Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

54. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азна-чала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, патрыятычныя нацыя-нальныя і нацыяналістычныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Са-юза. 3 другога, кіруючая партынна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы, але толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне каманд-най эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамад-ствам. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпы-нены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жні-веньскага 1991 г. путчу1, у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ГКЧП былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем, але скарацечнасць падзей не дазволіла яму цалкам праявіць сябе. Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся. Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэні-зацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянст-ве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб’яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найболып прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явіла-ся прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

55. Сацыяльна-эканамічнае развіцце рб

Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Стварэнне суверэннай дзяржавы ў значнай ступені залежала ад эканамічнай базы. У спадчыну ад Савецкага Саюза засталася добра развітая прамысловасць (Беларусь часта называлі “зборачным цэхам СССР”) і сельская гаспадарка, арганізаваная на калектыўным падмурку. Перавагай беларускай прамысловасці была адносная навізна тэхналогій, паколькі большая яе частка была пабудавана ў 70-х - 80-х гг. Зрэшты, новымі выкарыстаныя тэхналогіі можна лічыць толькі адносна іншых савецкіх рэспублік, у якіх большая частка прамысловага фонду была значна больш старая. Для заходніх прадпрыемстваў ужо ў гэты перыяд характэрным стала абнаўленне асноўных фондаў раз на чатыры-пяць гадоў, што ў Савецкім Саюзе было абсалютна не прынята.

Істотным недахопам беларускай прамысловасці была апора на неабходнасць паставак рэсурсаў і камплектуючых з іншых рэспублік былога СССР, з чым ва ўмовах разрыву гаспадарчых сувязяў узніклі вялікія праблемы. “Ахілесавай пятой” усёй савецкай эканомікі (і беларускай) была апора на празмерна танныя рэсурсы. Ва ўмовах адсутнасці неабходнасці эканоміі рэсурсаў пры выпуску прамысловай прадукцыі затрачвалася сыравіны і энергіі значна больш за тую колькасць, якая выкарыстоўвалася на Захадзе. Беларуская прамысловасць, перадавая пры планавай эканоміцы, пасля пераходу да рыначнай сістэмы гаспадарання павінна была канкурыраваць з эканамічнай заходняй прадукцыяй. Акрамя таго, і спажывецкія якасці заходніх тавараў былі значна вышэй. Якасць беларускай прадукцыі кантралявалася саюзнымі і рэспубліканскімі ДАСТамі, часцяком дастаткова непатрабавальнымі, якія не ўлічвалі інтарэсы спажыўца. Высокая якасць заходняй прадукцыі стала вынікам многіх дзесяцігоддзяў жорсткай канкурэнцыі за пакупніка.

Падмуркам, асновай сельскай гаспадаркі былі саўгасы і калгасы, няздатныя стымуляваць звычайных працаўнікоў да высокапрадукцыйнай працы. Многія калектыўныя прадпрыемствы былі стратнымі, для функцыянавання іх неабходна была пастаянная дапамога дзяржавы. Другая праблема сельскай гаспадаркі - залішняя доля сельскага насельніцтва (больш за трэць насельніцтва Беларусі жыло не ў горадзе). Для сучасных заходніх краін, у большасці якіх сельская гаспадарка таксама стратная і датуецца дзяржавай, гэтая праблема мае меншае значэнне, бо ў сельскагаспадарчым сектары занята толькі 5 - 15% жыхароў. Іх, зразумела, значна лягчэй датаваць за кошт гарадской часткі. Пры высокай прадукцыйнасці заходняй прыватнай сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржава часта даплачвае фермерам, каб яны не выраблялі залішняй прадукцыі, не збіваючы цэн на прадукты сельскай гаспадаркі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]