
Заданне 3.
Публіцыстычны стыль.
1. пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і саюзнага будаўніцтва
Прэзідэнтам Беларусі і Расіі ўдалося знайсці рашэнне па многіх пытаннях як двухбаковага ўзаемадзеяння, так і саюзнага будаўніцтва.
2. агляд-конкурс прафесійнага майстэрства
Горад Барысаў стаў цэнтрам правядзення другога па ліку агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод каманд дарожна-патрульнай службы Мінскай вобласці.
3. надзвычайнае здарэнне ў нацыянальным аэрапорце
Надзвычайнае здарэнне ў мінулую суботу было зафіксавана ў нацыянальным аэрапорце “Мінск”: тут адбылося загаранне ўнутры металічнага кантэйнера.
Навуковы стыль.
1. элементы мінеральнага жыўлення
У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў мінеральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэнняў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных.
2. працэсы абстрагавання і лагічныя меркаванні
У матэматыцы шырока выкарыстоўваюцца працэсы абстрагавання розных ступеняў, а метады атрымання вынікаў заснаваны выключна на базе лагічных меркаванняў (законаў).
3. зорная велічыня
Зорная велічыня – мера асветленасці, створанай нябесным свяцілам на мяжы атмасферы Зямлі ў плоскасці, перпендыкулярнай да падаючага праменя.
Афіцыйна-справавы стыль.
1. стан пажарнай бяспекі
Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы рэгулярна аналізуюць стан пажарнай бяспекі, прымаюць па гэтых пытаннях рашэнні, распрацоўваюць планы і ажыццяўляюць мерапрыемствы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі.
2. адказнасць за эканамічныя правапарушэнні
Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.
3. забеспячэнне доступу да інфармацыі
Дзяржавы-удзельнікі прызнаюць важную ролю сродкаў масавай інфармацыі і забяспечваюць, каб дзіця мела доступ да інфармацыі і матэрыялаў з розных нацыянальных і міжнародных крыніц.
Заданне 4.
1. аварийная остановка – аварыйнае спыненне:
а) спыненне выканання праграмы, задачы, вылічальнага працэсу ў выніку памылкі, выяўленай аперацыйнай сістэмай;
б) супын працэсару з-за памылкі ў праграме ці ў абсталяванні.
2. адаптер – адаптэр:
прыстасаванне для ўзгаднення параметраў уваходных і выхадных сігналаў розных прылад з мэтай іх злучэння (спалучэння).
3. администратор данных – адміністратар даных:
эксперт, які забяспечвае адзінства і скаардынаванасць базы даных і іншых інфармацыйных служб прадпрыемства, мае поўнае уяўленне аб даных.
4.адрес – адрас:
ідэнтыфікатар аб'екту ў вылічальнай сістэме, якая аўтаматычна распазнаецца і апрацоўваецца, уяўляецца звычайна як лік.
5. буфер обмена – буфер абмену:
абсяг памяці для захавання і абмену тэкставай інфармацыі, вызначанай карыстальнікам паміж дастасаваннямі.
6. доступ – доступ:
працэдура ўсталявання сувязі з запамінальнай прыладай ці сістэмай для маніпулявання данымі.
7. индексирование – індэксаванне:
а) працэс апісання зместу дакументаў i запытаў у тэрмінах інфармацыйна-пошукавай мовы; вызначэнне дакументаў набору ключавых словаў, якія адлюстроўваюць яго сэнсавы змест.
б) індэксаванне адрасу – сістэма вылічэння выканаўчага адраса, пры якой улічваюць індэкс адраса
8. индикатор – індыкатар:
а) элемент даных, які адлюстроўвае змяненне стану прылады альбо даных у працэсе працы вылічальнай сістэмы ці выканання асобнай праграмы;
б) прылада для візуальнага адлюстравання інфармацыі.
9. индукция – індукцыя:
мэтад даследавання, які заключаецца ў пераходзе ад ведання менш агульных, асобных палажэнняў да ведання агульных палажэнняў; працэс пабудовы гіпотэз у выглядзе агульных заканамернасцяў на аснове назіранняў за ix праявамі ў асобных выпадках.
10. инициализация – ініцыялізацыя:
усталяванне праграмных пераменных у нуль ці вызначэнне для ix другіх пачатковых значэнняў перад выкананнем праграмы.
11. канал – канал:
аперацыя, якая злучае паслядоўныя каманды ці працэсы.
12. каталог – каталог:
даведнік файлаў і бібліятэк са спасылкамі на іх месцазнаходжанне. Выкарыстоўваецца аперацыйнай сістэмай для хуткага пошуку патрэбнага набору даных.
13. консоль – кансоль:
прылада, якая забяспечвае ўзаемадзеянне аператару ЭВМ з апэрацыйнай сістэмай. Адрозніваюць асноўную і дапаможную кансолі. У якасці кансолі, як правіла, выкарыстоўваецца дысплэй.
14. образ – вобраз:
а) аб'ект, які даследуецца ў сістэме распазнавання вобразаў;
б) копія даных, якая захоўваецца ў памяці.
15. переменная – пераменая:
а) аб'ект у праграме, які мае імя і значэнне пэўнага тыпу; значэнне можна атрымаць і змяніць праграмай;
2) асацыяцыя (імя, значэнне);
3) асацыяцыя (імя, адрас значэння).
16. пиктограмма – піктаграма:
адмысловы, адменны сімвал, іерогліф, які ўжываецца ў меню, каб выключыць залежнасць ад фраз натуральнай мовы.
17. пользователь – карыстальнік:
абанент (карыстальнік) сеткі ці сістэмы, які мае доступ да сістэмы апрацоўкі даных праз карыстальніцкую станцыю, працоўную станцыю, тэрмінал.
18. счетчик – лічыльнік:
1) лічыльная дошка;
2) назва сістэмы справаводных разлікаў для ПЭВМ.
19. тело – цела:
нутраная частка інфармацыйнага аб'екту, якая змяшчае паведамленне ці апісанне нейкага дзеяння.
20. эмуляция – эмуляцыя:
імітацыя функцыянавання ўсёй ці часткі адной сістэмы сродкамі іншай сістэмы без страты функцыйных магчымасцяў ці скажэння атрыманых вынікаў.