
- •1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
- •2. Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі
- •6. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай Русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму
- •10. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэння і пачатак вкл
- •14. Вялікае княства Літоўскае ў канцы XIII - 70-я гг. Хіу ст.
- •15. Вялікае княства Літоускае ў канцы 14 – першай палове 16ст .
- •16. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XVI
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія
- •20. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •21. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы рп
- •24. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •25. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва
- •26. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.П. 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •31. Культура Беларусі у др.П. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі
- •32. Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.)
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі
- •34. Грамадска-палітычны Рух у XIX – пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі у перыяд Першай сусветнай вайны.Версальска-Вашынгтонская сітэма міжнародных адносін.
- •38. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця вету у міжваенны час. Нэп у Беларусі
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце бсср у 1920-я г. Удзел Бсср у Стварэнні ссср
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •46. Культурнае жыцце бсср у 1930-я г.
- •47. Зах. Беларусь у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.)
- •48. Беларусь у гады вав
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “
- •50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.
- •51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •52. Грамадска-палітычнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •53. Культурнае жыцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •54. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
- •55. Сацыяльна-эканамічнае развіцце рб
- •56. Рб у сусветным супольніцтве
44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэ-лым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машын-най вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася част-кай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны. СССР, будучы адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўні пра-мысловага развіцця. Гэта таксама забяспечвала яму ўма-цаванне абараназдольнасці. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана, перш за ўсё, з развіццём цяжкай прамысло-васці, гэта значыць вытворчасці станкоў, машын, абсталя-вання.
Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкай прамысловасці, г. зн. пераапрацоўчлй, і з вырабам тавараў народнага спажывання. 3 улікам гэтай асаблівасці ў перпіыя гады індустрыялізацыі аеноўная час-тка грашовых сродкаў укладвалася ў развіцце* карчовай,
гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а такса-ма галін, якія пераапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапра-цоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).
У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машына-будавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх на-родаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гт.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг інду-стрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя «КІМ» (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) у Віцебску, Магілёў-ская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэ-ваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі.
На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, Магілёўскімі трубалі-цейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабры-камі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаў-скай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Бе-ларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць.
Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спабор-ніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыга-ды, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў норму здабычы вугалю за змену ў 14 ра-зоў), а ў канцы 30-х гг. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш.
45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
Палітычны рэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х гг, характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта такая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыцяўля-ецца поўны (татальны) кантроль дзяржавы над усімі га-лінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць аса-бістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэо-рыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.
Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыя-лістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё свой план мадэрнізацыі грамадства (індустрыялізацыя, калектывізацыя, «культурная рэвалюцыя»), усталяваўся прьшцып падначален-ня цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі з да-памогай адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго ча-лавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гіста-рычных падзей.
Таталітарны палітычны рэжым (яго яшчэ называюць «сталіншчына») забяспечыў усталяванне цэласнай грамад-скай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як «дзяр-э/саўны сацыялізм». Пры ім функцыі па распараджэнню па-літычнай уладай аказаліся адчужанымі ад болыпасці простых людзей і ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.
У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяр-жаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзро-вень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэп-рэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем НЭПа (новай эканамічнай палітыкі) і беларусізацыі, разгорт-ваннем рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страч-валі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоў-вацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла ці не супадала са сталінскай.
У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя орга-ны ўлады.