
1 Слова – 0,5 б.
Заданне 8.
Ад назоўнікаў у дужках утварыце прыметнікі, дапасуйце іх да прыведзеных назоўнікаў і запішыце:
( старшыня) загад, (мядзведзь) бярлог, (настаўнік) выступленне, (бабуля) пакой, (Валодзя) кнігі, (вавёрка) вочкі, (Купала) творы, (сініца) гняздо, (Толя) часопіс, (Мікола) фарбы.
Максімальная колькасць балаў -5 б.
1 Правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 9. Адзначце словы, якія пішуцца разам.
А) Не…давяраць людзям.
Б) Не …дапісаны радок.
В) Не …засеянае жытам поле.
Г) Мне не…здаровіццца.
Д) Ня…выказаныя словы.
Е) Не..асушанае балота.
Ж) Не …напісанае мною сачыненне.
З) Карціна не…намалявана.
І) Не…куплены, а зроблены сваімі рукамі.
К) Бабуля пачала не…дабачваць.
Максімальная колькасць балаў – 5б.
Заданне 10.
Вызначце спосаб утварэння наступных слоў і іх нумары ўпішыце ў адпаведную графу табліцы.
адгалосак, 2) бель, 3) веславаць, 4) другаразраднік, 5) дружбак, 6) залетась, 7) невысокі, 8) па-беларуску, 9) светлавалосы, 10) чубаты.
Спосабы словаўтварэння
прыставачны |
суфіксальны |
прыставачна- суфіксальны |
бяссуфіксны |
складанне |
складана- суфіксальн. |
|
|
|
|
|
|
Максімальная колькасць балаў -5 б.
За кожнае слова – 0,5 б.
Заданне 11.
Выпішыце словы, у якіх вымаўленне зычных не адпавядае напісанню, затранскрыбіруйце іх.
Лёгкі, добры, носьбіт, карта, грэбці, парта, медзь, стог, песня, згінуць, бязводны.
Максімальная колькасць балаў -6б.
1 Слова – 1 б.
Заданне 12.
Адзначце нумары словазлучэнняў, якія звязаны сувяззю дапасавання.
шчырыя словы;
чацвёрты паверх;
словы ўдзячнасці;
вельмі хутка
нашы магчымасці;
нечакана для ўсіх
За правільны адказ – 2б. ( калі не ўказаны хоць адзін варыянт адказу або ўказаны лішні варыянт, за заданне -0 б. )
Заданне 13. Спішыце, выкарыстоўваючы тое слова з дужак, якое адпавядае сэнсу сказа.
1.Пачуліся стрэлы, і напалоханае ( балоцістае, балотнае) птаства разляцелася ва ўсе бакі.
2. З гэтым лесам звязана многа апавяданняў аб страхах і розных (выпадах, выпадках).
3. Паветра стаяла ціхае, нібы налітае ў (глыбозны, глыбінны) сасуд.
4. Ён практык, увішны ў рабоце, не меў ніколі ( драпежнай, драпежніцкай ) хцівасці.
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
Заданне 14. Назавіце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць наступныя псеўданімы:
Янка Купала –
Якуб Колас-
Кандрат Крапіва-
Цётка-
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
Заданне 15. Вызначце, пачаткам тэксту якога тыпу маўлення могуць быць гэтыя словы. Дапішыце яшчэ некалькі сказаў, каб атрымаўся тэкст гэтага ж тыпу.
Лепш не выкажаш радасці, болю
У адзіным, адным толькі слове,
Як на мове сваёй, роднай мове.
( А. Дзеружынскі)
Максімальная колькасць балаў -5 б.
Максімальная колькасць балаў за ўсе заданні – 60 б. = 100%
АДКАЗЫ
5 клас
1. Вясна непрыкметна перайшла ў лета. Дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя.Нагрэтая за вясну зямля набірала сілу. Зеляніна на ёй расла і шырылася. Жыта выйшла ў колас. Месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі. Зазелянелі ячмені і аўсы. Дары, сонейка, зямлі сваё святло і цеплыню!
2. Біялогія, дыяфрагма, піяніна, перыёдыка, біяграфія, дыягностыка.
3. Інжынер, легенда, канцылярыя, сяржант, яблык, сэрца, цырымонія, медзведзяняты.
4. а) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары.
5. [фудбол], [с’л’эт ], [п’ай’у], [й’ас’эн’]
6. Антракт – перапынак, афіша – аб’ява, дыскусія – спрэчка, аргумент – доказ, бар’ер –перашкода, аналогія – падабенства.
Рыхтуй летам сані, а зімой – калёсы.
Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.
Хто полю годзіць, у таго ніва родзіць.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
На чужой старане і на печы холадна.
Адказы
6 клас
1.Вераб’іны (8 літар, 9 гукаў), вясёлка (7 літар, 7 гукаў), канферансье (11
літар, 11 гукаў),пад’язджаць (10 літар, 9 гукаў), сшытак ( 6 літар, 5 гукаў), нясвіжскі ( 9 літар, 8 гукаў).
2.Блыха, брыво, вядомы, жаніцьба, перапісчык, пясняр, рамонт, субяседнік, шчасце, экземпляр.
3. Гэтай вясной снег у густых ельніках яшчэ трымаўся і ў канцы красавіка, але ў балотах заўсёды ў гэты час ( гэтым часам) бывае шмат цяплей.
5. Боль –м.р.;галубяня – н.р; камода – ж.р.;медаль – м.р; мазоль – м.р.; палын – м.р.; сабака – м.р.; салата – ж.р; шаль – м.р.; шынель – м.р.
6. Лес з даўніх часоў служыць чалавеку. У лесе людзі збіраюць ягады і грыбы. З дрэва робяць, напрыклад, мэблю і паперу. Лес грэе і дровамі і сценамі хат, бароніць чалавека ў часы небяспекі. І заўсёды дае адпачынак для душы. Беражыце лес!
7. Лемантар – буквар, сеча – бітва, ланіта – шчака, нагалосак – націск, чало – лоб, вакацыі – канікулы, чада – дзіця, перст – палец.
8. Алена Васілевіч “Сябры”
Кузьма Чорны “Насцечка”
Ян Баршчэўскі “ Ваўкалак”
Адказы
7клас
а) прыбраны, г) засеяны, е) сарваны
а) Слухаючы прамову, узнікаюць недарэчныя думкі.
в)Бацька з сынам, спакойна размаўляўшы, селі за стол.
3. Цеплаход з 725 ( пасажыр) – сямюстамі дваццаццю пяццю пасажырамі,
Ад 896 адняць 287- васьмісот дзевяноста шасці адняць дзвесце восемдзесят сем, для 539 (школьнік)- пяцісот трыццаці дзевяці школьнікаў, 50 (год) юбілей – пяцідзесяцігадовы юбілей.
4. Горадам Рагачовам, пісьменнікам Лужаніным, горадам Шчучынам, паэтам Куляшовым.
5.С-пако-ем, сонц-а, май-ск-ае, радас-н-а, соч-ыць.
6.Кляваць носам – драмаць, чытаць натацыю – павучаць, зарубіць на носе – запомніць, блытацца пад нагамі – перашкаджаць, будаваць паветраныя замкі – марыць, выкідваць штукі – сваволіць.
7. Дзякаваць сябру, старэйшы за брата, схадзіць па хлеб, ажаніцца з каханай, кпіць з суседа, хварэць на грып.
8. [С’ц’эшка] , [Б’ашумна], [маладз’ба ], [гарацк’і ] , [ус’м’іхай’эца] , [л’й’э]
9.А, б, з, к, н,о,с
10.На шырокай паляне, акружанай з трох бакоў лесам, маляўнічым парадкам стаяла шэсць хат.
Самая крайняя ад поля хата была новая і няскончаная. Спарыш і трыпутнік буялі навокал гэтай неабжытай будыніны. Гэтая расліннасць, мокрая і прыціснутая восеньскім холадам, усё яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася. Ганка пры новай хаце з забітымі вокнамі таксама не было.Парог у сенцы быў высокі, падмуроўка была зроблена з роўна складзенага вялікага камення, замацаванага цэментам і абсыпанага жвірам. ( Апісанне, мастацкі стыль)
11.1б, 2в, 3г, 4 а
Адказы
8 клас
1. Цудоўная раніца.( назыўны).
Ля берага на дне можна ўбачыць самыя драбнюткія каменьчыкі.( безасабовы)
2.Наспех, блытаніна, упрысядкі, цэмент,супавы, пурпур,выпадак, дасыта.
3.а- дзейнік, б –выказнік, в- азначэнне, г – акалічнасць.
4. Кантрастны, рэферэндум, фіялка, маліннік, сінявокі, французскі, браўнінг, меншы, гарадскі, міласэрны.
5. Пайсці ў грыбы, хворы на грып, падстрэліць тры курапаткі, зварыць варэнне з вішань, паўтары нормы, гасцінны Сочы, ліпа вышэйшая за бярозу, за пяць метраў ад дарогі.
6. 1,4
7. Брусніцы, суніцы, клубніцы, маліны, парэчкі, чарніцы.
8. Старшынёў загад, мядзведзеў бярлог, настаўнікава выступленне, бабулін пакой, Валодзевы кнігі, вавёрчыны вочкі, Купалавы творы, сініцына гняздо, Толеў часопіс, Міколавы фарбы.
9.Б, г, д,е, к
10.
Прыставачны |
Суфіксальны |
Прыставачна – суфіксальны |
Бяссуфіксны |
Складанне |
Складана- суфіксал. |
6,7 |
3,5,10 |
1,8 |
2 |
9 |
4 |
11.Лёгкі, носьбіт, грэбці, медзь, стог, песня,
12. 1,2,5
13.1 - балотнае; 2 – выпадках; 3 – глыбозны; 4 – драпежніцкай.
14.Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Кандрат Атраховіч, Алаіза Пашкевіч.
15. Тып – разважанне.