
- •Тэма: Марфалагічная стылістыка: назоўнік і. Тэарэтычная частка
- •Іі. Развіццёвая частка
- •Ііі. Практычная частка
- •Яны любяць Бога, людзей і Радзіму Цяжар і радасць
- •Маленькія анёлы
- •Свая дарога ў жыцці
- •Заданне 8. Вызначце стылістычныя асаблівасці выкарыстання назоўнікаў (іх граматычных катэгорый). Падкрэсліце рэчыўныя і зборныя назоўнікі. Быць беларусам
- •Пра каштоўнасці
- •Заданне 9. Падкрэсліце спалучэнні, тыповыя для матэрыялаў крымінальнай тэматыкі. Знайдзіце прыклады стылістычнай неадпаведнасці ў тэксце. Страляў у сабак і людзей
- •IV. Творчая частка
Маленькія анёлы
Самай старэйшай дзяўчынцы ў сям'і, якая атрымала ад бацькоў сімвалічнае імя — Надзея, споўнілася 10 гадоў. Яна, кажа маці, самая паслухмяная і адказная. На яркай куртцы Надзі вышыта: "99% Анёл".
— Ну, гэта ж не я напісала, — бянтэжыцца дзяўчынка. — Я мяркую, што насамрэч толькі напалову добрая, а напалову — не. Анёл на 50%.
Пяцікласніца мае цвёрдую "10" па літаратуры і па-майстэрску складае чарадзейскія казкі. Апошняя была пра трох сёстраў, якіх злая чараўніца пераўтварыла ў трох лебедзяў, але яны здолелі адшукаць жывую ваду і вярнуцца дадому.
Такія казкі з задавальненнем слухае Арцём, брат Надзеі. Гарэзліваму хлопчыку 8 гадоў, і ён нібыта ртуць — бясконца рухаецца. Яго бацька Валерый, зусім спакойны чалавек, часта смяецца, што з-за Арцёма ўся хата ходырам ходзіць. Белыя вейкі на адным воку малога — адметны знак і нібыта абяцанне будучага таленту.
Паша пайшоў сёлета ў першы клас: яму падабаецца настаўніца, але з аднакласнікамі яшчэ добра не раззнаёміўся. Ангеліна ў свае 4 гады ярка апранаецца і паводзіць сябе, як маленькая актрыса, якая ўсё ж часам нечага саромеецца. Дзіма, 2-гадовы хлопчык і пакуль малодшы ў сям'і, цягнецца да маці.
— Галоўныя якасці маці — шмат дабрыні, любові да дзяцей і цярплівасці, — усміхаецца Ларыса, якую абступілі дзеці. — Мае дзеці ўсе розныя, але яны ладзяць паміж сабой. Асабліва калі няма побач бацькоў, яны адразу гуртуюцца і адчуваюць сябе сям'ёй, дзе трэба сачыць, каб малодшых не пакрыўдзілі чужыя.
Фізіка і лірыка
У Ларысы часта цікавяцца, навошта ёй так шмат дзяцей. Яна не крыўдзіцца на такія пытанні, а спакойна тлумачыць: "Дзеці — наша блаславенне ў дом".
Цікава, што пра самыя вялікія складанасці яна ўзгадвае, калі ў сям'і была толькі адна дачка. Маўляў, была ў разгубленасці, хвалявалася і панікавала, не магла адрозніць дробныя праблемы ад сапраўды важных.
— Калі чакала другое дзіця, дык з жахам думала, як жа я буду спраўляцца, — прызнаецца жанчына. — Але з гадамі я ўпэўнілася, што спраўляцца можна. Праўда, у гэтым выпадку трэба забыцца на свае кар'еру і жаданні, а рэалізоўвацца ў дзецях.
Быць шматдзетнай маці — гэта, вядома, няпроста. Найперш, фізічна цяжка для жанчыны, хоць і не вельмі прынята пра гэта гаварыць услых. І адна цяжарнасць і роды — гэта вялікія пакуты. А пяць ці шэсць? Хоць з кожным разам, усміхаецца Ларыса, арганізм пераносіць усё лягчэй. Ды і радасць ад з'яўлення дзіцяці на свет кампенсуе боль і нязручнасці.
Цяпер яна зноў цяжарная: яшчэ не ведае, хто будзе — хлопчык альбо дзяўчынка. Часам ужо цяжка спраўляцца з усімі хатнімі клопатамі, але на дапамогу прыходзяць муж і маці.
Грошай таксама часам не хапае. "Не тое каб мы былі такія бедныя і гаротныя, але ўвосень, напрыклад, перажылі шок: увесь дзіцячы абутак стаў малым!" — усміхаецца Ларыса, але тут жа дадае, што на свеце ёсць добрыя людзі, якія пазычаць грошы і падзеляцца сваім, ды і ў дзяржаўных органах можна атрымаць адрасную дапамогу.
Свая дарога ў жыцці
Ларыса лічыць, што мець шмат дзяцей — гэта не выпадковы паварот лёсу, а яе сапраўднае прызванне. Гэта, напэўна, сапраўды так, бо вочы гэтай жанчыны зусім спакойныя. Ніякай раздражнёнасці, характэрнай для стомленых ад жыцця і працы бацькоў. Нават нягледзячы на тое, што навокал куча дзяцей, кожны з якіх патрабуе ўвагі.
— Дзеці найбольш вучаць мяне цярплівасці: як стрымлівацца і да кожнага знайсці свой падыход, — расказвае маці. — А мая галоўная задача — навучыць іх спадзявацца на Бога і знайсці сваю дарогу ў жыцці.
Яна, шчыра кажучы, не вельмі любіць рабіць прагнозы на будучыню. Жыве па прынцыпе: "Дзень пражыў — і дзякуй". Але Ларыса перад усім імкнецца, каб яе дзеці любілі прыроду і жывыя стасункі з людзьмі, насуперак распаўсюджаным цяпер суцэльным камп'ютарызацыі і тэлевізійнасці.
— Хачу, каб яны любілі Бога, людзей і сваю Радзіму.
Грамакоўскія ўжо вырашылі, што адзначаць Дзень маці і атрыманне ордэна маці святочным торцікам у сямейным коле. Дзеці рыхтуюць свае падарункі. Арцём ужо выказаў гатоўнасць хутка збегаць у краму і набыць маці новую парфуму.
— Я вельмі рада ордэну Маці, — шчыра гаворыць Ларыса Грамакоўская. — Але ўсё гэта не дзеля ўзнагароды, а дзеля таго, каб людзі даведаліся, што можна гадаваць шмат дзяцей і не бедаваць. Гэта зусім не страшна. Трэба, каб жанчыны нараджалі і любілі дзяцей.
Ілона Іванова.