- •1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
- •2. Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі
- •6. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай Русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму
- •10. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэння і пачатак вкл
- •14. Вялікае княства Літоўскае ў канцы XIII - 70-я гг. Хіу ст.
- •15. Вялікае княства Літоускае ў канцы 14 – першай палове 16ст .
- •16. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XVI
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія
- •20. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •21. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы рп
- •24. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •25. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва
- •26. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.П. 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •31. Культура Беларусі у др.П. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі
- •32. Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.)
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі
- •34. Грамадска-палітычны Рух у XIX – пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі у перыяд Першай сусветнай вайны.Версальска-Вашынгтонская сітэма міжнародных адносін.
- •38. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця вету у міжваенны час. Нэп у Беларусі
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце бсср у 1920-я г. Удзел Бсср у Стварэнні ссср
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •46. Культурнае жыцце бсср у 1930-я г.
- •47. Зах. Беларусь у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.)
- •48. Беларусь у гады вав
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “
- •50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.
- •51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •52. Грамадска-палітычнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •53. Культурнае жыцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •54. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
- •55. Сацыяльна-эканамічнае развіцце рб
- •56. Рб у сусветным супольніцтве
3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
Прарадзімай старажытнейшага чалавека з'яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. гадоў таму назад. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. гадоў таму прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы.
Сотні тысяч гадоў зямлю Беларусі скоўвала вечная мерзлата, і наш край быў цалкам непрыдатны для існавання чалавека. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. гадоў назад, прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і Гродзенскай абласцей. Далей ішоў шырокі пас прыледавіковай пустэльні, а на поўдні краіны прасціраліся тундра і халодны лесастэп з чэзлай расліннасцю і адпаведным жывёльным светам. Асабліва характэрнымі для прыледніковай фаўны былі маманты і шарсцістыя насарогі - асноўны аб'ект палявання палеалітычных жыхароў.
У гэты час, каля 100 тыс. гадоў назад, на поўдні Беларусі з'яўляюцца першабытныя людзі - неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Па прапорцыях цела неандэртальцы былі блізкія да сучаснага чалавека, але іх чарапы яшчэ захавалі шмат прымітыўных рыс: пакаты лоб, вытыркнутыя надвочныя валікі, скошаная ніжняя сківіца, хаця аб'ём мозга адпавядае паказчыкам сучаснага чалавека. Галоўным заняткам чалавека каменнага веку - палеаліта было паляванне, збіральніцтва. Неандэртальцы ўмелі будаваць жытло, абаграваць яго вогнішчамі, шыць вопратку са шкуры пушных звяроў. Яны выраблялі з крэменю прылады працы (скроблы, востраканечнікі, ручныя рубілы), ужо свядома выконвалі магічныя рытуалы над памерлымі суродзічамі.
40-35 тысячагоддзяў назад неандэртальцы па невядомых прычынах знікаюць з гістарычнай сцэны. Іх выцеснілі людзі сучаснага антрапалагічнага тыпу - краманьёнцы. Яны выраблялі больш разнастайныя і дасканалыя, пераважна крамянёвыя, прылады працы. Археолагамі выяўлены стаянкі краманьёнцаў у Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. Яны адносяцца да эпохі позняга палеаліту, заснаваны 23-26 тысячагоддзяў таму назад і з'яўляюцца самымі старажытнымі паселішчамі людзей на тэрыторыі Беларусі.
У эпоху мезаліту (9-5 тыс. г. да н. э.), калі адышоў на Поўнач апошні ледавік, адбылося пацяпленне клімату, сетка рэк і азёр, расліннасць і жывёльны свет набылі выгляд, блізкі да сучаснага. Гэтыя змены паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека: мяняюцца спосабы палявання, з'яўляюцца новыя формы і тыпы паляўнічай зброі і прылад працы, удасканальваецца тэхніка іх апрацоўкі. Большае месца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства.
4. Даіндаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі.
Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыблізна два мільёны гадоў таму назад. Гэта адбылося ў Афрыцы. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор’е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Чалавек з’явіўся на планеце Зямля ў перыяд старажытна-каменнага веку, які ў археалогіі называецца палеалітам. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі людзі, якіх вучоныя назвалі піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (прыкладна 40 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу, якога называюць краманьёнцам.
Калі на Зямлі з’явіліся першыя людзі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі чалавек яшчэ доўгі час не пражываў. Першае пранікненне людзей на гэтую тэрыторыю адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гг. да н.э. – 3–2 тыс. гг. да н.э.
З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16–8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыторыі пасяліліся і жылі першыя людзі.
Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі. Адна з іх – на Прыпяці, каля в. Юравічы, недалёка ад Мазыра, другая – на Сожы, ля в. Бярдыж, недалёка ад Чачэрска. На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.
Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Засяленне ажыццяўлялася з розных месц і накірункаў рознымі групамі насельніцтва. У далінах буйных рэк з’явілася першая сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак людзей, агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5–6 тыс. чалавек.
Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства.
Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту, агульная колькасць насельніцтва складала 27–36 тыс. чалавек. Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства больш надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем.
