Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі

У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы – далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян ... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей.

Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей.

У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі ( 1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.

Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.

Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.

У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні – адно для Ўсходняй Беларусі, другое – для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе - па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.

Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі – 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.

Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.г. ХІХ ст.

У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэформы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання – земскія сходы.

31. Культура Беларусі у др.П. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі

Пасля далучэння беларускіх зямель царскія ўлады, імкнучыся інтэграваць у сваю дзяржаўную структуру новыя тэрыторыі, праводзілі адпаведную палітыку. Значны ўплыў на развіццё беларускай культуры ў гэты час аказвае спачатку пераважна польская, а пазней, асабліва ў 1860-х гг. - руская культура, назіраецца цесная сувязь з культурамі ўкраінскага, літоўскага, яўрэйскага і іншых народаў. Культура беларускіх зямель сутыкаецца з жорсткім прыгнётам з боку царскай улады, якая імкнецца даказаць, што Беларусь з’яўляецца заходняй часткай Расійскай імперыі, а яе насельніцтва не мае сваёй этнічнай асаблівасці (ідэалогія “заходнерусізму”).

Тым не менш менавіта ў гэты час беларускі этнас фарміруецца як нацыя. Нацыяй называецца ўстойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якая, у адрозненне ад народнасці, характарызуецца не толькі агульнымі тэрыторыяй, мовай, культурай, але таксама цеснымі эканамічнымі, сацыяльна-палітычнымі і культурнымі сувязямі паміж рэгіёнамі, больш высокім узроўнем этнічнай самасвядомасці. Фарміраванне беларускай нацыі ішло ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін і ўнутранага рынку, росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Паступова фарміруюцца новыя класы наёмных рабочых (шматнацыянальны) і буржуазіі (пераважна небеларускага паходжання). У канцы ХІХ ст. 90 % этнічных беларусаў пражывала ў сельскай мясцовасці; працэс кансалідацыі таксама стрымлівала слабасць нацыянальнай буржуазіі. З пачатку ХІХ ст. ўсе тэрыторыі з пераважнай доляй пражывання беларускага насельніцтва ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Тое, што беларусы не мелі сваёй дзяржаўнасці, а таксама ідэалагічная палітыка непрызнання адметнасці беларускага народа, перашкоды ва ўжыванні беларускай мовы замаруджвалі этнаўтваральныя працэсы. Канчатковае замацаванне тэрміну “Беларусь”, “беларусы” за ўсёй этнічнай тэрыторыяй Беларусі адбываецца ў другой палове ХІХ ст. ў сувязі з развіццём беларусазнаўства, якое садзейнічала ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці. Але на пачатку ХХ ст. працэс фарміравання беларускай нацыі яшчэ не быў завершаны.

На пачатку ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых землях Імперыі, адбылася адукацыйная рэформа. Была сфарміравана шматступенчатая сістэма адукацыі: пачатковыя школы - прыходскія вучылішчы - павятовыя вучылішчы - гімназіі - Віленскі універсітэт (1803 - 1832), адчынены на месцы Галоўнай школы ВКЛ. У 1812 - 1820 гг. працавала Полацкая акадэмія. Але царскі ўказ 1827 г. абмяжоўваў магчымасць атрымання вышэйшай і сярэдняй адукацыі для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў. Навучанне вялося толькі на польскай і рускай мовах. Пасля задушэння паўстання 1830 - 1831 гг. па ініцыятыве ўрада пачаўся актыўны працэс русіфікацыі. Ён быў накіраваны не толькі супраць ужывання польскай, але і беларускай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]