Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

23. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы рп

У 1700 - 1721 гг. Рэч Паспалітая ўступіла ў Паўночную вайну на баку Расіі і Даніі супраць Швецыі. Але ваенныя дзеянні праходзілі для яе няўдала. На тэрыторыі Беларусі актыўна дзейнічалі расійская і шведская арміі. У 1708 г. у бітве пад Лясной цар Пётр І знішчыў буйны шведскі корпус генерала А. Левенгаўпта. Працягваліся сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі. У вайне Беларусь зноў панесла цяжкія чалавечыя і эканамічныя страты. Пасля заканчэння вайны Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай залежнасці ад магутных суседзяў - Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Соймы пастаянна зрываліся, што выклікала крызіс дзяржаўнага кіраўніцтва. У 1735 і 1764 гг. часткі расійскай арміі гвалтоўна ўрываліся на паўднёвы ўсход Беларусі. Расія і Прусія заключылі таемнае пагадненне аб нязменнасці палітычнай сітуацыі ў Рэчы Паспалітай.

Пагаршэнне эканамічнага стану выклікала сялянскія хваляванні. Самае моцнае з іх адбылося ў 1740 - 1744 гг. у Крычаўскім старостве. Мясцовыя сяляне выступілі супраць адміністрацыі і арандатараў, якія, імкнучыся хутка ўзбагаціцца, няшчадна эксплуатавалі сялян. Адзін з кіраўнікоў паўстання, Васіль Вашчыла, называў сябе патомкам гетмана Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы спрабавалі дамовіцца з уладальнікам зямлі Г. Радзівілам. У 1743 г. яны рашыліся на адкрытае ўзброенае выступленне. Сяляне нападалі на шляхецкія маёнткі, дамы купцоў і ліхвяроў, палілі судовыя і даўгавыя кнігі. Іх падтрымлівалі бяднейшыя гараджане. Але ў 1744 г. войскі Г. Радзівіла разбілі паўстанцаў. Захопленыя ў палон сяляне былі жорстка пакараны. Пасля задушэння паўстання Г. Радзівіл пайшоў на некаторыя саступкі. Але поўнасцю задаволіць патрабаванні сялян ён не жадаў. Падзелы Рэчы Паспалітай

У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Вакол караля аб’ядналіся магнаты і шляхта, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршылася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі.

24. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.

Адной з яркіх асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ХVI - першай паловы ХVIІ стст. стала урбанізацыя. На канец гэтага перыяду гісторыкі налічваюць 467 гарадоў і мястэчак. Найбольш буйнымі былі Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск, Мінск, Орша, Гродна. Да Лівонскай вайны самым буйным у цяперашніх межах Беларусі быў Полацк. Большасць гарадоў мелі па некалькі тысяч чалавек, а мястэчкі - па 1,5-2 тысячы.

Статут 1588 г. дазволіў шляхце засноўваць мястэчкі на ўласных землях і яна пачала паспяхова выкарыстоўваць гэту магчымасць. Вялікая ўдзельная вага прыватнаўласніцкіх гарадоў - адна з асаблівасцяў Беларусі. Магнацкім родам, найперш Радзівілам, Сапегам, Хадкевічам, належала прыкладна 40% гарадоў у ХVI-ХVII стст. (Мір, Нясвіж, Быхаў, Клецк, Капыль, Талачын, Шклоў і інш.)

Да сярэдзіны ХVIІІ ст. усе буйныя і частка сярэдніх гарадоў атрымалі магдэбургскае права. Выкарыстанне гарадской вярхушкай рады ў сваіх інтарэсах, перакладванне цяжару падаткаў на рамесна-гандлёвы люд вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў у горадзе.

Самым значным з сялянскіх рухаў ХVIІІ ст. было ўзброенае паўстанне ў Крычаўскім старостве, якое знаходзілася ва ўладанні Гераніма Радзівіла, у канцы 1743 - пачатку 1744 г.

Пасля эканамічнага заняпаду другой паловы ХVII - пачатку ХVІІІ стст., выкліканага паласой разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц, з сярэдзіны ХVIII ст. пачалася нармалізацыя гаспадарчага жыцця.

Яна знайшла адлюстраванне ў павелічэнні колькасці насельніцтва: з 1,5 млн. у 1717 г. да 3,6 млн. у 1791 г. Большасць гарадоў выйшла са стадыі крайняга спусташэння, але агульная колькасць жыхароў гарадоў так і не дасягнула ўзроўню першай паловы ХVII ст. Аднаўляецца цэхавае рамяство, але ў гэты перыяд узмацняюцца прыкметы яго разлажэння.

Многія феадалы пачалі ствараць у сваіх уладаннях прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў Радзівілаў . На гэтых прадпрыемствах працавала па 40-50 чалавек, якія выпускалі вырабаў на дзесяткі тысяч злотых. У канцы ХVIII - пачатку ХІХ стст. на Беларусі працавала больш за 250 падобных прадпрыемстваў (без вінакурных і піваварных).

Комплекс мануфактур быў створаны падскарбіем ВКЛ Антоніем Тызенгаўзам у Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскай эканоміях: суконная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў і інш. На гродзенскіх прадпрыемствах працавала каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых з ліку прыгонных сялян, але былі яшчэ і часовыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]