Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
В.И.Саитова - История краеведения Беларуси.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.17 Mб
Скачать

1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства

Захаваліся нешматлікія звесткі пра існаванне ў бібліятэках ВНУ, канфесійных устаноў і прыватных асоб рукапісаў і друкаў, прысвечаных беларускім землям. Такія зборы выкарыстоўваліся для краязнаўчых даследванняў. Першай спецыялізаванай бібліятэкай, прысвечанай Паўночна-Заходняму краю і асобным яго мясцінам, была бібліятэка Віленскага музея старажытнасцей і археалагічнай камісіі. Усяго бібліятэка музея налічвала каля 15 тыс. выданняў па гісторыі ВКЛ. Я.Тышкевіч перадаў туды 3000 тамоў выданняў, каштоўных для вывучэння заходняга краю.

У бібліяграфічнай прадукцыі прасочваецца павышаны інтарэс да краязнаўчых беларусазнаўчых праблем. Гэта сведчыла аб росце цікавасці да навуковых даследаванняў Беларусі. Бібліяграфічныя агляды змясцілі ў сваіх кнігах К.І. Грум-Гржымайла “Пра каўтун” (1828), А.Рыпінскі “Беларусь” (1840). У аглядзе па тэме “Ян Баршчэўскі і Беларусь”, напісаным фалькларыстам Р.А.Падбярэскім і змешчаным у кнізе “Шляхціц Завальня”, характарызаваліся творы на беларускай і польскай мовах, прысвечаныя Беларусі і крытыкаваліся тыя аўтары, якія не цанілі культуру роднага краю.

Краязнаўчая персанальная бібліяграфія папоўнілася біябібліяграфічным слоўнікам “Бібліятэка пісьменнікаў Полацкай часткі”, складзеным Д.Браунам (змешчаны ў выданні А.Банера “Бібліятэка пісьменнікаў Таварыства Ісуса” (1853 – 1856). Ён адлюстраваў біяграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб усіх членах ордэна езуітаў, якія належалі да Полацкай пляцоўкі і на працягу 1564 па 1852 г. вызначыліся сваімі працамі ў галіне тэалогіі, гісторыі, літаратуры, мовазнаўства і інш.

Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.

    1. 2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху

“Усім пачынанням культурным польскім, як беларускім і літоўскім, палажыў канец 1863 год”, напісаў гісторык А.Брукнер46. Гэта выказванне характарызуе і становішча краязнаўчага руху на Беларусі пасля задушэння паўстання 1863 – 1864 гг. Улады прыступілі да вынішчэння ўсімі спосабамі “польщизны” на Беларусі, а таксама і культурнага беларускага руху. Многа відных асоб, якія раней вывучалі беларускія рэгіёны, сталі ахвярамі рэпрэсій, эмігрыравалі, страцілі магчымасць займацца любімай справай, не перанеслі жахлівых падзей, якія напаткалі іх блізкіх і край. Сярод іх браты Яўстах і Канстанцін Тышкевічы, Т. Нарбут, К.Буйніцкі, А.Рыпінскі і інш. Толькі асобныя дэмакратычна настроеныя рускія вучоныя, як этнограф А.Н.Пыпін47, выказалі падтрымку Тышкевічам, Кіркору, справядліва ацаніўшы іх дзейнасць па навуковых заслугах, а не па прыпісаных палітычных задумах. Вышэйшы плён краязнаўчага руху: Віленскі археалагічны музей і археалагічная камісія, разрабаваныя і абняслаўленыя перайшлі ў ведамства Віленскай вучэбнай акругі. Быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, апошняя ВНУ ў дарэвалюцыйнай Беларусі, што адмоўна адбілася на арганізацыі і дасягненнях беларускага краязнаўства.

Узровень культурнага, духоўнага жыцця нават у вялікіх гарадах рэзка ўпаў, у канфіскаваных маёнтках, дзе раней вяліся гісторыка-археалагічныя даследаванні, з’явіліся новыя гаспадары. Шырока прапагандавалася ідэалогія заходнерусізма, паводле якой беларусы – частка адзінага рускага народу, якая выкарыстоўвае дыялект. У 60 – 70-я гг. не было ніводнай грамадскай арганізацыі з краязнаўчымі мэтамі дзейнасці, намнога паменшыўся выпуск кніг, было забаронена друкаванне на польскай мове; канфіскавана польскамоўная літаратура з бібліятэк, знішчаліся беларускія выданні, надрукаваныя лацінскім шрыфтам. Але рэпрэсіі не маглі вынішчыць у людзей жадання даследаваць мінулае свайго краю, вывучаць духоўную і матэрыяльную культуру сялянства, прыродныя багацці, гаспадарчы лад жыцця. Толькі ў 80-я гады пачаўся эканамічны ўздым, а ў грамадска-палітычным і культурным жыцці заявілі аб сабе дзеячы новага пакалення беларускага руху. Гістарычная рэгіянальная свядомасць насельніцтва трывала замацавалася ў катэгорыі “тутэйшасці”, якая паказвала яго адасобленасць і непарыўную сувязь з гэтай зямлёй. Любоў да зямлі і любоў да беларускага народу адзначалі ў якасці дзвюх галоўных рыс “тутэйшасці” даследчыкі гэтага феномена, у прыватнасці ураджэнец Валожыншчыны Мар’ян Здзяхоўскі48. На змену “тутэйшасці” ў пачатку ХХ ст. прыйшло асэнсаванае паняцце беларускасці. Краязнаўцы гэтага перыяду ўнеслі значны ўклад для станаўлення нацыянальнай свядомасці і разгортвання “наша-ніўскага перыяду” беларускага адраджэння.