Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
EHlektronny_vuchehbna-metadychny_dapamozhnik (1...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
131.07 Кб
Скачать

Варыянт 5: клятва – праклінаць – пракляну – пракляты – праклясці. Варыянт 6: падняць – паднімаць – падніму – пад’ём. Імя – імені. Варыянт 7: мяць – размінаць – разамну – размінка. Плод – племя.

Заданне 4.

Знайдзіце вынікі палаталізацыйных памякчэнняў зычных гукаў. Растлумачце гістарычныя ўмовы гэтых дапісьмовых працэсаў.

Варыянт 1: сошка, немач, маладзіца, рэжу, цішыня, машчоны, свечка, засушлівы, цячы, крычыш, пакрыўджаны.

Варыянт 2: жэрдка, завушніца, адпачываць, важак, лужок, пакручаны, веча, чарніцы, плашч, гучны, сячы.

Варыянт 3: ойча, дзічына, насычыць, імшысты, сцерагчы, плач, папружка, маладзіца, апушчу, збожжа.

Варыянт 4: варажбітка, сустрэча, жар, крычаць, княжыць, прашэнне, дзявіца, берагчы, хрышчаны, змрочны, суша.

Варыянт 5: ціш, пакража, жонка, стужка, касец, гушчар, стрыгчы, амшар, гучаць, прыбярэжны, пячора.

Варыянт 6: ручнік, продаж, усмешка, ажаніць, сучок, вышыня, вяшчун, пячы, пража, карэц, мяжа.

Варыянт 7: заручыны, рэшата, дашчаты, птушка, маладзец, стораж, пастушок, сцюжа, моц, мачыха, спрадвечны.

Заданне 5 .

а) узнавіце агульнаўсходнеславянскія адпаведнікі (па нормах Х-ХІ ст.) сучасных беларускіх слоў; б) дайце гістарычны каментар зменам, абумоўленым стратай рэдукаваных галосных.

Варыянт 1: агонь, верацяно, пырхаць, брыво, убоства, зелле, зжаць, рубель, баразна, натхніць, іржа.

Варыянт 2: воўк, залоўка, ламачча, крыўда, жаўтаваты, першы, шыю, блыха, брацкі, дзеўка, просьба.

Варыянт 3: здароўе, шчасны, месца, прыгоства, падабраць, поўны, іржа, чырвоны, дзёран, што, глотка.

Варыянт 4: тырчаць, вяроўка, насенне, сям’я, збоку, карысны, сляпы, ірдзець, сведка, вяпрук, птаства.

Варыянт 5: дрывотня, смяротны, амшар, кроў, шчаслівы, збожжа, веснік, мноства, шыя, грымець.

Варыянт 6: маўчаць, каханне, маланка, кожны, цёмны, журавель, дзве, глытаць, хараство, збочыць, імжа.

Варыянт 7: жарало, міргаць, паслаць, галлё, тоўсты, перац, аржаны, удава, віхор, кожны, хто.

Заданне 6 .

а) высветліце, якім шляхам (фанетычным ці па аналогіі) адбыўся пераход [э]→[о] ў наступных словах. Пакажыце гістарычныя ўмовы, пры якіх адбыўся гэты працэс.

Варыянт 1: жорны, дзянёк, лёгкі, пёк, гнёзды.

Варыянт 2: шоргат, зямлёй, шосты, пераплёт, галлё.

Варыянт 3: жораў, мётлы, палёт, на бярозе, тваё.

Варыянт 4: бяроза, жолуд, цёмны, кулёк, сёлы.

Варыянт 5: цётка, ішоў, жоўты, пянёк, мёд.

Варыянт 6: вёсны, на клёне, маё, плячо, вёз.

Варыянт 7: слёз, авёс, сёстры, зялёненькі, сучок.

б) растлумачце, чаму не адбылося пераходу [э] → [о] ў наступных словах.

Варыянт 1: лафет, свет, вядзеш, чацвер, ракета.

Варыянт 2: адзежа, дзед, канец, сцэна, верх.

Варыянт 3: стралец, манеж, лета, везла, серп.

Варыянт 4: век, бярэш, буфет, неба, першы.

Варыянт 5: галаледзіца, смелы, кавалер, смерць, сляпец.

Варыянт 6: хлеб, плачэўны, белы, балет, калена.

Варыянт 7: шэры, карэц, планета, абед, памерла.

Метадычныя парады да задання 1

Для выканання задання варта параўнаць сучасныя беларускія формы прапанаваных слоў з іх адпаведнікамі ў рускай, польскай і іншых славянскіх мовах. Пры гэтым неабходна памятаць, што вялікі ў колькасных адносінах пласт лексікі ў сучасных беларускай і рускай мовах захаваўся яшчэ з агульнаўсходнеславянскага перыяду; акрамя таго, значная частка слоў у рускай мове – гэта пазычанні са стараславянскай мовы. Разам з тым асобныя поўнагалосныя формы ў беларускай (радзей – рускай) мове развіліся ўжо ў пісьмовую пару як вынік страты рэдукаваных галосных [ь], [ъ] на месцы спалучэнняў рэдукаваных з плаўнымі [р], [л] (гэтае спалучэнне павінна было знаходзіцца паміж двума зычнымі, а ў наступным складзе быў слабы рэдукаваны, які страчваўся). Напрыклад: горан, дзёран, маланка, залоўка і інш.Такія ўтварэнні нельга блытаць з формамі накшталт горад, золата, салодкі, дзе поўнагалосныя спалучэнні развіліся ў сувязі з дзейнасцю закона адкрытага склада.

Узор выканання:

Холад.

Спалучэнне -ола-, якое бачым у сучаснай беларускай форме слова, развілося яшчэ ў дапісьмовы перыяд у сувязі з дзеяннем закона адкрытага склада з праславянскага *ol. Такім чынам, сучасная форма слова холад узыходзіць да старажытнай праславянскай *choldъ.

Гэтая старажытная форма не магла не зведаць зменаў. У той час, калі пачаў сваё дзеянне закон адкрытага склада, спалучэнне *ol у становішчы перад зычным [d], падобна дыфтонгам, утварыла закрыты склад. Прычым адкрыццё склада ў розных гаворках праславянскай мовы ішло не шляхам манафтангізацыі дыфтангічнага спалучэння галоснага з плаўным, а шляхам іншых зменаў, розных ва ўсіх дыялектах праславянскай мовы. Характар змянення залежаў ад таго, на які элемент дыфтангічнага спалучэння прыпадала даўжыня. Ва ўсходнеславянскім дыялекце даўжыня канцэнтравалася на плаўным [l], які меў дадатковую складовасць і мог вакалізавацца. А калі плаўны доўгі, то вакалізацыя на ім утрымліваецца. У выніку пасля плаўнага [l] развіваецца такі самы гук, як і перад ім:

*cho/l/dъ → cho/lo/dъ → ХОЛОДЪ.

Сучасная беларуская форма холад паходзіць ад агульнаўсходнеславянскай ХОЛОДЪ (зведала толькі з’яву акання).

У заходнеславянскім дыялекце даўжыня таксама канцэнтравалася на плаўным [l], які меў дадатковую складовасць і мог вакалізавацца. У выніку вакалізацыя на плаўным утрымліваецца, пасля плаўнага [l] развіваецца такі самы гук, як і перад ім, а папярэдні страчваецца:

cho/l/dъ → chlodъ.

У паўднёваславянскім дыялекце даўжыня канцэнтравалася на галосным ([ō]), таму [ō]→[а]. Плаўны меў магчымасць вакалізавацца, але раз ён кароткі, то вакалізацыя на плаўным не ўтрымліваецца. Аднак тэндэнцыя да адкрыцця склада існуе, таму адбываецца перастаноўка артыкуляцыі галоснага [а] і плаўнага [l].

*chōldъ → chaldъ → chladъ → ХЛАДЪ////////.

Метадычныя парады да задання 2

У прапанаваных формах слоў асобныя варыянты каранёў развіліся яшчэ ў дапісьмовы перыяд (для іх тлумачэння мэтазгодна спачатку успомніць фанетычныя працэсы, абумоўленыя законамі адкрытага склада і складовага сінгарманізму). Іншыя варыянты ўзніклі ўжо ў пісьмовы час. Пры іх каментару варта звярнуцца да фанетычных з’яваў, выкліканых стратай рэдукаваных галосных і спецыфічных адметнасцяў беларускай мовы.

Узор выканання:

Вяду – вядзеш – весці – важак – вяла.

Гістарычнае чаргаванне д//с тлумачыцца з’явай змянення групы зычных, прычынай якога стала дзеянне закону адкрытага склада. У праславянскай мове ў форме *vedti спалучэнне зычных *dt у сувязі з дзеяннем закона адкрытага склада павінна было змяніцца:

*ved/ti → *ve/dti →

*ve/tti →

*ve/sti – вести – весці

асіміляцыя

па глухасці

дысіміляцыя па спосабе

ўтварэння

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]