Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.

У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны IX ст. Афіцыйна хрысціянства было ўведзена ў канцы X ст., калі князь Уладзімір Святаславіч ахрысціўся сам і па яго загаду ў вадзе Дняпра грэчаскімі святарамі былі ахрышчаны кіяўляне (988 г.).

Полацкая епархія была створана ў 992 г. А факт пабудовы ў Полацку ў сярэдзіне XI ст. кафедральнага Сафійскага сабора – толькі пацвярджае гэта. Першыя звесткі аб полацкіх епіскапах, у прыватнасці епіскапе Міне, адносяцца да 1105 г. У пісьмовых крыніцах XII – XIII стст. узгадваюцца полацкія епіскапы Казьма (Грэк), Дыянісій, Мікалай, Аляксій, Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якаў.

У XII ст. каля Полацка ўзніклі першыя манастыры. Адзін – Барысаглебскі – быў пабудаваны на беразе невялікай ракі Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на берагах Палаты.

У Тураве ўсталяванне хрысціянства, магчыма, суправаджалася крывавымі падзеямі.Заснаванні ў Тураве епархіі (1005 г.). Першым яе епіскапам называецца Фама. У ХІІст. тураўскімі епіскапамі былі: Ігнацій, Іаакім, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій.

Такім чынам, на прыкладзе Полацкай і Тураўскай зямель можна сцвярджаць, што распаўсюджанне хрысціянства ў старажытных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацверджаннем мовай веры ў іншых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі, а затым паступова распаўсюджвалася сярод ніжэйшых пластоў грамадства.

Найбольш вялікі ўплыў прыняцце хрысціянства зрабіла на духоўную сферу развіцця грамадства. Знаёмства з візантыйскай культурай з’явілася стымулам развіцця для развіцця для архітэктуры, адукацыі, літаратуры, мастацтва. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася мураванае будаўніцтва, асабліва ў Полацку. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічнымі будынкамі. Убранства гэтых будынкаў далучала веруючых людзей да высокага мастацтва. Паляпшаўся маральны стан грамадства, чаму садзейнічалі хрысціянскія запаведзі.

Найбольш вядомай прадстаўніцай ранняга хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў беларускіх землях з’яўляецца Ефрасіння Полацкая (каля 1104 – каля 1167 гг.), прылічаная царквой да ліку святых. У канцы 20-х гадоў XII ст. яна заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. Сваю вялікую справу Ефрасіння распачала не маючы нічога, акрамя хлеба і кніг, аднак неўзабаве ахвяраванні манастыру ўзраслі і гэта дало магчымасць пачаць будаўніцтва новай царквы святога Спаса. Работы ўзначаліў дойлід Іаан. Будаўніцтва прайшло ў сціслы тэрмін – усяго за 30 тыдняў.

12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст.

Прыняцце хрысціянства стала адной з самых важкіх падзей культурнага жыцця беларускіх зямель у ІХ- пач. ХІІІ стст. Першыя звесткі аб пранікненні на ўсходнеславянскія землі хрысціянства па візантыйскім узоры адносяцца да ІХ ст. Лічыцца, што хрысціянкай была кіеўская княгіня Вольга. Ісландская «Сага аб хрышчэнні» ўзгадвае пра манастыр Іаана Прадцечы ў Полацку, заснаваны каталіцкім місіянерам Торвальдам-вандроўнікам у Х ст. У канцы Х ст. кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянскую веру па візантыйскім (праваслаўным) узоры. Першай датай, што тычыцца прыняцця хрысціянства на землях Беларусі, лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (каля 992 г.). Прыняцце хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях спрыяла ўмацаванню дзяржавы і ўлады, стала вялікім крокам наперад у эканамічным і культурным развіцці. Менавіта з пачаткам хрысціянізацыі на беларускіх землях пачынае распаўсюджвацца кірылічная сістэма пісьма. Аб распаўсюджванні пісьменнасці сярод розных катэгорый насельніцтва сведчаць знаходкі спецыяльных прыстасаванняў для пісьма - пісал (у Наваградку, Мінску, Друцку), подпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.), на цагліне Сафійскага сабора ў Полацку (ХІ ст.), на каменных прасліцах з Пінска, Друцка і Віцебска, «Рагвалодавых» і «Барысавых» камянях (ХІІ ст.), берасцяных граматах і г. д. Увогуле, пісьмовыя помнікі першай паловы ХІІІ ст. даюць падставу сцвярджаць, што ўжо ў гэты перыяд пачынае фарміравацца пісьмовая беларуская мова (дагавор Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.).

У першай палове ХІ ст. на ўсходнеславянскіх землях пачалося летапісанне. Некаторыя падзеі, што адбыліся на Беларусі, згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.). В. Тацішчаў у сваіх працах згадвае Полацкі летапіс, страчаны ў ХVІІІ ст. - помнік не толькі літаратуры, але і мастацтва ХІІ ст. Звесткі аб полацкіх князях змешчаны ў «Слове пра паход Ігаравы» (ХII ст.).

Значная роля ў пашырэнні асветы і культуры на беларускіх землях належыць праваслаўным царкоўным дзеячам - Ефрасінні Полацкай (1101(?)-1167), Кірыле Тураўскаму (каля 1130 - каля 1182), Кліменту Смаляцічу ((?) - пасля 1164) і Аўраамію Смаленскаму (? - ?). Даволі поўная інфармацыя аб іх дзейнасці ўтрымліваецца ў агіяграфічнай (жыційнай) літаратуры, росквіт якой прыпадае на канец ХІІ - ХІІІ стст.

Грэчаскія майстры прынеслі ва Усходнюю Еўропу сістэму крыжова-купальнага храма, у аснову якой быў закладзены квадрат, падзелены чатырма слупамі так, што ў плане ён уяўляў сабой крыж. Найбольш слынным з мураваных збудаванняў на нашых землях стаў Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны пры Усяславе Чарадзеі (1044-1066). Храм быў узведзены з чырвонай цэглы, унутры аздоблены рознакаляровымі фрэскамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]