
ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 5 КЛАС
Заданне 1.Спішыце, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Знайдзіце сказ са звароткам, пастаўце знакі прыпынку.
Вясна непрыкметна перайшла ў лета дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя нагрэтая за вясну зямля набірала сілу зеляніна на ёй расла і шырылася жыта выйшла ў колас месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі зазелянелі ячмяні і аўсы дары сонейка зямлі сваё святло і цеплыню
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
Заданне 2.Устаўце прапушчаныя літары.
Б…логія, д…фрагма, п…яніна, пер…дыка, б…графія, д…гностыка.
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
За правільна напісанае слова – 0,5 б.
Заданне 3. Запішыце словы па-беларуску.
Инженер, легенда, канцелярия, сержант, яблоко, сердце, церемония, медвежата.
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
За правільна напісанае слова – 0,5 б.
Заданне 4. Прачытайце. Выпішыце сказ, які адпавядае намаляванай ніжэй схеме.
А) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары.
Б) Разгуляўся вецер.
В) Зламаў на полі дуплаваты разгалісты дуб, вывернуў з каранямі высачэзную ліпу.
Г) Пайшоў спорны халодны дождж
_
._._._.
_ _ _ _ ________ ________ .
________
Правільны адказ – 2 б.
Заданне 5. Запоўніце табліцу.
Пішам |
Вымаўляем |
Футбол |
|
След |
|
Пяю |
|
Ясень |
|
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
1 правільны адказ – 1 б.
Заданне 6. Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў:
Антракт - …, афіша - …, дыскусія - …, аргумент - …, бар’ер -…, аналогія -….
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 7.Складзіце па два сказы з наступнымі амонімамі.
Лісічка – лісічка, насып – насып
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
1 сказ – 1 б.
Заданне 8. Дапішыце беларускія прымаўкі:
Рыхтуй летам сані, а ….
Жураўлі ляцяць высока - ….
Хто полю годзіць, у таго …
Дарагая тая хатка, дзе …
На чужой старане і …
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
1 правільны адказ – 1 б.
Максімальная колькасць балаў за ўсе заданні – 30 балаў = 100%
ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 6 КЛАС
Заданне 1. Вызначце, колькі літар і колькі гукаў у словах. Падкрэсліце ў словах зацвярдзелыя гукі.
Вераб’іны, вясёлка, канферансье, пад’язджаць, сшытак, нясвіжскі.
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 Правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары.
Бл…ха, бр…во, в…домы, жані…ьба, перапі…чык, п…сняр, р…монт, суб…седнік, …часце, экз…мпляр.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
За правільна напісанае слова – 0,5 б.
Заданне 3. Запішыце сказ па- беларуску. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа.
Этой весной снег в густых ельниках ещё держался и в конце апреля, но в болотах всегда в это время бывает немного теплее.
Максімальная колькасць балаў – 4б.
Заданне 4. Напішыце па два прыклады слоў, якія маюць наступную будову, і абазначце марфемы.
а) прыстаўка – корань – канчатак;
б) корань – суфікс – канчатак ;
б) прыстаўка – корань – суфікс – суфікс – канчатак.
Максімальная колькасць балаў – 6 б.
1 Слова – 1 б.
Заданне 5. Вызначце род назоўнікаў, запішыце з імі словазлучэнні.
Боль, галубяня, камода, медаль, мазоль, палын, сабака, салата, шаль, шынель.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
1 Словазлучэнне – 0,5 б.
Заданне 6. Запішыце сказы ў такой паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст.Пастаўце знакі прыпынку ў набраным курсівам сказе.
1.Лес грэе і дровамі і сценамі хат бароніць чалавека ў часы небяспекі. 2. З дрэва робяць , напрыклад, мэблю і паперу. 3. Лес з даўніх часоў служыць чалавеку. 4. У лесе людзі збіраюць грыбы і ягады. 5. Беражыце лес! 6.І заўсёды дае адпачынак для душы.
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
Заданне 7. Падбярыце да ўстарэлых слоў сінонімы з сучаснай беларускай мовы.
Прыдумайце і запішыце 2 сказы з устарэлымі словамі.
Лемантар -…, сеча -…, ланіта -…, нагалосак - …, чало - …, вакацыі -…, чада -…,
перст -….
Словы для даведак: націск, лоб, буквар, бітва, дзіця, палец, канікулы, шчака.
Максімальная колькасць балаў – 6 б.
1 Слова – 0,5 б. , 1 сказ – 1 б.
Заданне 8.Назаві творы, у якіх дзейнічаюць названыя літаратурныя героі, і аўтараў гэтых твораў:
Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч –
Серж, Насця, Мішка –
Марк, Алена, чараўніца Аксіння -
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 Правільны адказ – 1б.
Максімальная колькасць балаў за ўсе заданні – 36 б. = 100%
ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 7 КЛАС
Заданне 1. Адзначце дзеепрыметнікі з суфіксам – н-.
А) Прыбраны.
Б) Прывезены.
В) Вырашаная ( праблема)
Г) Засеяны.
Д) Асветлены.
Е) Сарваны. Калі правільна ўказаны ўсе варыянты адказу – 2 балы
Заданне 2.Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў.
А) Слухаючы прамову, узнікаюць недарэчныя думкі
Б) Развітаўшыся, мужчыны разышліся ў розныя бакі.
В) Бацька з сынам, спакойна размаўляўшы, селі за стол.
Г) Пакінулі Мінск, так і не знайшоўшы ў ім шчасця.
Максімальная колькасць балаў – 2 балы
1 сказ – 1 бал
Заданне 3. Раскрыйце дужкі і запішыце лічбы словамі.
Цеплаход з 725 (пасажыр), ад 896 адняць 287, для 539 (школьнік), 50 (год) юбілей.
Максімальная колькасць балаў – 4 б.
1 словазлучэнне – 1 б.
Заданне 4. Пастаўце ў форме творнага склону словазлучэнні: горад Рагачоў, пісьменнік Лужанін, горад Шчучын, паэт Куляшоў.
Максімальная колькасць балаў – 2 б.
1 правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 5. Разбярыце па саставу выдзеленыя словы.
За спакоем тваім сонца майскае радасна сочыць.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
1 слова – 1 б.
Заданне 6.Растлумачце фразеалагізмы адным словам. Прыдумайце і запішыце 2 сказы, выкарыстаўшы прапанаваныя фразеалагізмы.
Кляваць носам, чытаць натацыю, зарубіць на носе, блытацца пад нагамі, будаваць паветраныя замкі, выкідваць штукі.
Максімальная колькасць – 5 б.
За правільнае тлумачэнне 1 фразеалагізма -0,5 б.
За 1 прыдуманы сказ – 1 б.
Заданне 7. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
Благодарить друга –
Насмехаться над соседом –
Сходить за хлебом –
Старше брата –
Болеть гриппом –
Жениться на возлюбленной –
Максімальная колькасць балаў – 3 б.