
- •1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі б.
- •5. Беларускія землі ў грам.-паліт. Жыцці вкл. Палітычная барацьба ў вкл 14-15 ст.
- •6. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •7. Асаблі васці дряржаўнага і саслоўнага ладу вкл. Тры статуты
- •8. Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель
- •10. ) Культура беларусі другой пловы XII-першай палове XVI. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •11. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •12. 15.Грамадска-палітычны лад рп. Дряржаўна-прававое становішча княтсва
- •22. Культура Беларусі ў XIX ст.
- •24. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены I iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, I ў галiне народная адукацыi I друку I iнш.
- •26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 19 стг - 1913 г
- •27. Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.
- •29. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.
- •37. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •38. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •39. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.
- •40. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •44. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •45. Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця б у 50-60 гг.
- •46. Асаблівасці сац-эк і пал развіцця б ў70-сяр 80-х ггХх ст.
- •47. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •48. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985—1997 гг.
46. Асаблівасці сац-эк і пал развіцця б ў70-сяр 80-х ггХх ст.
Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.
Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.
Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.
Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.
Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.
Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.
З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.
З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.
Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.
Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.
Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.
Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.
47. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі
У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.
Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.
У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.
За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.
Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.
Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.
Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.
Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.
Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.
Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.