Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
EHlektronny_vuchehbna-metadychny_dapamozhnik (1...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
131.07 Кб
Скачать

19

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

Гісторыя беларускай мовы: фанетыка Вучбна-метадычны дапаможнік для студ.Спец.1-21.05.01- Беларуская філалогія

Гродна 2012

УДК 808.26

ББК 81.411.3

Складальнік

Ж.С.Сіплівеня, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай і замежных моў УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» М.І. Вярэніч ;

кандыдат філалагічных навук,дацэнт кафедры беларускай мовы ГрДУ

А.С.Садоўская

Рэкамендавана саветам філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Гісторыя беларускай мовы: фанетыка: вучэбна-метадычны дапаможнік / склад. Ж.С.Сіплівеня. – Гродна:, 2012. – 21 с.

Змяшчаюцца матэрыялы па курсе «Гісторыя беларускай мовы» (гістарычнай фанетыцы), а таксама заданні для самастойнай працы і кантрольныя работы па згаданых дысцыплінах. Прапануецца літаратура, а таксама пытанні для падрыхтоўкі да экзаменаў і залікаў.

УДК 808.26(075.8)

ББК 81.411.3

© Установа адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя

Янкі Купалы», 2012

Прадмова

Самастойная праца студэнтаў – адна з важных і неад’емных частак навучальнага працэсу. Яна садзейнічае замацаванню і паглыбленню ведаў, з’яўляецца асноўным сродкам развіцця творчага мыслення. Істотнае значэнне самастойная праца мае і пры вывучэнні курсу гісторыі беларускай мовы, асноўная задача якога паказаць, як ішло развіццё беларускай мовы, вызначыць яе месца сярод славянскіх моваў, пазнаёміць студэнтаў-філолагай з асноўнымі заканамернасцямі, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця мовы.

Як падкрэсліваецца ў праграме курса (Мн.,2006), гісторыя беларускай мовы як навуковая дысцыпліна «прадугледжвае вывучэнне фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу агульнаўсходнеславянскай пісьмовай мовы як зыходнай асновы, на якой развіліся літаратурная беларуская, руская і ўкраінская мовы XIII-XVстст., канцэнтруючы, у прыватнасці, асноўную ўвагу на тых яе фанетычных і марфалагічных з’явах, што непасрэдна або ўскосна звязаны з развіццём і станаўленнем адметных фанетычных і граматычных рысаў сучаснай беларускай мовы» (С.36). У засваенні гэтых пытанняў студэнтам дапамогуць найперш тыя выданні, дзе даецца не толькі неабходны фактычны матэрыял, але выяўляецца сістэма і методыка самастойнай працы. Якраз такія мэты і мае прапанаваны дапаможнік, у якім, акрамя заданняў для самастойнай і кантрольнай работ, змяшчаюцца метадычныя парады, звязаныя з засваеннем найбольш складаных раздзелаў курса гісторыі беларускай мовы, даюцца ўзоры выканання пэўных практыкаванняў. Аўтар дапаможніка палічыў неабходным уключыць у яго змест неабходную літаратуру і пералік пытанняў, матэрыял якіх рэкамендуецца засвоіць пры падрыхтоўцы да залікаў і экзамену.

Гістарычная фанетыка беларускай мовы

Для выканання заданняў кантрольнай працы па гістарычнай фанетыцы, а таксама пры падрыхтоўцы да заліку неабходна засвоіць матэрыял па наступных пытаннях:

1. Прадмет і задачы гістарычнай граматыкі беларускай мовы як асобнай лінгвістычнай дысцыпліны.

2. Сувязь гістарычнай граматыкі беларускай мовы з іншымі навуковымі дысцыплінамі.

3. Крыніцы вывучэння гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

4. Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

5. Звесткі з гісторыі распрацоўкі гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

6. Праблемы перыядызацыі гісторыі беларускай мовы.

7. Гукавая сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян. Структура склада.

8. Гукавая сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян. Сістэма вакалізму.

9. Гукавая сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян. Сістэма кансанантызму.

10. Адметнасць старажытнага славянскага націску.

11. Пераходныя памякчэнні заднеязычных гукаў у суседстве з галоснымі пярэдняга рада. І-я палаталізацыя.

12. Пераходныя памякчэнні заднеязычных гукаў у суседстве з галоснымі пярэдняга рада. ІІ-я і ІІІ-я палаталізацыі.

13. Змяненне спалучэнняў *gv, *kv перад ě (<oi).

14. Змяненне спалучэнняў *gt, *kt перад галоснымі пярэдняга раду [і], [ь].

15. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў заднеязычных і свісцячых зычных з [j].

16. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў губных зычных з [j].

17. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў зычных [r], [l], [n] з [j].

18. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў *dj, *tj.

19. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў *skj, *stj.

20. Змяненне і спрашчэнне групаў зычных, абумоўленыя дзеяннем закона адкрытага склада.

21. Гісторыя І-га поўнагалосся.

22. Гісторыя насавых галосных.

23. Гісторыя спалучэнняў галосных [o], [э] з плаўнымі [r], [l] у пачатку слова.

24. Агульная характарыстыка рэдукаваных галосных [ú], [ü].

25. Сутнасць працэсу страты рэдукаваных галосных [ú], [ü].

26. Змены ў марфемнай будове слова, выкліканыя стратай рэдукаваных галосных [ú], [ü].

27. Змены складовай структуры пад уздзеяннем страты рэдукаваных галосных [ú], [ü].

28. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму. Гісторыя беглых галосных.

29. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму. Гісторыя прыстаўных галосных.

30. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму. Гісторыя ўстаўных галосных.

31. Падаўжэнне спрадвечных [э], [о] у новым закрытым складзе.

32. Лёс рэдукаваных [ú], [ü] у спалучэннях з плаўнымі [р], [л] (ttrút, tlút, trüt, tlüt) паміж зычнымі.

33. Лёс рэдукаваных [ú], [ü] у спалучэннях з плаўнымі [р], [л] (ttúrt, túlt, türt, tült) паміж зычнымі. З’ява другога пoўнагалосся.

34. Гісторыя рэдукаваных галосных [ŭ], [ы˘].

35. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя па звонкасці-глухасці.

36. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя па цвёрдасці-мяккасці.

37. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя па свісту-шыпенні. Сцяжэнне гукаў.

38. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя ў спалучэнні -дн-.

39. Спрашчэнне гукаў, абумоўленае стратай рэдукаваных галосных [ú], [ü].

40. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Гісторыя падоўжаных зычных.

41.Змяненне групаў зычных, абумоўленае стратай рэдукаваных галосных [ú], [ü].

42. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Зацвярдзенне губных перад зычным і на канцы слова.

43. Гісторыя змянення в ў.

44. Змяненне л ў.

45. Змяненне э о.

46. Непераходнае памякчэнне заднеязычных гукаў.

47. Аканне, яго паходжанне і тыпы.

48. Зацвярдзенне шыпячых і [ц] у беларускай мове.

49. Зацвярдзенне гука [р] у беларускай мове.

50. З’явы дзекання і цекання.

51. Асаблівасці развіцця гука [г] у беларускай мове.

52. Развіццё афрыкаты [дж] у беларускай мове.

53. Развіццё прыстаўных зычных у беларускай мове.

54.Гісторыя гука h ([ĕ]).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]