасофія
- •Заходнееўрапейская філасофія другой паловы хіх ст.
- •Асноўныя праграмы сучаснай посткласічнай філасофіі
- •Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
- •Асноўныя этапы развіцця беларускай філасофскай думкі
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў да першага раздзела
- •Раздзел іі. Філасофскія праблемы быцця.
- •Філасофскае вучэнне аб быцці
- •Праблема субстанцыі ў філасофіі
- •Філасофскае вучэнне аб матэрыі
- •Структурная арганізацыя матэрыі
- •Дынамічная арганізацыя Універсума
- •Прасторава-часавая арганізацыя свету
- •Прырода як аб’ект філасофскага пазнання
- •Сучасныя канкрэтнанавуковыя мадэлі прыроды
- •Філасофская канцэпцыя прыроды
- •Эвалюцыя філасофскіх уяўленняў пра чалавека
- •Біясацыяльная прырода чалавека
- •Аксіялагічная ацэнка быцця чалавека
- •Праблема свядомасці і спосабы яе вырашэння ў гісторыі філасофіі
- •Паходжанне свядомасці, яе структура і функцыі
- •Сацыякультурная прырода свядомасці
- •Праблема пазнання ў гісторыі філасофіі
- •Гістарычныя версіі суб’екта і аб’екта пазнання
- •Структура пазнавальнага працэса
- •Праблема ісціны ў філасофіі
- •Метады навуковага пазнання
- •Грамадства як аб’ект філасофскага аналіза
- •Грамадства як здольная да самаразвіцця сістэма.
- •Крыніцы і фактары сацыяльнай дынамікі
- •Адзінства і разнастайнасць гістарычнага працэса
- •Культура як аб’ект філасофскага аналіза
- •Асноўныя канцэпцыі культуры
- •Структура культуры
- •Асноўныя формы культуратворчасці
- •Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу
- •Заключэнне
Сацыякультурныя перадумовы фарміравання беларускай філасофскай думкі
Інтэлектуалізацыя духоўгага жыцця Беларусі адбываецца пад моцным уплывам хрысціянства. Хрышчэнне старажытнабеларускіх земляў не толькі ўмацоўвала гандлёва-эканамічныя сувязі з хрысціянскім светам, але і далучала да еўрапейскай вучонасці і еўрапейскай культуры, уводзіла нашу краіну ў агульнаеўрапейскі гістарычна-культурны кантэкст. Увядзенне хрысціянства суправаджалася неабходнасцю асэнсавання і тлумачэння новай веры, распрацоўкі рэлігійна-царкоўных тэкстаў, арганізацыі культавых мерапрыемстваў. Для гэтага патрабаваліся спецыфічныя веды, якія першапачаткова пранікалі да нас з Візантыі. Разам з Евангеллем сюды пранікае патрыстычная літаратура, якая прадстаўляла не лацінскую, а грэчаскую патрыстыку. А менавіта патрыстыка не толькі не парывала, але і свядома захоўвала сувязі з антычнай культурнай традыцыяй. Таму пранікненне патрыстычнай літаратуры ўводзіла нас не толькі ў таямніцы хрысціянскай веры, але і ў духоўны досвед антычнасці.
Пры гэтым неабходна ўлічваць асаблівасці хрысціянізацыі беларускіх земляў. Калі Кіеў і Ноўгарад хрысціліся “агнём і мячом” з масавым знішчэннем помнікаў паганскай веры і культуры, то хрышчэнне Полацка было працяглым у часе і адносна мірным. Дзякуючы гэтаму паганская культура захавалася тут у значна большых маштабах, чым у нашых суседзяў, і яна аказвала значна большы ўплыў на ўсе сферы жыццядзейнасці. Пасля хрышчэння ў развіцці беларускай культуры праяўляюцца дзве тэндэнцыі. З аднаго боку, ажыццяўляецца хрысціянізацыя паганскай культуры і паганскіх традыцый, іх дэфармацыя і прыстасаванне да патрэб хрысціянскай царквы. З другога ж боку, адбываецца “аб’язычванне хрысціянства”, разбаўленне хрысціянскіх догматаў элементамі язычніцкіх вераванняў. Светапогляд беларусаў у значнай ступені быў паганскім, у ім пераважалі пачуццёвая вобразнасць, анімізм, гілазаізм ды супранатуралізм. Таму і на ранніх этапах, і ў больш познія часы ў беларускай філасофскай думцы маральна-этычны аспект пераважаў і дамінаваў над фармальна-лагічным, анталагічна-гнасеалагічным аспектам. Сутнасць філасофіі ўвасабляецца тут не ў логасе-законе, а ў Сафіі – адзінстве мудрасці і хараства. Калі гісторыю айчыннай філасофіі параўноўваць з антычнасцю, то можна сказаць, што ў беларускай філасофскай думцы праяўляецца маральна-практычны (сакратаўскі) і мастацка-эстэтычны (платонаўскі) метады і амаль што не выяўляецца арыстоцелеўскі лагічны аналіз. Гэта тлумачыцца і тым, што развіццё беларускай філасофскай думкі інспіравана хрысціянствам, дзе маральна-этычны аспект узаемадачыненняў Бога і чалавека з’яўляецца вырашальным. Зазначым, аднак, што гэткая этычна-эстэтычная скіраванасць у філасофіі не з’яўляецца чымсьці другасным, пабочным, гэта не праява дылетантызму ў філасофіі. Мастацка-вобразны спосаб філасофствавання – з’ява распаўсюджаная ў сусветнай філасофіі, і вынікі такога філасофствавання калі не пераўзыходзяць лагічны спосаб, то і не саступаюць яму.
Патрыстыка, а разам з ёю і антычнасць, даходзіла да нас у творах такіх аўтараў, як Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі, Ян Дамаскін ды іншыя. Васіль Вялікі выказве думку, што ў акце тварэння свету Богам была закладзена здольнасць да “самазарджэння” – здольнасць развіцця. Акт тварэння – гэта толькі пачатак, парастак, з якога створанае ўзыходзіць да дасканаласці. Таму існаванне свету – гарманічнае існаванне, а сузіранне гарманічнага космаса наводзіць чалавека на думку аб Творцы гэтай гармоніі, яго найвышэйшай дасканаласці і мудрасці.
Значны ўплыў на развіццё беларускай філасофскай думкі аказалі і творы Яна Дамаскіна, якія фарміравалі ўяўленні пра філасофію, яе структуру і прызначэнне. Філасофія, як любоў да мудрасці, як спасціжэнне Бога, дзеліцца на тэарэтычную і практычную. Тэарэтычная філасофія ўключае ў сябе багаслоўе – пазнанне нематэрыяльных прадметаў, фізіялогію – пазнанне матэрыяльных прадметаў, матэматыку альбо пазнанне прадметаў, якія не маюць матэрыяльнай прыроды, але праяўляюцца толькі ў матэрыяльных утварэннях. Практычная ж філасофія дзеліцца на этыку, якая даследуе індывідуальныя дзеянні людзей, эканоміку, якая дае нам веды аб законах сямейнага жыцця, і палітыку, што вывучае законы дзейнасці гарадоў і царстваў. Дзякуючы Яну Дамаскіну на Беларусь пранікаюць ідэі Арыстоцеля і іншых антычных аўтараў.
Другой крыніцай беларускай філасофскай думкі была Кірыла-Мефодзіеўская традыцыя. Можна нават сцвярджаць, што засваенне антычных і грэка-патрыстычных ідэй адбывалася пад уплывам Кірылы і Мефодзія, характэрнага для іх збліжэння філасофіі і этыкі. У філасофіі яны бачылі “веды прадметаў боскіх і чалавечых”. Філасофія набліжае чалавека да Бога, прывучае яго да дабрачыннасці, у якой чалавек упадабляецца свайму творцы.
Важнай крыніцай філасофскай мудрасці былі хронікі і фларылегіі. Праз кароткія, трапныя афарызмы нашы продкі знаёміліся з імёнамі Сакрата, Дэмакрыта, Зянона, Анаксагора, а найперш Платона. Этычная тэматыка фларылегіяў далучала беларусаў да антычнай мудрасці, хрысціянскага маральнага кодэкса. Дабро ўзвышае чалавека да Бога, дабру можна і неабходна вучыцца, бо менавіта для гэтага чалавеку дадзены розум.