
- •1.2.3. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства 73
- •1.2.4. Краязнаўства ў перыядычным друку 77
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг. 80
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху 81
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср 108
- •Глава 2. Краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 142
- •2.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае школьнае краязнаўства 142
- •Прадмова
- •Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
- •Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
- •Глава 2. Адміністрацыйна-тэрытарыльная і рэгіянальная структура беларусі па розных прыметах
- •Пытанні
- •Дайце азначэнне:
- •Прадоўжыце лагічны рад:
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •V. Суаднясіце:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
- •Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
- •Глава 2. Узнікненне рэгіянальных гістарычных апісанняў і даследаванняў
- •Глава 3. Геаграфічныя і прыродазнаўчыя апісанні і даследаванні беларускіх рэгіёнаў
- •Глава 4. Узнікненне бібліяграфічнага краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць краязнаўцаў:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 3. Краязнаўства на беларускіх зямлях у перыяд расійскай імперыі (1772/1795 – 1917 гг.)
- •Глава 1. Развіццё краязнаўчага руху ў 1772/1795 – 1864 гг.
- •1.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на вывучэнне беларускіх рэгіёнаў
- •1.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •1.2.1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •1.2.2. Краязнаўчыя даследаванні грамадскіх арганізацый
- •1.2.4 Краязнаўства ў перыядычным друку
- •1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.
- •2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •2.2.1. Грамадскае краязнаўства
- •2.2.2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •2.2.3. Краязнаўства ў перыядычным друку
- •2.2.4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Іv. Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці:
- •V. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 4. Развіццё краязнаўства ў беларусі ў міжваенны перыяд
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух. Дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства
- •Глава 2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Краязнаўства ў заходняй Беларусі
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае і школьнае краязнаўства
- •2.2. Краязнаўчая дзейнасць беларускіх нацыянальна-культурных і навуковых арганізацый
- •Глава 3. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 5. Арганізацыя краязнаўства ў бсср у пасляваенны перыяд (1945–80-я гг.)
- •Глава 1. Аднаўленне краязнаўчага руху і развіццё школьнага краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё дзяржаўнага краязнаўства
- •2.1. Краязнаўства ў вышэйшых навуковых установах
- •2.2. Музейнае краязнаўства
- •Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Глава 1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 3. Дзяржаўнае краязнаўства
- •3.1. Удзел органаў адміністрацыйна-тэрытарыльнага кіравання ў краязнаўчым руху
- •Развіццё краязнаўчай дзейнасці навуковых устаноў
- •3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
Сучасны этап характарызуецца сапраўдным росквітам бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Упершыню бібліятэкі пачалі выкарыстоўваць распрацоўку рэгіянальных праграм краязнаўчай дзейнасці. Ініцыятарамі ўкаранення краязнаўчых праграм была Гомельская АБ, праграма якой “Жывая памяць Гомельшчыны” прывяла да стварэння новых элементаў краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў, новых формаў папулярызацыі краязнаўчых ведаў. У далейшым пачалі рэалізавацца праграмы іншых абласных, раённых і гарадскіх бібліятэк. Выкананне праграм дало і прыносіць далей плённыя вынікі. Значна ўзбагаціліся краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы, як традыцыйныя, так і ўпершыню створаныя электронныя. Бесперапынна павялічваюцца БД “Краязнаўства”, якія пачалі фарміравацца ў першай палове 90-х гадоў ХХ ст. Зараз, напрыклад, у БД “Краязнаўства” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай АБ адлюстравана звыш 30 тыс. дакументаў.112 АУНБ і ЦБС пастаянна ўзбагачаюць арсенал форм і метадаў папулярызацыі краязнаўчых ведаў.
Упершыню абласныя універсальныя бібліятэкі і ЦБС шырока разгарнулі навукова-даследчую работу па краязнаўстве. Адным з яе кірункаў з'яўляюцца бібліятэчна-інфармацыйныя даследаванні, скіраваныя на вывучэнне інфармацыйных краязнаўчых рэсурсаў, інфармацыйных патрэбнасцей па краязнаўстве і іншых тэмах, абмежаваных галіновай спецыфікай. Так, Віцебская АБ правяла даследаванне “Адпаведнасць фонду краязнаўчых дакументаў запытам карыстальнікаў”.
Асобным кірункам стала правядзенне даследаванняў па іншых галінах і тэмах краязнаўства, абумоўленае ўсё большым уключэннем бібліятэк у сістэму арганізацый, здзяйсняючых навуковыя даследаванні, а таксама даступнасцю для бібліятэкараў метадалагічнага арсенала краязнаўства. Вялікую даследчую працу правялі публічныя бібліятэкі па падрыхтоўцы летапісаў вёсак. Многія бібліятэкі вядуць этнаграфічныя даследаванні, пашыраюць удзел у зборы матэрыялаў і вывучэнні сямейна-родавай гісторыі. Напрыклад, Любанская ЦБС збірае і сістэматызуе матэрыялы мясцовай традыцыйнай культуры і па гісторыі краязнаўства ў раёне. Апрацаваныя вынікі ЦБ публікуе ў выглядзе тэматычных зборнікаў, якія з'яўляюцца каштоўнымі крыніцамі краязнаўчага вывучэння Любаншчыны. Жодзінская ГЦБ падрыхтавала і правяла свята частотных прозвішчаў Курсевічаў і Шэметаў. Яго падрыхтоўцы папярэднічала вялікая пошукавая работа, супрацоўніцтва з архівамі.
Аб тэндэнцыі ўмацавання пазіцый бібліятэк не толькі як інфармацыйных і культурных цэнтраў краязнаўчага руху, але і даследчых устаноў сведчыць выкарыстанне імі такой формы навуковай работы, як навукова-практычныя канферэнцыі па краязнаўстве. На папярэдніх гістарычных этапах бібліятэкі не праводзілі такіх навуковых форумаў. На канферэнцыях аналізуюцца дасягненні па фарміраванні фондаў краязнаўчых дакументаў, удасканаленні КДБА, дзейнасці па папулярызацыі здабыткаў рэгіянальнай культурнай спадчыны і эканамічнага развіцця, выпрацоўваюцца перспектыўныя кірункі бібліятэчна-інфармацыйнага краязнаўства. Так, у рэкамендацыях навукова-практычнай канферэнцыі “Бібліятэка і рэгіянальная праграма “Памяць Міншчыны” (Мінск, 3-4 снежня 1996 г.) была акцэнтавана ўвага на ўзмацненні ролі бібліятэк у адраджэнні краязнаўчага руху, іх узаемадзеянні ў краязнаўчай рабоце са школамі, музеямі, клубамі, грамадскімі арганізацыямі, мясцовым друкам і іншымі арганізацыямі. Бібліятэкам вобласці было прапанавала актыўна ўдзельнічаць у краязнаўчых даследаваннях: збіраць, сістэматызаваць і папулярызаваць мясцовы фальклор, традыцыі, звычаі, вывучаць творчасць пісьменнікаў-землякоў, засяродзіцца на літаратурным і гістарычным краязнаўстве.
Вялікую ўвагу надавалі бібліятэкі і іншыя арганізацыі, вучоныя падрыхтоўцы краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі. Адметнасцю гэтага перыяду было пашырэнне ўдзелу ЦБС у падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, у т.л. электронных паказальнікаў, далейшае павелічэнне несамастойных бібліяграфічных матэрыялаў. Упершыню краязнаўчая інфармацыйна-бібліяграфічная прадукцыя стала даступнай для ўдаленых карыстальнікаў праз сайты бібліятэк.
Усведамляючы сваё месца ў рэгіянальным краязнаўчым руху, а таксама ролю ў сістэме інфармацыйных і сацыяльна-культурных цэнтраў рэгіёнаў, абласныя і публічныя масавыя бібліятэкі вызначылі кірункі падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дасягнення значных грамадскіх мэт. Найбольш мэтанакіравана і актыўна фарміруе сістэму краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Магілёўская АБ імя У.І.Леніна. Гэта бібліятэка выпусціла дзесяткі назваў розных па зместу і тыпа-жанравай асаблівасцях дапаможнікаў, якія прадстаўляюць шырокую панараму апублікаваных вынікаў даследаванняў вобласці, з'яўляюцца надзейным інфармацыйным падмуркам краязнаўчай работы. Некаторыя звенні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў актыўна развівае Віцебская АБ імя У.І.Леніна.
Абласныя бібліятэкі і многія ЦБС вялі бібліяграфічнае інфармаванне аб новай літаратуры, прысвечанай абласцям, раёнам і гарадам, але яшчэ не вырашылі задачу адлюстравання ў бягучых паказальніках літаратуры з замежнага друку, у якой асабліва зацікаўлены даследчыкі. Абласныя бібліятэкі і ЦБС працягваюць выпуск краязнаўчых календараў знамянальных і памятных дат. Некаторыя з іх носяць фактаграфічны характар (без спісаў літаратуры), як календары Гродзенскай АБ. Інавацыйнасць гэтых календараў заключаецца ў падрабязным адлюстраванні падзей і фактаў, але пажадана, каб фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя выкарыстоўваліся для характарыстыкі дат і прыцягнення ўвагі спажыўцоў да крыніц іх дакументнага адлюстравання. Так, напрыклад, складаюцца “Календары знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці” Магілёўскай АБ.
Выйшаў шэраг рэтраспектыўных, галіновых, тэматычных і персанальных дапаможнікаў. Зрэдку складаліся універсальныя рэтраспектыўныя краязнаўчыя дапаможнікі, як напрыклад, “Указатель исторических материалов из “Могилевских губернских ведомостей” (1838 – 1898)” і “Сводный каталог литературы о Могилевской губернии” Магілёўскай АБ. “Сводный каталог литературы о Могилевской губернии” – першае ў беларускай краязнаўчай бібліяграфіі выданне, у якім прадстаўлены дакументаў аб гістарычнай адміністрацыйна-тэрытарыльнай адзінцы, выдадзеныя у перыяд яе існавання. Дакументы выяўлены па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі, ЦБ НАН Беларусі, ФБ БДУ, Магілёўскай АБ і іншых крыніцах.
Сярод іншых відаў дапаможнікаў заметная ўвага надаецца персанальным. Сярод іх выдадзены дапаможнікі, якія адлюстроўваюць персаналіі за ўвесь гістарычны перыяд, дапаможнікі, у якіх склад персаналій абмежаваны гістарычным перыядам, падзеяй, галіной творчай, прафесійнай і навуковай дзейнасці, родам заняткаў. Да лепшых належаць біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ “Земляки: История Светлогорска в лицах”; паказальнікі Віцебскай АБ “Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны”, “Освобождение Витебщины: путь мужества и славы”; шматлікія персанальныя паказальнікі Магілёўскай АБ. Многія з іх вызначаюцца высокай якасцю, умелым выкарыстаннем складальнікамі метадычных навацый.
Выключнае значэнне ў разглядаемы перыяд набылі несамастойныя бібліяграфічныя матэрыялы, змешчаныя ў манаграфіях краязнаўчага зместу, гісторыка-дакументальных хроніках гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць”, выданнях гістарычных дакументаў і матэрыялаў (“Хроніка Убарцкага Палесся” А.І.Атнагулава і інш.), зборніках навуковых канферэнцый, вучэбнай літаратуры па рэгіёназнаўчых курсах для ВНУ, краязнаўчых перыядычных выданнях, часопісах нацыянальна-культурных таварыстваў і інш. Паток гэтых выданняў значны, тэматыка публікацый разнастайная. Несамастойныя бібліяграфічныя матэрыялы адлюстроўваюць карпатліва выяўленыя публікацыі, у т.л. замежныя, неапублікаваныя дакументы, без якіх нельга наладзіць інфармацыйнае забеспячэнне рэгіянальных даследаванняў, асабліва па вузкіх пытаннях і новых тэмах.