- •1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
- •2. Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі
- •6. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай Русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму
- •10. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэння і пачатак вкл
- •14. Вялікае княства Літоўскае ў канцы XIII - 70-я гг. Хіу ст.
- •15. Вялікае княства Літоускае ў канцы 14 – першай палове 16ст .
- •16. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XVI
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія
- •20. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •21. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы рп
- •24. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •25. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва
- •26. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.П. 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •31. Культура Беларусі у др.П. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі
- •32. Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.)
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі
- •34. Грамадска-палітычны Рух у XIX – пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі у перыяд Першай сусветнай вайны.Версальска-Вашынгтонская сітэма міжнародных адносін.
- •38. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця вету у міжваенны час. Нэп у Беларусі
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце бсср у 1920-я г. Удзел Бсср у Стварэнні ссср
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •46. Культурнае жыцце бсср у 1930-я г.
- •47. Зах. Беларусь у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.)
- •48. Беларусь у гады вав
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “
- •50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.
- •51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •52. Грамадска-палітычнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •53. Культурнае жыцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •54. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
- •55. Сацыяльна-эканамічнае развіцце рб
- •56. Рб у сусветным супольніцтве
34. Грамадска-палітычны Рух у XIX – пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі.
Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.
У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.
У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.
Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.
У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.
На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).
На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.
35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек і было паранена каля 5 тыс.чалавек. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара была развеяна.
Магутная, нябачная раней хваля выступленяў пратэсту – стачак, вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых пракацілася па ўсёй Расійскай імперыі. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня 1905г. прайшлі ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Гродне, Смаргоні – усяго прыкладна ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. Так, у студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні, многія з якіх мелі палітычны напрамак. Ініцыятарамі выступленняў былі партыі дэмакратычнага напрамку – РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ.
Улетку і ўвосень 1905г. рэвалюцыйны рух набывае новы размах, вызначаецца ўзмацненнем наступальных форм барацьбы. У адказ на паўстанне на броненосцы “Пацёмкін”, пачаліся хваляванні ў арміі: выступалі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.
Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадаўчую, “булыгінскую”, як яе назвалі, думу. 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Гэта была спроба аслабіць рэвалюцыйны рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая вымусіла царыэм пайсці на плітычныя уступкі. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.
У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мозыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў ўлады.
Усё большы размах набывала стварэнне прафісійных саюзаў, як правіла, на пртыйных платформах, найчасцей – РСДРП, Бунда, эсэраў. Асаблівую актыўнасць у гэтым напрамку праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Ўсерасійскага чыгуначнага саюза.
