
БДУ
Інстытут журналістыкі
Рэферат
Часопіс “Полымя”
Падрыхтавала
студэнтка 3 курса 3 групы
спецыяльнасці друкаваны СМІ
Яшэўская Юлія
Праверыла
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Зубчонак Наталля Анатольеўна
Мінск, 2012
Умовы ўтварэння
Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі вельмі паўплывала на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах і часопісах пачалі друкавацца творы беларускіх пісьменнікаў. Супрацоўнікі многіх рэдакцый былі паэты і празаікі. Пасля Грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання “пралетарскіх пісьменнікаў”, як тады называліся творцы слова. Тым больш, што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і ішцыя цяпер ўжо знакамітыя беларускія паэты і пісьменнікі. Палітыка беларусізацыі таксама сыграла сваю ролю ў адкрыцці выдання. Таму выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыкі» заменена на «гісторыі»), стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі.
Асноўныя этапы развіцця
З 1921 па 1938 год “Полымя” змяняў у назве свае характарастыкі. Калі спачатку гэта быў часопіс палітыкі, літаратуры, культуры, эканомікі і публіцыстыкі, то з часам апошнія словы замяняліся ці дадавалася дадатковая характарыстыка. “Полымя” ўрозныя часы быў часопісам і гісторыі, і крытыцы, і марксіска-ленінскай тэорыі.
Першыя дзесяць год часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Ц. Гартны, З. Бядуля, У. Ігнатоўскі, В. Нодэль.
Першым рэдактарам выдання быў прызначаны П. Галавач (1932 г.) і часопіс пачаў называцца «Полымя рэвалюцыі». На змену П. Галавачу ў 1933 годзе прыйшоў Міхась Лынькоў. Пад яго кіраўніцтвам часопіс прайшоў нялёгкія выпрабаванні свайго станаўлення.
У гады Вялікай Айчыннай вайны часопіс не выходзіў у свет.
Адноўлены ў студзені 1945 году па распараджэнні Савета Міністраў БССР.
Структура
Для дадзенай працы разгледзена некалькі першых нумароў часопіса “Полымя”.
Фармат выдання – кніжны.
Старонкі: першы нумар – 92, другі нумар – 152, 3-4 нумар – 129, 5-6 нумар – 167.
Мова – беларуская.
Выданне чорна-белае, некалькі варыянтаў шрыфта (адзін з іх вельмі нагадвае сучасны Courier New), у розных публікацых розны кегль, а таксама розныя міжстрочныя інтэрвалы. Найбольш важныя думкі выдзяляюцца курсівам. Газета змяшчае табліцы. Першыя шэсць нумароў без карцін, малюнкаў і карэкатур. Матэрыял разбіваецца на калонкі толькі ў апошняй рубрыцы “Кнігапіс”.
Лозунг – пралетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!
Супрацоўнікі рэдакцыі
Галавач Платон Раманавіч – беларускі празаік, рэдактар. З 1928 — першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1922–23 вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі. Быў рэдактарам газеты «Чырвоная змена», часопісаў «Маладняк», «Полымя». З’яўляўся адным з лідэраў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і БелАПП. З пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці змагаўся за чысціню роднай мовы, за яе дакладнасць і выразнасць. Першае апавяданне «Загубленае жыццё» апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Тэматыка шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, яўрэйскую i iнш. мовы.
Як успамінаў паэт Павел Пруднікаў, «Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна апрануты і абуты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы і стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга».
А вось што прыгадваў пра пісьменніка Я. Скрыган у сваёй кнізе «Некалькі хвілін чужога жыцця»: «Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна і ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. І здалося зусім нечаканым, што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».