Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История беларуси.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
139.64 Кб
Скачать

8. Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка.

Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.

Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка..

Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.

К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі.

Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.

Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы памерам 21,3 га кожны.

Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.

У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.

Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі.

У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.

9. СТАЛЫПIНСКАЯ АГРАРНАЯ РЭФОРМА У БЕЛАРУСI.

ПЕРШАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ ЯСКРАВА ПАКАЗАЛА НЕАБХОДНАСЦЬ ХУТЧЭЙШАГА ВЫРАШЭННЯ

АГРАРНАГА ПЫТАННЯ.IНIЦЫЯТАРАМ I ГАЛОУНЫМ ВЫКАНАУЦАМ РЭФОРМЫ У Е/С ВЫСТУ-

ПIУ П.А.СТАЛЫПIН, ЯКI УСВЯДОМIУ НЕАБХОДНАСЦЬ ЛОМКI СЯРЭДНЯВЯКОВЫХ ФОРМ

УЛАДЯННЯ ЗЯМЛЕЙ З МЭТАЙ РАСЧЫСЦIЦЬ ДЛЯ КАПIТАЛIСТЫЧНАГА РАЗВIЦЦЯ.

МЭТЫ РЭФОРМЫ:

1. РАЗБIЦЬ АДЗIНЫ АГУЛЬНАСЯЛЯНСКI ФРОНТ СУПРАЦЬ ПАМЕШЧЫКАУ;

2. РАСКАЛОЦЬ ВЕСКУ,ПАСКОРЫЦЬ ПРАЦЭС СТВАРЭННЯ КЛАСА СЕЛЬСКАЙ БУРЖУАЗII;

3. ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ УМОВЫ ШПАРКАГА РАЗВIЦЦЯ ЭКАНОМIКI КРАIНЫ.

СРОДКАМI ВЫРАШЭННЯ ГЭТЫХ МЭТ,НА ДУМКУ СТАЛЫПIНА БЫЛI:

1. РАЗБУРЭННЕ СЯЛЯНСКАЙ АБШЧЫНЫ;

2. НАСАДЖЭННЕ ХУТАРОУ I ПЕРАСЯЛЕННЕ "ЛIШНЯГА" З ЕУРАПЕЙСКАЙ ЧАСТКI РАСII

СЯЛЯНСТВА У СIБIР I НА ДАЛЕКI УСХОД;

3. ПЕРАХОД АД ПРУСКАЙ ДА АМЕРЫКАНСКАЙ (ФЕРМЕРСКАЙ) МАДЭЛI ЗЕМЛЕКАРЫСТАН-

НЯ.

ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ,ЗЫХОДНЫМ ЭТАПАМ РЭФОРМЫ,НЕАБХОДНЫМ ДЛЯ СТАНАУЛЕННЯ ПРЫ

ВАТНАЙ СЯЛЯНСКАЙ ЗЯМЕЛЬНАЙ УЛАСНАСЦI З'ЯУЛЯЛАСЯ РАЗБУРЭННЕ СЯЛЯНСКАЙ АБ-

ШЧЫНЫ.УКАЗ АД 9 ЛIСТАПАДА 1906 ГОДА ДАЗВАЛЯУ КОЖНАУМУ ГАСПАДАРУ ВЫЙСЦI З

АБШЧЫНЫ I ЗАМАЦАВАЦЬ У АСАБIСТУЮ УЛАСНАСЦЬ СВАЮ НАДЗЕЛЬНУЮ ЗЯМЛЮ. НА РЭА-

ЛIЗАЦЫЮ РЭФОРМЫ НА БЕЛАРУСI ПЭУНЫ АДБIТАК НАКЛАУ ВЕЛIКАДЗЯРЖАУНЫ НАКIРУ-

НАК ПАЛIТЫКI ЦАРЫЗМУ,ЯКI ПРАЯВIУСЯ ПА НАСАДЖЭННЮ НА БЕЛАРУСI РУСКАГА ЗЕМ-

ЛЕУЛАДАННЯ.ТОЛЬКI У ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНII ЗА 1905-1912 ГГ. РУСКIЯ ПАСЯЛЕН-

ЦЫ КУПIЛI АМАЛЬ 28 ТЫС. ДЗЕСЯЦIН ЗЯМЛI.НА БЕЛАРУСI БЫУ СТВОРАНЫ СПЕЦЫЯЛЬ-

НЫ ФОНД ДЛЯ РУСКIХ ПЕРАСЯЛЕНЦАУ.НА БЕЛАРУСI,БОЛЬШ ЧЫМ ДЗЕ,ШПАРКА ПРАПАГАН

ДАВАЛАСЯ У ДРУКУ ХУТАРСКАЯ ГАСПАДАРКА,СТВАРАЛIСЯ ПАКАЗАЛЬНЫЯ ХУТАРЫ, ЯКIЯ

ЗАБЯСПЕЧВАЛIСЯ САРТАВЫМ НАСЕННЕМ,ПАРОДЗIСТАЙ ЖЫВЕЛАЙ, НАВЕЙШЫМ IНВЕНТАРОМ

I МАШЫНАМI.У ВIЛЕНСКАЙ ГУБЕРНII ДА 1913 ГОДА БЫЛО АРГАНIЗАВАНА 387 ПАКА-

ЗАЛЬНЫХ ГАСПАДАРАК,З ЗЯМЕЛЬНАЙ ПЛОШЧАЙ У 5,6 ТЫС. ЗДЕСЯЦIН.З МЭТАЙ IНТЭН-

СIФIКАЦЫI С/Г, ПАВЫШЭННЯ КУЛЬТУРЫ ЗЕМЛЯРОБСТВА I ЖЫВЕЛАВОДСТВА, ПРЫМАЛIСЯ

МЕРЫ ПА УЗМАЦНЕННЮ АГРАНАМIЧНАЙ I ВЕТЭРЫНАРНАЙ СЛУЖБЫ. АРГАНIЗОУВЫВАЛIСЯ

ПУНКТЫ ПРОДАЖУ I ПРАКАТУ УДАСКАНАЛЕНЫХ С/Г МАШЫН I ПРЫЛАД.

ВЫНIКI РЭФОРМЫ:

ЗА 10 ГОД АЖЫЦЦЯУЛЕННЯ РЭФОРМЫ У 5-ЦI ЗАХОДНIХ ГУБЕРНIЯХ БЫЛО СТВОРАНА

12,8 ТЫС.ХУТАРОУ,ЯКIЯ ЗАНЯЛI ПЛОШЧУ КАЛЯ 1,4 МЛН.

ЗА 1904-1914 ГГ. З ПЯЦI ЗАХОДНIХ ГУБЕРНЯУ ПЕРАСЯЛIЛIСЯ 368,4 ТЫС.ЧАЛА-

ВЕК,З IХ КАЛЯ 70% - У 1907-1909 ГГ.ПIК ПЕРАСЯЛЕНЦАУ (102,5 ТЫС.) ПРЫЙШОУ

СЯ НА 1909 ГОД.АЛЕ СУТЫКНУУШЫСЯ З ВЯЛIКIМI ЦЯЖКАСЦЯМI ЧАСТКА ПЕРАСЯЛЕНЦАУ

ВЯРНУЛАСЯ У БЕЛАРУСЬ.УСЯГО ЗА 1907-1914 ГГ НА БЕЛАРУСЬ ВЯРНУЛАСЯ 36,5 ТЫС

(КАЛЯ 11%) ПЕРАСЯЛЕНЦАУ.

ЗА 10 ГАДОУ РЭФОРМЫ У КУЛАЦКIХ ГАСПАДАРКАХ УЗРАСЛО ВЫКАРЫСТОУВАННЕ НА-

ЕМНАЙ ПРАЦЫ ГАДАВЫХ,СЕЗОННЫХ I ПАДЗЕННЫХ РАБОЧЫХ.К 1914 ГОДУ КОЛЬКАСЦЬ ПА

РАБКАУ НА БЕЛАРУСI СКЛАЛА 200 ТЫС ЧАЛАВЕК.

СТАЛЫПIНСКАЯ РЭФОРМА СТЫМУЛЯВАЛА СПЕЦЫАЛIЗАЦЫЮ У С/Г БЕЛАРУСI.К 1914 Г

БЕЛАРУСЬ СТАЛА АДНЫМ З БУЙНЕЙШЫХ РАЕНАУ ВЫРОШЧВАННЯ БУЛЬБЫ (17,2% АД УСЕЙ

ПЛОШЧЫ ПАД БУЛЬБАЙ У ЕУРАПЕЙСКАЙ РАСII), УЗРАСЛI ПАСЕВЫ ЛЬНУ I ЗБОЖЖАВЫХ

КУЛЬТУР.ПАСЕВЫ ЛЬНУ У 1913 ГОДЗЕ СКЛАДАЛI 100,1 ТЫС.ДЗЕСЯЦIН,УРАДЖАЙНАСЦЬ

ЗБОЖЖАВЫХ (ЖЫТА) УЗРАСЛО I СКЛАЛА 53,9 ПУДОУ З ДЗЕСЯЦIНЫ.РАЗВIЦЦЁ КАПIТА-

ЛIСТЫЧНЫХ АДНОСIН УЗМАЦНIЛА КЛАСАВУЮ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ВЕСКI.

НАПЯРЭДНI ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ БЕДНАТА СКЛАДАЛА КАЛЯ 70%, СЯЛЯНЕ-СЕ-

РАДНЯКI - 10-11% УСЯГО СЯЛЯНСТВА .СТАЛЫПIНСКАЯ АГРАРНАЯ РЭФОРМА IСТОТНА

ПАСКОРЫЛА ПРАЦЭС САЦЫЯЛЬНА-КЛАСАВАЙ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫI СЯЛЯНСТВА.