Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

Агульная характарыстыка. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. (7 – 6 ст. да н.э.) У гэты час паяўляюцца вырабы з медзі і бронзы, якія трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэменю.

Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр'еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы.

Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва. Бронзавы век – час узнікнення першых дзяржаў у Міжземнамор'і.

Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. 3 Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку – бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.

Бронзавы век на Беларусі распачаўся з радыкальнай змены культурнай і этнічнай сітуацыі. У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе і ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны. Індаеўрапейцы добра ведалі жывёлагадоўлю і земляробства, вынайшлі кола. Індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі, якую лічаць іх прарадзімай. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач, часткова праз Балканы і Каўказ.

6. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі

Археолагі ўстанавілі, што ў VIIVI стст. да н. э. плямёны, якія жылі на поўдні Беларусі, навучыліся здабываць жалеза з балотных руд і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгажэнні. У Беларусі рудныя карысныя выкапні прадстаўлены пераважна бурымі жалезнякамі – ліманітамі. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх печах – домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. На гарадзішчах каля вёскі Лабеншчына Мінскага раёна, Свідна Лагойскага, Канькі (ур.Цербахунь) Віцебскага раёна выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Каля вёскі Урагава Верхнядзвінскага , Новы Болецк (урочышча Буракова) Гарадоцкага, вёсак Кастрыца і Кублічы Лепельскага раёнаў выяўлены кузні-майстэрні, у якіх апрацоўвалі жалеза. З выкарыстаннем жалеза адбыўся пераход да падсечна-агнявога, або ляднага земляробства. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў. Перыяд да пачатку нашай эры называюць раннім жалезным векам.

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі, а таксама абрадамі, уключаючы пахаванне памёршых

У першыя стагоддзі нашай эры насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Для паселішчаў былі выбраны адкрытыя неўмацаваныя месцы на невысокіх берагах рэк. Плошча паселішчаў складала ад 2 да 10 гектараў. Побач звычамна размяшчаліся могільнікі.

Чаму ж адбыліся такія значныя змены ў тыпах паселішчаў? Прычын было дзве. Па-першае, на нізка размешчаных вялікіх паселішчах было больш зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй, чым пражываючы на высокай, невялікай памерамі, гары. Па-другое, напэўна, у пачатку нашай эры ў плямён узнікла даволі моцная грамадская арганізацыя – саюз плямён, якая забяслечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і адначасова спрыяла далейшаму пранікненню гэтых плямён у іншыя суседнія вобласці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]