
- •1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
- •2. Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі
- •6. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай Русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму
- •10. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэння і пачатак вкл
- •14. Вялікае княства Літоўскае ў канцы XIII - 70-я гг. Хіу ст.
- •15. Вялікае княства Літоускае ў канцы 14 – першай палове 16ст .
- •16. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XVI
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія
- •20. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •21. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы рп
- •24. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •25. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва
- •26. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.П. 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •31. Культура Беларусі у др.П. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі
- •32. Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.)
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі
- •34. Грамадска-палітычны Рух у XIX – пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі у перыяд Першай сусветнай вайны.Версальска-Вашынгтонская сітэма міжнародных адносін.
- •38. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця вету у міжваенны час. Нэп у Беларусі
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце бсср у 1920-я г. Удзел Бсср у Стварэнні ссср
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •46. Культурнае жыцце бсср у 1930-я г.
- •47. Зах. Беларусь у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.)
- •48. Беларусь у гады вав
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепалітычнае становішча Рэспублікі у час “халоднай вайны “
- •50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.
- •51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •52. Грамадска-палітычнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •53. Культурнае жыцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •54. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
- •55. Сацыяльна-эканамічнае развіцце рб
- •56. Рб у сусветным супольніцтве
25. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва
Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная унія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.
У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея, М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнай літаратуры становяцца дыярыушы - свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць “Дзённік” наваградскага падсудка Федара Еўлашоўскага (1546 - 1616), “Дыярыуш” А. Філіповіча (1597? - 1648), якія ярка апісваюць скандальныя і трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны. У другой палове XVII - ХVIII стcт. мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныя ўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай (Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца “Допісы” аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530 - 1587), у якіх аўтар піша аб пагранічным жыцці, аб планах Івана ІV у адносінах да ВКЛ.
З канца ХVІ ст. ў еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў з’яўленні “высокай” паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (1629 - 1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў “Ветроград многоцветный” і “Рифмологион”. Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”), якая высвятляе заганы тагачаснасга грамадства.
Значную ролю ў культурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на Беларусі стала батлейка - народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе рэпертуар складаўся з 2 частак - кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага своеасаблівага “тэатра аднаго акцёра” складалася з песень, танцаў, дыялогаў і маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, так і інтэрмедыі - кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове, пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ.
26. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.П. 19 ст.
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Езропы ахапіла і грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.
Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла ў розных формах і напрамках, яна спрыяла расколу грамадства на дзве супрацьлеглыя сацыяльна – палітычныя плыні: ліберальна – дэмакратычную і радыкальна – камуністычную. З гэтага часу камуністычны прывід пачаў блукаць па Еўропе.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. У Беларусі жыло каля 3 млн. чалавек са складу беларусаў, палякаў, яўрэяў, татар, украінцаў, народаў прыбалтыкі. Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках – адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным і г.д.
Тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў: Віцебскую, Магілеўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. Значныя змены адбыліся і ў жыцці гарадоў. Усе дробныя і сярэднія гарады страцілі свой статус і былі ператвораны ў мястэчкі, якія трапілі ва ўласнасць да прыватных асоб з ліку расійскіх царадворцаў. Цэнтры губерняў атрымалі права на самакіраванне. У 1795 г. беларускія гарады атрымалі права на арганізацыю гарадскіх дум, купцы мелі магчымасць утвараць гільдыі, весці ўнутраны і замежны гандаль.
Аднак на шляху да сацыяльнай інтэграцыі стаяла шляхта былой Рэчы Паспалітай, якая валодала велізарнымі багаццямі і палітычнай уладай на месцах.