- •1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
- •2. Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі
- •6. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай Русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму
- •10. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэння і пачатак вкл
- •14. Вялікае княства Літоўскае ў канцы XIII - 70-я гг. Хіу ст.
- •15. Вялікае княства Літоускае ў канцы 14 – першай палове 16ст .
- •16. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XVI
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія
- •20. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •21. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы рп
- •24. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •25. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва
- •26. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.П. 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •31. Культура Беларусі у др.П. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі
- •32. Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.)
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі
- •34. Грамадска-палітычны Рух у XIX – пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі у перыяд Першай сусветнай вайны.Версальска-Вашынгтонская сітэма міжнародных адносін.
- •38. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця вету у міжваенны час. Нэп у Беларусі
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце бсср у 1920-я г. Удзел Бсср у Стварэнні ссср
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •46. Культурнае жыцце бсср у 1930-я г.
- •47. Зах. Беларусь у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.)
- •48. Беларусь у гады вав
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “
- •50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.
- •51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •52. Грамадска-палітычнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •53. Культурнае жыцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •54. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
- •55. Сацыяльна-эканамічнае развіцце рб
- •56. Рб у сусветным супольніцтве
48. Беларусь у гады вав
22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна - вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій “Цэнтр” (камандуючы генерал-фельдмаршал Т. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз. Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі. Пад Беластокам і Мінскам Чырвоная Армія страціла звыш 3,3 тыс. танкаў, 738 самалётаў (528 з іх не паспелі падняцца ў паветра); людскія страты склалі звыш 330 тысяч чалавек.
Ужо на другі дзень вайны з’явілася дырэктыва аб арганізацыі ўзброеных добраахвотных атрадаў для аховы ад падрыўных дзеянняў ворага; на Беларусі дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, групы самааховы ў вёсках. За лета 1941 г. з тэрыторыі БССР было вывезена на Усход 99 фабрык і заводаў, электрастанцый, звыш 58 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, 1,5 мільёна чалавек. У той жа час вялізныя ваенныя склады трапілі ў рукі ворага.
Па распрацаваным нацыстамі плане “ОСТ”, які тычыўся Усходняй Еўропы, павінна было быць знішчана і выслана 75 % беларускага насельніцтва, а астатніх планавалася анямечыць і выкарыстоўваць для абслугоўвання нямецкага грамадства, якое павінна было засяліць новыя тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі ўсталёўваўся “новы парадак” - сістэма палітычных, ваенных, эканамічных мер, накіраваных на знішчэнне дзяржаўнага ладу і грамадства. Уся ўлада на акупіраванай тэрыторыі належала нямецкай ваеннай і цывільнай адміністрацыі, якая абапіралася на атрады СС, СД, СА, гестапа, крымінальную і ахоўную паліцыю. На захопленай тэрыторыі БССР пражывала каля 9 мільёнаў чалавек. Для масавага знішчэння “непаўнацэннага” (з пункту гледжання акупантаў) насельніцтва будаваліся спецыяльныя месцы прымусовага ўтрымання: на Беларусі налічвалася каля 300 лагераў смерці. Найбуйнейшы - у Малым Трасцянцы - займаў трэцяе месца па колькасці загубленых пасля Асвенціма і Майданака (звыш 200 тыс. чал.). Пад прымусовае пражыванне людзей па расавых, прафесійных, рэлігійных і іншых прыкметах адводзіліся цэлыя гарадскія кварталы - гета. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала толькі 155 гета для яўрэйскага насельніцтва, - ва ўсіх гарадах і мястэчках, дзе пражывалі яўрэі. Акрамя гэтага, татальнаму знішчэнню на ўсёй тэрыторыі СССР падлягалі цыгане, гомасексуалісты, псіхічна хворыя людзі і г. д. Супраць партызан і мірных жыхароў Беларусі было арганізавана, па няпоўных дадзеных, звыш 120 буйных карных экспедыцый, падчас якіх было спалена разам з жыхарамі 628 вёсак.
49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “
Нягледзячы на «халодную вайну», інтэгра-цыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая разгарнулася з 50-х гг., паступальна пашыраліся і паглыбляліся. А разам з гэтым узрастала цана міру для ўсіх і кожнай асобнай краіны. Гэта аказвала ўплыў на дзейнасць ААН, большасць членаў якой бачылі сваю задачу ў тым, каб не дапусціць развязвання новай вайны. Дэлегацыя Беларускай ССР у ААН таксама адстой-вала лінію на ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі, змагалася за раззбраенне, хоць ніхто ў гэта сур’ёзна не верыў, поўную ліквідацыю каланіялізму, за раўнапраў-нае эканамічнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі. Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН ‘”У 1960 г. прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнас-ці каланіяльным краінам і народам, якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Яна выступала з рашучым асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етнаме. На многіх сесіях ААН у 60—70-я гг. абмяркоўваліся пытанні аб усеагульным і поўным раззбраенні, аб знішчэнні ядзер-най зброі. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў іх абмерка-ванні, аднак да прыняцця такіх рашэнняў заходнія краіны аказаліся не гатовы. тым не менш па некаторых пытаннях былі дасягнутьГпагадненні. У 1963 г. у Маскве быў падпіса-ны Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (у атмасферы, космасе і пад вадой). К канцу 70-х гг. яго падпісалі каля 120 дзяржаў. БССР. падпісала дагавор у ліку першых — у 1963 г. Буйным дасягненнем прыхільнікаў міру з’явілася прыняцце XXII сесіяй ААН у 1968 г. праекта Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, які быў падпіса-ны ў 1970 г. Яго ратыфікавала абсалютная большасць краін. На XXIV сесіі Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю аб неабходнасці хутчэйшай ліквідацыі хі-мічнай і бактэрыялагічнай зброі. Праўда, праншло больш за 10 гадоў, пакуль ЗША і СССР прыступілі да рэалізацыі гэтай рэзалюцыі, але намаганні ААН аказа-ліся не дарэмнымі. Умацаванне міжйароднай бяспкі. На XXV сесіі Ге-неральнай Асамблеі ААН БССР побач з іншымі краіна-мі была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умаца-ванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі чужой тэрыторыі. БССР у гэтыя гады падпісала цэлы рад міжнарод-ных актаў па палітычных і прававых пытаннях. З’яўляючыся раўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва, рэспубліка заклікана садзейнічаць ума-цаванню аўтарытэту нашан краіны на міжнароднай арэне, ажыццяўленню ёю пра^тычных крокаў на ка-рысць міру і бяспекі народаў.
