Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і соцыум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
275.46 Кб
Скачать

20. Маўленчы этыкет і культура зносін.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар. Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць - гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні). У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых ‑­ каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж начальнікам і падначаленымі, а таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку і тэхналогію зносіны набываюць дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб’ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты. Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з’яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню. Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення - канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Слухачоў могуць раздражняць няправільна вымаўленыя словы, памылкова пастаўленыя націскі, паўторы адных і тых жа слоў ці выразаў (магчыма паўтарэнне асноўных думак, але рознымі фразамі). Вядучы дыскусію павінен сачыць за тым, каб яна не перарасла ў канфлікт. Дапамагаюць весці дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных маўленчых формаў. Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі. Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

Культура прафесійнага маўлення.

Спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне. Тэрмін “маўленне” абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю. Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Маўленне ў параўнанні з мовай вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў, у спалучэнні моўных адзінак. Калі мова – гэта сістэма сродкаў зносін, то маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Выдзяляюць вуснае і пісьмовае маўленне.

Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў, таму значнае месца адводзіцца невербальным сродкам моўных зносін: тэмпу, тону, мелодыі, тэмбру голасу, паўзам, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і іншыя нямоўныя (невербальныя) сродкі: жэсты, міміка, рухі рукамі. Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень

эмацыянальнасці. Нездарма Бернард Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць “так” і пяцьсот спосабаў сказаць “не”, але ёсць адзін спосаб напісаць гэта.

Пісьмовае маўленне характарызуецца наступнымі асаблівасцямі: 1) адсутнасць агульных для удзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што на 9\10 палягчаюць

узаемаразуменне ў размоўным маўленні; 2) адсутнасць дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі;

3) максімальна ўзбагачаны слоўнік і пры гэтым пераважна за кошт адцягненых паняццяў;

4) максімальна ўскладнены сінтаксіс.

Маўленне носіць індывідуальны характар, заўсёды належыць пэўнай асобе. Так, для вуснага маўлення, якое скіравана на непасрэднае ўспрыманне, характэрна ўвага таго, хто гаворыць, да гучання яго маўлення, непасрэднасць, экспрэсіўнасць. Пісьмовае маўленне адрозніваецца тым, што ў гэтай форме маўленчай дзейнасці знаходзяць адлюстраванне ўмовы і мэта зносін, а як вынік – адбор маўленчых сродкаў для стварэння тых ці іншых тэкстаў.

Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – гэта ўнутранае маўленне, а з выказваннем (вусным ці пісьмовым) – гэта знешняе маўленне.

Унутранае маўленне характарызуецца фрагментарнасцю, хуткасцю мыслення, сцісласцю. Сам сабе чалавек не будзе апісваць падрабязна, напрыклад, складаназалежны сказ, ён выдзеліць асноўнае: дзве часткі, падпарадкавальны злучнік або адна частка залежыць ад другой. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Іншы раз узнікаюць такія сітуацыі, калі чалавек лічыць, што ведае ( на ўзроўні ўнутранага маўлення), але аформіць, выказаць на ўзроўні знешняга маўлення не можа. Знешняе маўленне можа быць вусным ці пісьмовым, маналагічным

ці дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылявой, жанравай прыналежнасці.

Маналог ( ад грэч. Монос – адзін, логос – слова, маўленне) – форма маўлення, якая ўтвараецца ў выніку актыўнай маўленчай дзейнасці, разлічанай на пасіўнае ўспрыманне.

Дыялог (ад грэч. Діалогос – гутарка, размова двух) – форма маўлення, якая заключаецца ў абмене выказванняў-рэплік, што звязаны па сэнсу і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю. Вынікам маўлення з’яўляецца тэкст. Тэкст – гэта аб’яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі якасцямі якой з’яўляюцца звязнасць, цэльнасць і закончанасць. Тэкс заўсёды мае адну галоўную тэму. У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і

арганізацыі тэксту адрозніваюць такія тыпы тэкстаў ці маўлення, як апісанне, апавяданне, разважанне:

Тып маўлення Схема пабудовы Аб чым гаворыцца ў тэксце

Апісанне 1.Агульнае ўражанне

2. Асобныя прыкметы, уласцівасці

3. Вывад Аб прыкметах чалавека, прадмета, з’явы і г.д.

Апавяданне 1.Пачатак 2. Развіццё падзей, дзеянняў

3. Заканчэнне Аб падзеях і дзеяннях

Разважанне 1.Тэзіс 2. Доказы, аргументы 3. Вывады Аб прычынах падзей, дзеянняў, прыкмет,

з’яў

Апісанне ўжываецца для характарыстыкі прадметаў, з’яў, асоб. У ім пералічваюцца прыкметы ў пэўнай паслядоўнасці. Найбольш важнай прыкметай апісання з’яўляецца статыстычнасць, таму найбольшае выкарыстанне займаюць назоўнікі, прыметнікі, радзей дзеясловы-выказнікі.

Напрыклад:

Глог, род сямейства ружакветных.Калючыя кусты або невялікія дрэвы, вышынёй да 12 м. Лісце цэласнае, зрэдку лопасцевае ці раздзельнае, сядзіць кучкамі. Кветкі белыя ці ружовыя, сабраныя ў шчыткі. Плод яблыкападобны, чорны або жоўты (БелСЭ).

Апавяданне служыць для перадачы падзей, якія разгортваюцца ў часе, маюць дынаміку. Менавіта гэта прадвызначае значную ролю дзеясловаў. Напрыклад:

Узяўшы стрэльбу , ляснік з каморы яшчэ ўдзень пайшоў пільнаваць капцы, якія ён сам і пастаўляў. А стаўляў ён іх у надзеі заблытаць Васіля і замяшаць яго ў справу, бо ведаў гарачую натуру хлопца. Васіль жа, убачыўшы рана капцы, зразу здагадаўся , чыя гэта работа і для чага яна

зроблена. Абодва хлопцы бачылі адзін адного наскрозь. (Я.Колас).

Разважанне – выклад думкі, да якого найбольш характэрна лагічнасць і аргументаванасць. Разважанне найбольш пашырана ў навуковых тэкстах, публіцыстыцы. Будуецца разважанне сінтэтычна і аналагічна, калі ад агульных палажэнняў аўтар ідзе да прыватных і

наадварот. Напрыклад:

На геаграфічнай карце Беларусі няма недахопу ў назвах этнанімічнага паходжання, якія маюць дачыненне да Латвіі, што вынікае з суседства двух народаў, цесных этнічных кантактаў паміж імі ў мінулым. У якасці доказу могуць служыць назвы гарадскога пасёлка Браслаўскага раёна Відзы, вёсак Відзішкі, Відзеўшчына (Маладзечанскі раён), Відзейкі (Свіслацкі), Відзенічы (Талачынскі). Іх найменні некаторыя нашы вучоныя не без падстаў выводзяць ад назвы жыхароў гістарычнай

вобласці Латвіі – Відземе.

Тэрмін “культура маўлення” азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі културы маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, выразнасць, дарэчнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку.

Правільнасць маўлення выяўляецца ў разнастайнасці літаратурнай нормы, сярод якой выдзяляюцца:

арфаэпічныя нормы, паводле якіх неабходна аднастайна вымаўляць гукі, спалучэнні іх, словы, выказванні. Так, гукі [ч ], [ р] заўсёды цвёрдыя; акцэнталагічныя нормы ўстанаўліваюць месца націску ў слове і спалучэнні слоў, бо націск можа ў розных словах ( параўн: добры, дабрэць,

дабрыня), нават у розных формах аднаго і таго ж слова ( рука – рукі, рукі) быць на розным месцы, рознамясцовым; арфаграфічныя нормы ўстанаўліваюць адзінства напісання слоў, іх

частак, напрыклад, пэўныя прыметнікі з суфіксам –ск у залежнасці ад апошняй літары ўтваральнай асновы могуць падпадаць пад розныя правілы напісання ( параўн.: Адэс а + -ск = адэскі; сусед + -ск = суседскі; Баранавічы + -ск = баранавіцкі);

лексічныя нормы рэгулююць правільнасць выбару слова для пэўнагакантэксту. Напрыклад, з рада сінінімічных слоў : перапынак, паўза, антракт чалавек выбірае адно, якое найбольш дакладна адпавядае кантэксту, спалучаецца з іншымі;

марфалагічныя нормы патрабуюць адзінства ва ўтварэнні і ўжыванні словаформ. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі дроб, шынель, медаль мужчынскага роду, таму спалучэнні з іншымі словамі адметныя ў параўнанні з рускай мовай, дзе гэтыя назоўнікі жаночага роду.

сінтаксічныя нормы вызначаюць межы спалучальнасці слоў, рэгулююць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэнні. Напрыклад, дзеясловы ветлівасці (дзякаваць, падзякаваць, прабачыць) кіруюць

назоўнікамі ў форме давальнага склону ( дзякаваць сябру, прабачыць сястру), а ў рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону ( благодарить друга, извинить сестре).

Толькі валодаючы літаратурнай нормай, можна павышаць культуру маўлення.

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках і даведніках. Дакладнасць маўлення асабліва цесна звязана з лексічнай нормай. Дакладнасць маўлення забяспечваецца добрым валоданнем прадмета маўлення – гэта пазамоўныя ўмовы, а таксама : 1) веданне сінанімічных магымасцей і ўменне выбраць з сінанімічнага рада найбольш дакладнае

для пэўнага выпадку слова, 2) веданне і дакладнае размежаванне полісеміі, 3) уменне размяжоўваць паронімі а таксама амонімы – гэта лінгвістычныя, ці моўныя, умовы дакладнасці. Асаблівую ролю дакладнасць адыгрывае ў афіцыйна-справавым і навуковым стылях, дзе асаблівае значэнне надаецца

выкладу думак, меркаванняў, дзе, як правіла, адназначная лексіка, дакладна вызначаныя паняцці.

Лагічнасць маўлення цесна звязана з дакладнасцю, аднак лагічнасць найбольш праяўляецца ў сінтаксісе маўлення, якое будуецца як паслядоўнае, несупярэчлівае выказванне, дзе часткі звязаны паміж сабой. Так, у сказе важна правільна, лагічна спалучаць адно слова з другім, кааб яны не супярэчылі адно аднаму, правільна выбіраць парадак слоў.

Напрыклад, звычайна суб’ект дзеяння знаходзіцца на першым месцы, займеннік ужываецца пасля бліжэйшага да яго назоўніка ў той самай форме ліку і роду.

Дарэчнасць цесна звязана з дакладнасцю і лагічнасцю, паколькі моўныя сродкі павінны адпаядаць тэме, сітуацыі, мэце выказвання, стылю маўлення, адрасату, нават часу, умовам праяўлення маўленчай дзейнасці. Так, у афіцыйна-справавым ці навуковым стылях недарыэчна будзе

ўжыванне, напрыклад, прастамоўных, размоўных слоў, а ў сяброўскай гутарцы, наадварот, канцылярскіх штампаў, выразаў.

Чыстата маўлення забяспечваецца адсутнасцю ў маўленні дыялектных слоў, прастамоўных лексем і выразаў, паразітычных гукаў і слоў, жарганізмаў, без патрэбы ўжытых канцылярызмаў, іншамоўных слоў, русізмаў. Так, у сацыяльным асяроддзі непажадана выкарыстоўваць дыялектныя словы. Што датычыць прастамоўных слоў і выразаў, жарганізмаў, то іх ужыванне абмежавана пэўнай сацыяльнай, узроставай ціпрафесійнай прыналежнасцю, але ў любым выпадку яны не ўпрыгожваюць маўленне.

Выкарыстанне слоў-паразітаў ( так сказаць, гэта самае, э-э-э , гм, ага і інш) у любых стылях літаратурнай мовы лічыцца парушэннем нормы, абыякавасцю да маўлення, а ў пэўнай меры і сведчаннем пра нізкі ўзровень агульнай культуры чалавека.

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых самых слоў і выразаў. Выключныя магчымасці пазбегнуць паўтораў маюць сінонімы, якія дапамагаюць выказаць думку вобразна, цікава, неаднастайна. Так паняцце “многа” выражаецца з дапамогай 66 розных сінонімаў, якія ў залежнасці ад сітуацыі маўлення могуць быць скарыстаны, напрыклад: многа, шмат, багата, нямала, безліц, процьма,

лес, мора і інш. Трэба імкнуцца авалодаць як мага большай колькасцю слоў, якія актыўна скарыстоўваюцца, бо багацце маўлення вызначаецца найперш частатой і разнастайнасцю ўжывання слоў, словазлучэнняў. Выразнасць, наадварот, вызначаецца і дасягаецца спалучэннем колькасць, якасці ўжывання моўных сродкаў: да месца трапны сінонім, эпітэт, метафара, фразеалагізм, прыказка, прымаўка, параўнанне. Уменне карыстацца самымі звыяайнымі словамі, сінтаксічнай арганізацыяй тэксту – гэта таксама сродкі ўзмацнення выразнасці. Выразнасць як камунікатыўная якасць маўлення найбольш хараткэрна мастацкаму, публіцыстычнаму стылям, менш гутарковаму. Таму лекцыя, вуснае выступленне характарызуюцца выкарыстаннем розныз вобразна-выўленчых сродкаў мовы, што павышае ўспрыманне інфармацыі. Але пры гэтым яны вызначаюцца самастойнасцю мыслення аўтара, яго цікавасцю да пытання і кантактам з аўдыторыяй.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы

Вымаўленне галосных.

Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўленнягалосных.

У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад націскным і ўзнікае гук [й]. У такіх выпадках літара і абазначае два гукі [йі]: [майіх], [йікаўка], [йірыс].

Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у [а]: д[о]м –

д[а]мы, р[э]мень – р[а]меньчык, кр[э]пасць – кр[а]пасны. У некаторых

словах (у спалучэннях ро, ло), ненаціскны [o] пераходзіць у [ы]: гл[о]тка – гл[ы]таць, бр[о]вы – бр[ы]во.

Ненаціскны гук [э] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля

шыпячых і [р], [л], [т] вымаўляецца выразна: [э]нцыклапедыя, р[э]цыдыў, д[э]бют.

Вымаўленне зычных.

Зычныя [ж], [ш], [ц], [ч], [р], [дж] заўсёды цвёрдыя: жыццё, шынель, цэгла, чыпсы, рэха, джала.

Афрыкаты [дж] і [дз’] вымаўляюцца як адзін гук: джынсы, дзень, падзяка.

Цвёрдая і мяккая афрыкаты [ц], [ц’] па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары: цырк, цёплы, цар.

Зычныя [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч] вымаўляюцца падоўжана: палоззе, калоссе, стагоддзе, вецце, голле, насенне, збожжа, цішшу, печчу.

Звонкія зычныя на канцы слова аглушаюцца: паход [пахот], мароз [марос], нож [нош].

На месцы зычных [в], [л], [у] узнікае губна-губны [ў]: роўны, жоўты, на ўліку.

Вымаўленне спалучэнняў зычных

Спалучэнні глухога і звонкага гукаў вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя па звонкасці): касьба [казьба], футбол [фудбол].

Спалучэнні звонкага і глухога вымаўляюцца як два глухія гукі (асіміляцыя па глухасці): лыжка [лышка], салодкі [салоткі].

Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі): на печцы на [пеццы], аб кошцы аб [косцы].

Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі): грузчык [грушчык], расчапіць [рашчапіць].

Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, апроч г, к, х, вымаўляюцца мякка: [з’м’эна], [с’н’эх] але [сх’ітрыц’].

Гукі [дз’], [ц’], перад мяккімі [в’], [м’] вымаўляюцца мякка: [дз’в’]еры, [ц’в’]ёрды, [Дз’м’]ітрый.

Спалучэнні зычных [дц], [тц] перадаюцца як падоўжаны [ц]: у абводцы [абвоццы], у хатцы [хаццы].

Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацк’і], Забалодскі [забалоцк’і]

Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]: адчапіць [аччап’іць], матчын [маччын].

Дакладнасць словаўжывання.

Сэнсавыя памылкі ўзнікаюць пры супярэчлівасці, непаслядоўнасці выказвання. Напрыклад: Здавайце непатрэбныя вам газеты, зношанае адзенне, а таксама косці і іншыя прадметы хатняга ўжытку.

Нематываванае паўтарэнне і выразаў вядзе да таўталогіі: Падзеі, вартыя гісторыі, прыблізіліся да нас вельмі блізка.

Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем выклікае лексічныя памылкі: Спыніўшы дыханне, зала слухала скрыпку вялікага майстра.

Фактычныя памылкі – скажэнне фактаў рэчаіснасці, няправільнае разуменне, тлумачэнне з’яў, паняццяў: Вада ў возеры бялюткая, чыстая.

Стылістычныя памылкі адбываюцца ад парушэння адзінства стылю іншымі словамі: Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак.

Моўны этыкет і культура зносін

Амаль любая прафесія цесна звязана з пастаянным кантактаваннем з рознымі людзьмі, з пэўным уздзеяннем на іх унутраны свет, з маральнымі ўзаемаадносінамі, што вымагае высокай культуры моўных зносін.

Узровень моўных зносін сведчыць пра агульную культуру чалавека, яго адукаванасць і выхаванасць. Моўны этыкет, які з’яўляецца неадлучнай часткай моўнай культуры, - гэта ўсталяваныя грамадствам правілы моўных паводзін, якія рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў. У

моўным этыкеце кожнага народа праяўляецца яго нацыянальная спецыфіка, адметнасць ладу жыцця, звычаі і традыцыі. Веданне моўнага этыкету свайго народа, уменне карыстацца ім у розных жыццёвых сітуацыях – адзін са складальнікаў прафесійнай этыкі.

У беларускім маўленчым этыкеце існуе цэлы шэраг выразаў, формул вітання : Добры дзень! Дзень добры!Добры вечар! Вечар добры! Маё шанаванне! Здарова! Вітаю!

Звычайна пасля прывітання ўжываюцца пытанні-звароты ветлівасці : Што чуваць! Як маешся (маецеся)? Што новага? Як працуецца? Як жыццё? Як здароўе?

У адказ пасля слоў падзякі ў залежнасці ад удзельнікаў гаворкі і абставін ( Дзякуй! Або Дзякуй за памяць! Дзякуй за добрае слова Дзякуй на добрым слове! могуць прагучаць наступныя словы або выразы: Нічога сабе! Так сабе! Добра! Някепска! Памаленьку!

Асобная роля ў моўным этыкеце надаецца развітанню. Выказаныя з непадробнай шчырасцю, цеплынёй і добразычлівасцю словы развітання падразумявалі далейшыя прыязныя дачыненні і наступныя сустрэчы: Бывай! Бывайце! Бывайце здаровы! Да сустрэчы! Усяго Вам добрага!

Усяго найлепшага! Даруйце (выбачайце), калі што не так! Да пабачэння! Да новага спаткання! Пабачымся! Да заўтра! Шчасліва! Шчаслівай дарогі! Дазвольце з Вамі развітаццца!

Пры просьбе зрабіць якую-небудзь паслугу звычайна гучаць наступныя ветлівыя словы: Калі ласка! Будзьце ласкавы!

У адказа за паслугу выкарыстоўваюцца словы падзякі: Дзякую вам! Вельмі ўдзячны вам! Шчыры дзякуй вам! Шчыра дзякую! Вельмі дзякую!

Як форма падзякі за гасцінец, падарунак або нейкую рэч найчасцей ужываецца: Вялікі дзякуй! Дзякуй!

У адказ на падзяку ў залежнасці ад сітуацыі можна адказаць: Няма за што! Еш на здароўе! ( за яблык) Насі здаровы! ( за адзенне, абутак) Пі на здароўе ( за сок). Спажывай на здароўе! На спажытак Вам! Папрасіць прабачэння ў таго, каму зрабілі непрыемнасць, сказалі рэзкія,

але справядлівыя словы, можна выкарыстоўваць наступныя выразы моўнага этыкету: Прабачце! Даруйце, калі ласка! Выбачайце! Не крыўдуйце!

Пэўнай увагі патрабуе разгляд формаў-звароткаў да асобы. Самай распаўсюджанай формай зваротку ў савеція часы была форма “таварыш”, якую вымаўлялі, звяртаючыся як да мужчыны, так і да жанчыны. Сеня гэтая форма найбольш ужывальная ў асяродку вайскоўцаў ( таварыш

генерал, таварышы афіцэры). У наш час у беларускі моўны этыкет вернутыя да жыцця

старабеларускія словы-звароты, як спадар, спадарыня, спадары, спадарства, шаноўны спадар. На захадзе Беларусі яшчэ і сёння бытуюць звароткі шаноўная спадарыня, шаноўнае спадарства, пан, пані, паненнка, панове.

У беларускай народнай тардыцыі захоўваеццца і такая неафіцыйная форма зваротку: Цётка! Дзядзька! Бабуля! Дзядуля! Гэтыя словы ўжываюцца разам з імем або прозвішчам : цётка Ганна, дзядзька Іван, бабуля Маня.

Пры звароце да маладзейшай асобы шырока ўжываецца наступная неафіцыйная форма: Сынок! Дачушка! Унучак!

Нацыянальная спецыфіка моўнага этыкету праяўляецца ва ўжыванні клічных формаў зваротку ( назоўнікі м.р.): Алесю! Браце! Сыне! Дзеду! Іване!

Практыкаванне 1. Прачытайце словазлучэнні, запомніце

беларускамоўныя канструкцыі.

У меня болит голова – мне баліць галава

Не удивительно – дзіва што

На этих днях – гэтымі днямі

Умнее соседа – разумнейшы за суседа

В другой раз – іншым разам

Рассказать о товарище – расказаць пра таварыша

Жить с родителями – жыць пры бацьках

Топить печь – паліць у печы

Пойти за грибами – пайсці ў (па) грыбы

Поехать к брату – паехаць да брата

Послать за доктором – паслаць па доктара

Становиться тише – цішэць

Жениться на ней – ажаніцца з ёю

Удивляться чему-то – дзівіцца з чагосьці

Извините меня – даруйце мне (прабачце)

Благодарить врача – дзякаваць урачу

В пяти километрах от города – за пяць кіламетраў ад горада

Больной гриппом – хворы на грып

Дом в пять этажей – дом на пяць паверхаў

Несколько раз в неделю – некалькі разоў на тыдзень

Похожий на сестру – падобны да сястры

Не к месту – не да месца

Не выполнить из-за болезни – не выканаць праз хваробу

По этой причине – з гэтае прычыны

Смеяться над ним – смяяцца з яго