Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
139.64 Кб
Скачать

1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі б.

На 2 перыяды:

–даіндаеурапейскі (40 тыс.г. да н.э. – 3тыс. да н.э.)

–індаеурапейскі (у бронзавым 32 тыс. да н.э. – да нашага часу)

-балцкі (3-2ст. да н.э.- 4-5 ст. нашай эры)

-славянскі (4-5ст. нашай эры – да нашага часу)

Этнас –этнічная супольнасць людзей, якая складалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу: род, племя, народнасць, нацыя.

Прыкметы: мова –сродак захавання і перадачы культ. традыцый, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка, этнічная тэрыторыя (галоўнае), лінгвіст. параніміка.

Б. не з’яўляецца прарадзімай чалавецтва.

Найбольш працяглы этап – палеаліт (2 млн. галоў)

-ніжні (2.2 млн. г. назад)

-сярэдні

-верхні (поздні) (40-35г. назад – 10 тыс. г. назад)

1926 Полікарповіч стаянкі Бердыж (23-15тыс.г. таму) і Прыпяці Юравічы (26 тыс. г. таму)

Палеаліт

-ранне-феадальная абшчына

-некалькі абшчын аб’ядноўваюцца ў род

-матрыярхат

16 тыс. г. таму пахаладанне- пакінуў Б.прыкладна 10-8 тыс. да н.э.- закончыуся ледніковы перыяд

Мезаліт (8-5 тыс.г. да н.э.)

-120 стаянак: на Палессі 61 стаянка, 4.5 тыс. чалавек

- крэмень, сабака, рыбалоўства

Неаліт (новы камен. век 4 тыс. да н.э.)

-збіральніцтва, прысваеваюч. гаспадарка

-500 стаянак (27-36)

-гліняны посуд (вострадонны)

-прадзенне, ткацтва (крапіва, канапля), поспехі у распрацоўцы дрэва, сякеры, цеслы, мова не знойдзена

У 3 тыс. да н.э. ад Падзвіння і Падныпроўя фінагорскае,індаеурап. Насельніцтва

2. Ранне-феадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі: іх палітыка, сацыяльна-эканамічнае развіцце: вытокі дзярж. на бел. землях

Да сярэдзіны 9 ст. старажытн. слав. насельніцтва фарміравалася ў ранне-феадальныя княтсвы, княжанні складалі з былых радавх абшчын, улада падзялялася паміж князем і Вечай. Веча- заканадаўчая ўлада, ф-цыі вечы- абранне князя, вызначала колькасць платы. Князь- выканаўчая ўлада, не меў права мець маемасць.

Развіццё земляробства і жывелагад., рамяства і гандлю, гарадоў і слав. зямель аб’яднан. абумовілі ўтварэнне дзяржавы Кіеўская Русь – ранне феадальная дзяржава, манархія, на чале князь, дума, баяры (князі, старш. дружыны). Князю падпаражкоўваўся вялікі апарат кіравання. у падуладных землях князю падпарабкоўваліся пасаднікі і іх намеснікі (тысяцкія). Пасаднікаў назначаў князь, тысяцкіх выбіралі на Вечы са знатных баяр. Князі асобных зямель знаходзіліся ў васальнай залежнасці.

Полацкае і Тураўскае княтсвы

Полацкае ўтварылася ў 9-10ст. у сярэднім цячэнні Зах. Дзвіны. упершыню упамінаецца у летапісу ў 862годзе. Летапiсец адзначау, што заснавалi Полацк крывiчы. Закан.-веча, выканаўчая-князь. князі былі, як мясцовыя, так і прышлыя (ворагі). Тут існавала дынастыя крывіцкіх князёў, з 10 ст. залежнасць Полацка ад Кіева слабее.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы 9 ст, аснова гаспадаркі-земляробства і жывелагадоўля, паляванне-другое места. Сяліліся селамі (весямі), рэліг. центрам быў пагост (вялікае сяло), жылі у падзямеллях. Земляр. насельніцтва было арганізавана у абшчыны – “меры”, “вермі”. У прававым і маемасн. сэнсе насельн. было аднародна. сяляне серды, радовічы, халопы, ізоі.

2 формы феад. землеуладання: вотчына з правам надзелу і памеснае за службу без правам спадчыны. Класс феадалаў меў іерархіі. Буйныя феадалы мелі войскі.

Высокі ўзровень с/г вытворчасці стварыў эканам. перебудовы аб адзяленні рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам гэтых відаў з’явіліся гарады: 862-Полацк, 10ст-Тураў, 11ст-12 гарадоў, 12 ст-17 гарадоў, Мінск-1067 (паселішча ваеннага тыпу)

Пачатак 12 ст. стараж. Рус. распалася на дробныя княтвы.

3. Увядзенне хрысціянства. Культура ў 9-13 стагоддзі

Развiццё культуры на Беларусi звязваюць з пранiкненнем яе тэрыторыю пiсменнасцi i хрысцiянства. У адрозненне ад Рымскай імперыі, хрысціянства на старажытную Русь прыйшло ў гатовым выглядзе. Яно прыйшло з Візантыі. Руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч (“Чырвонае сонейка”) у 988-989 пачаў хрышчэнне Русі. У аснову пiсменнасцi,якая распаусюдзiлася на Беларусi лягла пiсменнасць створаная братамi Кiрылам i Мяфодыям у 863 годзе. Пры дапамозе "кiрылiцы" пiсалi у Балгарыi, Сербii,на Русi i iншых славянскiх краiнах. Аб распаусюджваннi пiсменнасцi сярод жыхароу беларусiх гарадоу сведчыць знаходка у Бярэсцi,датуемая XIII ст.Гэта грэбень з самшытавага дрэва,на якiм паслядоуна размешчаны славянскiя лiтары ад "а" да "л". Грэбень з Бярэсця выконвау ролю "буквара"для навучання грамаце у XIII ст.Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы - сярэднявечныя пiсьмы бытавога характару. Берасцяныя граматы III ст. выяулены у вынiку архелагiчных раскопак у Мсцiславе i Вiцебску.

У першай палове XI ст.пачалося летапiсанне i стварэнне рукапiсных царкоуных кнiг. Ёсць звесткi аб iснаваннi Полацкага летапiсу, якi страчаны у XYIII ст. Самая вядомая з рукапiсных кнiг - Тураускае евангелле - XI ст.

Выдатным дасягненнем старажытнай культуры з'яуляюцца помнiкi манументальнай архiтэктуры-пераважна цэрквы. У Полацку у 50-хгг будуецца грандыёзны Сафiйскi сабор - трэцi ва Усходняй Еуропе ( Кiеу,Ноугарад ). На працягу XII ст. у Полацку узведзена каля 10 мураваных царкоуных устаноу.Найбольш вядомыя:Барысаглебскi манастыр у Бельчыцах,Пятнiцкая царква,Спаса-Еуфрасiньеуская царква - якую пабудавау полацкi дойлiд - Iаан. а нашых дзен захавалася Барысаглебская (Каложская) царква у Гродне.

Шэдэурам старажытнага беларускага мастацтва з'яуляецца крыж Еуфрасiннi Полацкай. Зрабiу крыж у 1161 г майстар Богша Лазар на заказ Еуфрасiннi Полацкай. Памер крыжа - 51 см. у даужыню,таушчыня 1,5 см.Крыж аздоблены залатымi i срэбнымi пласцiнамi,мае перагародкавыя эмалi. На залатых пласцiнах змешчаны выявы святых i Iсуса Хрыста,фiгура Божай мацi. У гады вайны крыж Еуфрасiннi Полацкай, якi знаходзiуся у Магiлёускiм краязнаучым музеi,быу страчаны.Зараз робяцца спробы аднавiць крыж як сiмвал беларускай культуры.

Клімент Смаляціч жыў у першай палове 12ст.. Ен напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. З усіх гэтых матэрыялаў захавалася толькі адно пасланне, напісаннае смаленскаму святару Фаме.

Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы 12ст.. Пісаў прамовы, казанні, павучанні.

Прадслава-Ефрасіння

992- утварэнне Полацкай епархіі

1005- Тураўская епархія

4. Утварэнне ВКЛ. Роля беларускіх зямель у станаўленні беларуска-літоўскай дзяржаўнасці.

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці.

Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкаге княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.

Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.

Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.

Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.

Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.

Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў.

Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ.

Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.