1 Словазлучэнне – 0,5 б.
Заданне 8. Затранскрыбіруйце словы:
Сцежка, бясшумна, малацьба, гарадскі, усміхаецца, лье.
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 Слова – 0,5 б.
Заданне 9. Пазначце прыслоўі, якія пішуцца разам
А) (па) абапал, б) (за) летась, в) (на) памяць,
Г) (на) бягу, д) (у) абхват, е) (на) злосць,
Ё) (да) зарэзу, ж) (на) жаль, з) (у) глыб,
І) раз (пораз), к) як (раз), л) усё (адно)
М) (па) першае, н) (на) заўсёды, о) (да) дому,
П) (на) шчасце, р) абы (дзе), с) у (вечары)
Максімальная колькасць балаў – 4б.
Заданне 10. Прачытайце тэкст,расстаўце знакі прыпынку.Вызначце тып і стыль.
На шырокай паляне акружанай з трох бакоў лесам маляўнічым парадкам стаяла шэсць хат.
Самая крайняя ад поля хата была новая і няскончаная. Спарыш і трыпутнік буялі навокал гэтай неабжытай будыніны. Гэтая расліннасць мокрая і прыціснутая восеньскім холадам усё яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася. Ганка пры новай хаце з забітымі вокнамі таксама не было. Парог у сенцы быў высокі падмуроўка была зроблена з роўна складзенага вялікага камення замацаванага цэментам і абсыпанага жвірам.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
За правільна вызначаны стыль -1б. , тып – 1 б.
За правільна расстаўленыя знакі прыпынку – 3 б.
Заданне 11. Знайдзіце адпаведнасці. Запішыце адказ пры дапамозе шыфра “ лічба - літара”. ( Напрыклад, 1а).
1). “Незагойная рана” а) Я.Маўр
2). “Дзеравеншчына” б) В.Быкаў
3) “Сірочы хлеб” в) Я.Колас
4) “ Палескія рабінзоны” г) Я.Брыль
Максімальная колькасць балаў -4 б.
1 Правільны адказ – 1 б.
Максімальная колькасць балаў за ўсе заданні - 39 б. =100%
ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 8 КЛАС
Заданне 1.
Запішыце тэкст пад дыктоўку .Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ ( сказы), выпішыце яго ( іх) і вызначце яго ( іх) від.
Цудоўная раніца!
Нядоўга думаючы, Альшэўскі падаўся да ракі. Яна па-асенняму ціхая, з празрыстай вадой. Ля берага на дне можна ўбачыць самыя драбнюткія каменьчыкі. На сярэдзіне вада цямнее, адбіваючы ў сабе нізкае шэрае неба. Купкамі стажкоў застаўлены яшчэ зялёныя прырэчныя лугі. Пясчаныя пляжы бязлюдныя.
( Паводле І. Навуменкі)
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
За дыктант – 3 б.
1 правільны сказ – 1б.
Заданне 2. Пастаўце націск у словах.
Наспех, блытаніна, упрысядкі, цэмент, супавы, пурпур, выпадак, дасыта.
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
1 правільнае слова – 0,5 б.
Заданне 3. Якім членам сказа з’яўляецца інфінітыў? Выпішыце яго і абазначце графічна.
А) Пераплыць возера нялегка.
Б) Дзеці любяць слухаць казкі.
В) Прывычка чытаць мне прывіта з дзяцінства.
Г) Дачнікі павезлі ў горад прадаваць садавіну і агародніну.
Максімальная колькасць балаў – 2 б.
1 правільны адказ – 0.5 б.
Заданне 4. Выпраўце, дзе трэба, памылкі ў словах.
Песенька, кантрасны, цырымонія, рыферэндум, фіалка, малінік, высакародны, сіневокі, французкі, дрывасек, браунінг, меньшы, капусны, дзьмуць, гарацкі, міласэрдны.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
1 слова – 0,5 б.
Заданне 5. Выправіць, дзе трэба маўленчыя і граматычныя памылкі.
Пайсці за грыбамі, хворы грыпам, падстрэліць трох курапатак, зварыць варэнне з вішан, паўтара нормы, гасцінны Сочы, ліпа вышэй бярозы, у пяці метрах ад дарогі.
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 словазлучэнне – 0,5 б.
Заданне 6. Адзначце фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыслоўем.
на адным дыханні;
душа не прымае;
данайскія дарункі;
на шапачны разбор;
стаць на крыло.
Максімальная колькасць балаў -2 б.
Заданне 7. Напішыце па- беларуску назвы ягад:
Брусника-
Земляника-
Клубника-
Малина-
Смородина-
Черника-
Максімальная колькасць балаў -3 б.
