Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

27. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г.

У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Бела­русі. Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра І пайсці на заключэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генерала М. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генерала П. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіўшы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі неўдалося.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з лёпшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы французскай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учыйак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая­выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы 3 Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А напёрадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і адступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыццяуляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г: баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка «Вялікай арміі» Напалеона.

Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ, які займаўся, перш за ўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параўнанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.

28. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах.

У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня

1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.

У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.

Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага

1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае.

Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г.

Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Хто змог, эміграваў, пераважна ў Францыю.

29. Культура Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Прыкладна з 10-х гг. ХІХ ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку – рамантызму. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага. Гэта выклікала шырокае распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Рамантызм прыўнёс у мастацтва ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту.

У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі.

Першая палова ХІХ ст. – час узнікнення навуковага беларусазнаўства

Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І. Ляпёхіна.

Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С. Ліндэ і гісторык Т. Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння.

У першай палове ХІХ ст. убачылі свет шматлікія дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі: “Беларускі архіў” І.І. Грыгаровіча, “Летапісец Літвы і руская хроніка” І. Даніловіча, “Акты Заходняй Расіі”, “Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага” і інш. Выдадзены “Помнікі гісторыі Літвы” Т. Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты Вялікага княства Літоўскага.

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай “Гісторыі літоўскага народа” Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу “Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі”, лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з’яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў “Падарожжа па Палессі і беларускім краі” і “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”. На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.

Беларуская літаратура першай паловы ХІХ ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]