
- •1.2.3. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства 73
- •1.2.4. Краязнаўства ў перыядычным друку 77
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг. 80
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху 81
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср 108
- •Глава 2. Краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 142
- •2.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае школьнае краязнаўства 142
- •Прадмова
- •Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
- •Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
- •Глава 2. Адміністрацыйна-тэрытарыльная і рэгіянальная структура беларусі па розных прыметах
- •Пытанні
- •Дайце азначэнне:
- •Прадоўжыце лагічны рад:
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •V. Суаднясіце:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
- •Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
- •Глава 2. Узнікненне рэгіянальных гістарычных апісанняў і даследаванняў
- •Глава 3. Геаграфічныя і прыродазнаўчыя апісанні і даследаванні беларускіх рэгіёнаў
- •Глава 4. Узнікненне бібліяграфічнага краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць краязнаўцаў:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 3. Краязнаўства на беларускіх зямлях у перыяд расійскай імперыі (1772/1795 – 1917 гг.)
- •Глава 1. Развіццё краязнаўчага руху ў 1772/1795 – 1864 гг.
- •1.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на вывучэнне беларускіх рэгіёнаў
- •1.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •1.2.1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •1.2.2. Краязнаўчыя даследаванні грамадскіх арганізацый
- •1.2.4 Краязнаўства ў перыядычным друку
- •1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.
- •2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •2.2.1. Грамадскае краязнаўства
- •2.2.2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •2.2.3. Краязнаўства ў перыядычным друку
- •2.2.4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Іv. Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці:
- •V. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 4. Развіццё краязнаўства ў беларусі ў міжваенны перыяд
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух. Дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства
- •Глава 2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Краязнаўства ў заходняй Беларусі
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае і школьнае краязнаўства
- •2.2. Краязнаўчая дзейнасць беларускіх нацыянальна-культурных і навуковых арганізацый
- •Глава 3. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 5. Арганізацыя краязнаўства ў бсср у пасляваенны перыяд (1945–80-я гг.)
- •Глава 1. Аднаўленне краязнаўчага руху і развіццё школьнага краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё дзяржаўнага краязнаўства
- •2.1. Краязнаўства ў вышэйшых навуковых установах
- •2.2. Музейнае краязнаўства
- •Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Глава 1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 3. Дзяржаўнае краязнаўства
- •3.1. Удзел органаў адміністрацыйна-тэрытарыльнага кіравання ў краязнаўчым руху
- •Развіццё краязнаўчай дзейнасці навуковых устаноў
- •3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
Заданне 14. “Свабодныя эканамічныя зоны” існавалі ў БССР.
Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
Узнікненню краязнаўства як грамадскага руху і краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель папярэднічалі складаныя працэсы фарміравання дзяржаўнасці і беларускай народнасці. У XVI – XVIII стст. Беларусь, як буйнейшая частка Вялікага княства Літоўскага, ужо мела складаную адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру і сістэму рэгіянальнага кіравання, а таксама сістэму тэрытарыяльна-канфесіянальнай, судовай і адукацыйнай арганізацыі. У 1565 – 1566 гг. у ВКЛ была праведзена буйная адміністрацыйная рэформа, паводле якой уся краіна была падзелена на 30 паветаў. На беларускіх землях былі вызначаны 16 паветаў. Паветы ўваходзілі ў склад 8 ваяводстваў: Брэсцкага, Віленскага, Віцебскага, Мінскага, Мсціслаўскага, Навагрудскага, Полацкага, Трокскага. (У асобных з іх акрамя беларускіх зямель былі тэрыторыі іншых народаў).
Землі Беларусі ў перыяд ВКЛ забудоўваліся гарадамі, мястэчкамі, вёскамі і іншымі населенымі пунктамі, гаспадарчымі і абароннымі аб’ектамі. Сяляне і рамеснікі, якія любілі і шанавалі сваю працу, зямлю, дом, сям’ю, баранілі іх падчас войнаў, а ў мірны час з пакалення ў пакаленне перадавалі вопыт, тэхналогію, бытавыя і рэлігійныя традыцыі, свае адносіны да наваколля выражалі ў вусна-паэтычнай, песеннай і іншых этнаграфічных формах. Людзі адукаваныя, пабываўшыя ў розных кутках краіны і Еўропы з мэтамі набыцця прафесійнай адукацыі, усталявання рэлігійных і гандлёвых сувязей, і вайскоўцы, удзельнікі шматлікіх войнаў імкнуліся выразіць любоў да родных мясцін у пісьмовых тэкстах. Бессмяротнымі словамі грамадзянін і патрыёт Ф.Скарына выразіў агульную для людзей і так адметную для беларусаў каштоўнасць малой радзімы: “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае; – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць”7. Прыгажосць і магутнасць радзімы ўславіў Мікола Гусоўскі ў “Паэме пра зубра”. Тэксты таго часу сведчаць, што ў светапоглядзе ліцвінаў-беларусаў родныя мясціны, родны дом займалі выключнае месца. Родны дом, родны кут жывілі пачуцці патрыятызму, беражлівых і паважлівых адносінаў да людзей і прыроды, – тых каштоўных рыс беларусаў, што вызначылі фарміраванне асаблівасцей нацыянальнага менталітэту.
У 1569 г. была адкрыта Віленская езуіцкая акадэмія – адзіная ВНУ на этнічнай тэрыторыі Беларусі. Стварэнне ВНУ станоўча паўплывала на паглыбленне навуковых інтарэсаў і патрыятычных настрояў моладзі. Многа выхадцаў з беларускіх зямель накіроўвалася на вучобу ва універсітэты Еўропы. Універсітэцкая адукацыя дазволіла беларускім шляхціцам і гараджанам прыняць актыўны ўдзел у фармаванні палітычнага курса, развіцці нарматыўна-прававой базы дзяржаўнага і рэгіянальнага ўзроўняў кіравання, авалодаць прыкладнымі спецыяльнасцямі.
Выхаванне, сямейная традыцыя і адукацыя таго часу прывівалі шляхецкай моладзі рысы годнасці і гонару за свой род, продкаў, абавязковымі былі веды асабістай і мясцовай генеалогіі. Адукаванасці, фарміраванню духоўных і маральна-этычных і светапоглядных рыс асобы вельмі спрыялі кнігі, чытанне і бібліятэкі, якія шанаваліся беларусамі-ліцвінамі і былі адметным элементам культуры на беларускіх землях.
Сістэма школьнай адукацыі стваралася і ўпраўлялася царкоўнымі брацтвамі, хрысціянскімі царкоўнымі ордэнамі, сярод якіх асабліва спаборнічалі езуіты і піяры. У школах, створаных у гарадах і мястэчках, разам з комплексам тэалагічных дысцыплін дзеці вывучалі гісторыю, логіку, этыку, беларускую, польскую і іншыя замежныя мовы. Школьная рэформа, праведзеная ў сярэдзіне XVIII ст., была накіравана на ўмацаванне свецкага элементу адукацыі ў школах каталіцкіх ордэнаў. Улічваючы патрабаванні часу, уздым эканамічнага і культурнага жыцця ў краіне, быў паменьшаны час на вывучэнне латыні і тэалагічных дысцыплін. Важнае значэнне надавалася патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню вучняў. Для гэтага шырока ўводзілася польская мова, айчынная гісторыя, прыродазнаўчыя і грамадскія навукі. Вывучэнне гісторыі сваёй дзяржавы, палітыкі, дзе адбывалася азнаямленне не толькі з творамі па палітычных пытаннях, але і “мясцовымі законамі і правамі”, польскай мовы, якая, на жаль, у сярэдзіне XVIII ст. займала ў свядомасці і зносінах адукаваных ліцвінаў-беларусаў месца беларускай, сталі магутнымі фактарамі патрыятычнага і грамадзянскага выхавання.
У 1773 г. пасля скасавання ордэна езуітаў папам Кліментам ХІV была ўтворана Адукацыйная камісія, якая ўзначаліла дзяржаўнае кіраўніцтва асветай. Кірункі дзейнасці Адукацыйнай камісіі ахапілі школьную сістэму і бібліятэчную справу краіны, і разглядаліся як непарыўна звязаныя элементы адукацыі і грамадзянскага выхавання. Віленская езуіцкая акадэмія была рэфармавана ў Галоўную школу ВКЛ. Выпускнікі калегіумаў і Галоўнай школы ВКЛ вызначаліся высокай грамадзянскай свядомасцю, патрыятычнасцю, унеслі адметны ўклад у правядзенне рэформ 80 – 90-х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай.
У другой палове XVIII ст. у Рэчы Паспалітай, у т.л. на Беларусі, пачала функцыянаваць адна з першых у свеце сетак дзяржаўных публічных бібліятэк, даступных усім жадаючым, на базе бібліятэк навучальных устаноў. Адукацыйная камісія ў сваёй дзейнасці рэалізавала клопаты дзяржавы аб асвеце ўсяго народу, без розніцы саслоўяў і маёмаснага стану. Усё гэта ў сувязі са значнымі дасягненнямі ВКЛ і Рэчы Паспалітай у абласцях дзяржаўнага кіравання, навукі і адукацыі, літаратуры, кніжнай і бібліятэчнай справы, эканамічных і культурных сувязей з замежнымі краінамі спрыяла ўзнікненню краязнаўства.