Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я. Цанавы. Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў (асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.).

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 - 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат афіцыйнай ідэалогіі прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы А. Стаховіча, М. Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма - мінулая вайна (І. Мележ, М. Лынькоў, І. Шамякін…). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п’есы К. Крапівы, А. Маўзона, А. Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ідэалагічы ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944/45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В. Галаўчынер, Я. Рамановіч. Пачаліся нападкі на п’есы А. Макаёнка, оперу Я. Цікоцкага “Алеся”, кампазітараў С. Пракоф’ева, Дз. Шастаковіча, А. Хачатурана, П. Падкавырава. У той жа час на сцэне ззялі таленты Б. Платонава, Г. Глебава, Л. Ржэцкай, Л. Аляксандроўскай і інш.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я. Ціхановіч, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Г. Бржазоўскі, А.і І. Ткачовы, П. Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара З. Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З. Азгурам, А. Бембелем, А. Глебавым, С. Селіханавым.

51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.

Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. Дзякуючы гераічным намаганням рабочых і калгаснікаў, да канца 1950 г. аб’ём валавай прадукцыі на 15 % пераўзышоў адпаведны паказчык 1940 г. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: аўтамабільны, трактарны, гіпсавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод дарожных машын ў Жодзіне, дываноў - у Віцебску і г. д. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў.

Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць “нацыяналістычных” беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра - Сталіна. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Заходняй Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За два гады (1949 - 1950) чатыры пятых сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Вёска, як і раней, разглядалася ў якасці донара індустрыялізацыі. У выніку па ўсіх важных паказчыках у сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950 г. узровень 1940 г. не быў дасягнуты. Ужо ў 1953 г. былі прыняты першыя рашэнні, якія садзейнічалі развіццю вёскі. Паляпшалася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне калгасаў і саўгасаў, былі павялічаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, памяншаліся падаткі з сялян. У 1958 г. тэхніка машынна-трактарных станцый была прададзена калгасам, каб павялічыць ступень іх самастойнасці. Але кардынальнаму паляпшэнню дзейнасці сельскай гаспадаркі перашкаджаў шэраг аб’ектыўных абставін. Па-першае, калектыўная гаспадарка не стварала дзейсных стымулаў для працы сялян з поўнай самааддачай. Па-другое, было прынята памылковае стратэгічнае рашэнне аб павелічэнні пасяўной плошчы за кошт апрацоўкі цаліны. Мэтазгодна было б укласці выкарыстаныя на гэта грошы ў наяўны сельскагаспадарчы фонд для павелічэння прадукцыйнасці. Па-трэцяе, адсутнічала паслядоўнасць у правядзенні сельскагаспадарчых рэформ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]