Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417.28 Кб
Скачать

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі.

Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва.

Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Таму вывучэнне гісторыі развівае інтэлект асобы, яе здольнасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў творчай дзейнасці. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная.

Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства.

Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства.

Рэалізацыя гісторыяй сваіх функцый забяспечваецца навуковай метадалогіяй. Метадалогія гісторыі - гэта навука аб спосабах вывучэння і тлумачэння мінулага. Асноўнае месца ў метадалогіі належыць тэорыі і прынцыпам гістарычнага пазнання. Тэорыя гістарычнага пазнання вырашае праблему сутнасці гістарычнага працэсу, абгрунтоўвае перыядызацыю гісторыі, вывучае заканамернасці грамадскага развіцця.

2. Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумацаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі.

Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш. Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі». У эпоху антычнасці гэтае паняцце з’явілася у філасофіі Арыстоцеля і працах філосафаў-стоікаў, якія падзялілі прыроду чалавека на два пачаткі: натуральны /naturalis/ і грамадзянскі /civilis/.

У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця.

У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»:

1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае.

2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя.

3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]