
- •1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі б.
- •5. Беларускія землі ў грам.-паліт. Жыцці вкл. Палітычная барацьба ў вкл 14-15 ст.
- •6. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •7. Асаблі васці дряржаўнага і саслоўнага ладу вкл. Тры статуты
- •8. Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель
- •10. ) Культура беларусі другой пловы XII-першай палове XVI. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •11. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •12. 15.Грамадска-палітычны лад рп. Дряржаўна-прававое становішча княтсва
- •22. Культура Беларусі ў XIX ст.
- •24. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены I iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, I ў галiне народная адукацыi I друку I iнш.
- •26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 19 стг - 1913 г
- •27. Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.
- •29. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.
- •37. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •38. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •39. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.
- •40. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •44. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •45. Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця б у 50-60 гг.
- •46. Асаблівасці сац-эк і пал развіцця б ў70-сяр 80-х ггХх ст.
- •47. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •48. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985—1997 гг.
26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 19 стг - 1913 г
Адмена прыгоннага права стварыла умовы для больш хуткага развiцця капiталiстычных адносiн на Беларусi. Наяунасць феадальных перажыткау i перш за усё буйнага памешчыцкага землеуладання вызначала для Беларусi паcтуповы (Прускi) шлях буржуазнай, аграрнай рэвалюцыi, пры якiм буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала у буржуазную, надоуга захоувала свае прыгоннiцкiя правы.
У развiццi сельскай гаспадаркi Беларусi у другой палове XIX стагоддзя вызначаюць два перыяды: 1) 60-70 гады; 2) 80-90 гады.
Першы перыяд характэрызуецца панаваннем у памешчыцкай i сялянскай гаспадарках збожжавых напрамкау, распаусюджання абработачнай сiстэмы. Тэхнiчная узброенасць земляробства памешчыцкiх i сялянскiх гаспадарак нiчым не адрознiвалася. Але, не гледзячы на рэшткi феадальна-крэпасных адносiн, капiталiзм у сельскай гаспадарцы Беларусi развiвауся адносна хутка. Гэтаму спрыяла развiццё прамысловасцi, будаунiцтва чыгунак i гарадоу. Усё гэта спрыяла развiццю гандлёвых, земляробчых i рыначных адносiн.
Другi перыяд звязаны з сусветным аграрным крызiсам 80-90 гадоу, якi выклiкау рэзкае знiжэнне цен на хлеб, што прывяло да карэнных змяненняу у сельскай гаспадарцы i да канчатковай перамогi гандлёвага земляробства i павялiчэння рыначнага попыту. У сувязi з вялiкiм скарачэннем пасяуных плошчау пад збожжавыя культуры Беларусь пачала спецыялiзавацца на вытворчасцi тэхнiчных культур (бульба, лён) i мяса-малочнай жывёлагадоулi, звязанай з вытворчасцю мяса i сыру.
Развiццё малочнай гаспадаркi аказала уплыу на змяненне структуры пасяуных плошчау, зводзiлася шматкольная сiстэма, сiстэма севазвароту, прымянялiся мiнеральныя угнаеннi, выкарыстоувалiся машыны. Важным вiдам прадпрымальнасцi, як памешчыкау, так i заможных сялян, было вiнакурства (сыравiны жыта, бульба).
Развiццё гандлёвага земляробства, спецыялiзацыя яго па асобных галiнах (малочная, жывёлагадоуля, вытворчасць iльну, вiнакурства) пашырылi абмен памiж земляробствам i прамысловасцю. Гэта садзейнiчала росту унутранага рынку i прывяло у канцы XIX стагоддзя да з’яулення у памешчыцкай гаспадарцы буйных, высокатаварных, капiталiстычных форм, якiя працавалi выключна на рынак.
Равiццё капiталiстычных адносiн у сельскай гаспадарцы узмацнiла працэс сацыяльнага расслаення сялянства. З аднаго бoку расла сельская буржуазiя, а з другога павялiчвалася маламаёмастнае сялянства. Заможныя сяляне вялi сваю гаспадарку, выкарыстоуваючы наёмную працу, гандлявалi. Гэта свeдчыла аб магчымасцi развiцця на Беларусi фермерскага шляху развiцця капiталiзму у сельскай гаспадарцы, але ж гэтаму перашкoдзила наяунасць памешчыцкага землеуладання.
У другой палове XIX стагоддзя адзначаны значны рост мануфактурнай вытворчасцi. У канцы XIX стагоддзя на Беларусi працавала 760 мануфактур (дрэваапрацоучая i iншыя), павялiчылася колькасць фабрык i заводау, на канцы XIX стагоддзя iх колькасць была 1130.
Найбольш значнымi тэмпамi у 90-х развiвалася машынная iндустрыя, найбольш буйныя фабрыкi i завoды знаходзiлiся у гaрадах, у 2,2 раза павялiчылася гарадское насельнiцтва Беларусi. Да 100.000 павялiчылася колькасць жыхароу Брэста, Гомеля, Магiлёва, Гродна.
Росту гарадоу спрыяла развiццё прамысловасцi, пашырэнне гандлёвых сувязей i удасканаленне транспартнай сiстэмы. Праз Беларусь прайшлi Пецярбургская, Варшауская, Рыжска-Арлоуская, Маскоуска-Брэсцкая чыгункi i магiстралi. У гандлi страчваюць сваю роль кiрмашы, актывiзуецца дзейнасць крам i лавак.
Фармiруецца значны слой прадпрымальнiкау. Буржуазiя пашыралася за кoшт прадстаунiкоу рoзных саслоуяу (дваранства, купецтва, мяшчанства, сялянства).
Павялiчылася колькасць пралетарыяу. Сацыяльнай базай папаунення пралетарыяту было збяднелае сялянства.